Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе

Автор:   •  Июнь 11, 2018  •  Реферат  •  9,157 Слов (37 Страниц)  •  1,020 Просмотры

Страница 1 из 37

Тэма 11.

Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе

11.1.        Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту БССР. Станаўленне незалежнай Рэспублікі Беларусь.

11.2.        Унутрыпалітычнае жыццё Беларусі ў постсавецкі час. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

11.3.        Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.

11.4.        Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.

11.5.        Культура, навука і адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь.

11.1.        Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту БССР. Станаўленне незалежнай Рэспублікі Беларусь

У другой палове 1980-х гг. ў Савецкай дзяржаве склалася складаная сітуацыя: сур’ёзна пагоршылася эканамічнае становішча, назіралася падзенне тэмпаў росту вытворчасці і пагаршэнне асноўных эканамічных паказчыкаў. Толькі ў 1989-1991гг. спад нацыянальнага даходу СССР дасягнуў 33%. У Беларусі сітуацыя была яшчэ больш цяжкай з-за таго, што вялізарныя сродкі былі патрэбны на ліквідацыю наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Пры гэтым, аднаўкладная дзяржаўная планавая эканоміка, строга цэнтралізаваная сістэма кіраўніцтва, фактары экстэнсіўнага развіцця і  эканамічнага росту цалкам вычарпалі сябе. Нягледзячы на ўсе прадпрымаемыя спробы выхаду з крызіса і рэфармавання эканомікі, станоўчых вынікаў так і не было.

З-за лібералізацыі ў грамадска-палітычным жыцці ўсё грамчэй гучалі галасы апазіцыі, што падрывалі аўтарытэт КПСС. Абвастрыліся этнічныя і нацыянальныя супярэчанні. У прыватнасці на 1988-1990 гг. прыходзіцца ўзброеныя супроцьстаянні паміж Арменіяй і Азербайджанам за Нагорны Карабах, Грузіяй і Абхазіяй (грузінская тэрыторыя, што прэтэндуе на суверэнітэт), сутыкненні ў Узбекістане і Кіргізіі. Абвастрыліся русафобскія настроі, што асабліва праявіліся ў Прыбалтыцы, Малдове і г.д.

Існавалі праблемы і ў падзеле паўнамоцтваў паміж саюзным цэнтрам і рэспублікамі. Справа ў тым, што ў 1922 г. СССР быў створаны як федэрацыя, але ў выніку жорсткай цэнтралізацыі ўлады ён ператварыўся ва ўнітарную дзяржаву. Саюзная рэспублікі, разумеючы гэта, патрабавалі ўсё больш паўнамоцтваў. У выніку ў красавіку 1990 г. быў прыняты закон “Аб размеркаванні паўнамоцтваў паміж Саюзам ССР і суб’ектамі федэрацыі”. Усё гэта істотна паскорыла цэнтрабежныя тэндэнцыі.

На 1990 г. у Савецкім Саюзе прыходзіцца так званы “парад суверэнітэтаў”, калі рэспублікі адна за адной заявілі пра сваю незалежнасць. Першымі гэта зрабілі Літва, Латвія, Эстонія (сакавік-красавік 1990 г.), якія адначасова паставілі пытанне пра свой выхад са складу СССР. Іншыя рэспублікі абмежаваліся проста аб’яўленнем суверэнітэта. У прыватнасці, 12 чэрвеня 1990 г. так паступіла Расія, 16 ліпеня 1990 г. – Украіна. Пасля гэтага 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР таксама зацвердзіў “Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР”. Згодна з ёй абвяшчалася вяршэнства Канстытуцыі і законаў БССР, замацоўвалася цэласнасць тэрыторыі рэспублікі, уводзіўся прававы інстытут грамадзянства БССР.

Нягледзячы на гэта, Савецкі Саюз яшчэ працягваў існаваць. Больш таго, прадпрымаліся спробы падпісання новага саюзнага дагавору, які б адпавядаў склаўшымся ўмовам і пашыраў правы саюзных рэспублік. Адстойваючы гэтую ідэю кіраўніцтва СССР пайшло на правядзенне агульнасаюзнага рэферэндума, на які выносілася пытанне пра захаванне Савецкага Саюза як абноўленай федэрацыі саюзных рэспублік. 17 сакавіка 1991 г. гэты рэферэндум прайшоў у 9 з 15 рэспубліках. Правячыя колы Грузіі, Малдовы, Арменіі і рэспублік Прыбалтыкі адмовіліся ад правядзення плебісцыту. Па выніках галасавання большасць жыхароў СССР выказалася за захаванне Саюза. У Беларусі колькасць адказаўшых станоўча была 82,7% ад прыняўшых удзел у рэферэндуме. Гэта падштурхнула Вярхоўны Савет БССР прыняць пастанову “Аб канцэпцыі новага саюзнага дагавора” і распачаць перамовы пра яго падпісанне.

...

Скачать:   txt (123.2 Kb)   pdf (490.7 Kb)   docx (56.4 Kb)  
Продолжить читать еще 36 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club