Партизанское движение в годы Великов Отечественной войны на территории Беларуси
Автор: MHom • Апрель 16, 2022 • Реферат • 4,911 Слов (20 Страниц) • 269 Просмотры
|
СОДЕЖАНИЕ
Увядзенне 3
1 Савецкі партызанскі рух у Беларусі (1941-1945) 4
1.1 Станаўленне 10
1.2 Дзейнасць 11
1.3 Стасункі с іншымі партызанскімі атрадамі 11
1.4 Злачынства супраць мірнага насельніцтва і маёмасці 11
1.5 Кіраўніцтва і колькасть 12
2 Нацыянальные меньшасці ў савецкім партызанскім руху 14
Заключэнне 16
Спіс літаратуры 17
УВЯДЗЕННЕ
За шматвяковую гісторыю Беларусь не раз станавілася арэнай узброенага супрацьстаяння. Сотні войнаў прыносілі незлічоныя людскія страты, разбурэнне і гора нашай шматпакутнай Айчыне. Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю беларускага народа і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Цана Перамогі выключна вялікая і трагічная. На яе алтар прынесена больш за 27 мільёнаў жыццяў савецкіх людзей, у тым ліку каля 2,5 мільёна грамадзян Беларусі.
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны тэрыторыя Беларусі ператварылася ў арэну жорсткага супрацьстаяння нямецкіх войскаў і Чырвонай Арміі. У надзвычай цяжкіх умовах лета 1941 г. ярка выявіўся масавы патрыятызм насельніцтва Беларусі. Апынуўшыся ў зоне ваенных дзеянняў, большасць людзей актыўна выступіла на абарону Радзімы. Прыкладам мужнасці і стойкасці служыць абарона Брэсцкай крэпасці.
Абарона Беларусі мела велізарнае ваенна-палітычнае значэнне. У кровапралітных баях з нямецка-фашысцкімі часткамі і злучэннямі срываўся германскі задума "маланкавай вайны", закладваўся падмурак будучай перамогі. Цаной жыццяў воінаў Чырвонай Арміі перамолваліся перадавыя часткі вермахта. Тое, што не змагла зрабіць ні адна армія краін Заходняй Еўропы, чынілі байцы і камандзіры Чырвонай Арміі, разбіваючы пра-пагандистский міф аб непераможнасці Трэцяга рэйха. Многія тысячы нямецкіх салдат у пачатку Вялікай Айчыннай вайны знайшлі свой бясслаўны канец на беларускай зямлі
1 САВЕЦКІ ПАРТЫЗАНСКІ РУХ У БЕЛАРУСІ (1941—1944)
Разуменне сутнасці беларускай дзяжаўнасці немагчыма без асэнсавання трагічных і гераічных падзей перыяду Вялікай Айчыннай вайны (BAB), калі ставілася пытанне аб самім існаванні нашай нацыі. Па ўсеагульнаму прызнанню Беларусь з'яўляецца адной з самых пацярпелых рэспублік былога СССР ад фашысцкай навалы. Акупанты спалілі і разбурылі 209 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 сёл і вёсак, звыш 10 тыс. прадпрыемстваў. Вялікія страты панесла сельская гаспадарка. Надзвычайная Дзяржаўная камісія па даследаванню злачынстваў захопнікаў выявіла: толькі прамыя страты Беларусі за гады вайны склалі звыш 75 млрд р. у цэнах 1941 г. Гэта азначае, што рэспубліка страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця. Аднак самыя цяжкія страты - гэта людскія. Колькасць толькі гарадскога насельніцтва ў Мінску да моманту вызвалення зменшылася на 40 %, у Магілёўскай вобласці - на 35 %, Палескай - 29, Віцебскай - 27, Гомельскай - 18 %. Каля трох мільёнаў жыхароў Беларусі засталіся без прытулку1. Акрамя таго, загінулі, пакінулі Беларусь ці не вярнуліся з эвакуацыі вялікая колькасць беларускіх яўрэяў, рускіх і палякаў2. У выніку вайны насельніцтва Беларусі ў 1945 г. скпала толькі 6,2 млн чал. Больш за 380 тыс. грамадзян было вывезена на працу ў Германію. На акупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі быў усталяваны жорсткі фашысцкі рэжым, часткай якога сталі канцэнтрацыйныя лагеры. Лагер смерці ў Трасцянцы, што пад Мінскам, па колькасці знішчаных людзей (206 500 чал.) знаходзіцца на трэцім месцы пасля Асвенціма і Майданака. У лагерах над зняволенымі праводзіліся доследы, іх заражалі хваробамі, іх труцілі ў душагубках, здзекаваліся. Вялізныя страты былі нанесены помнікам культуры Беларусі: вывозіліся карціны, кнігі, выдатныя помнікі старажытнасці з музеяў і шмат іншага. 3 першых жа дзён вайны беларускі народ самааддана змагаўся з ворагам. У працэнтных суадносінах да колькасці насельніцтва Беларусь выставіла шмат байцоў у рады Чырвонай Арміі. Таму можна сказаць, што беларусы праявілі фенаменальны подзвіг, прыкладаў якому цяжка знайсці ва ўсёй сусветнай гісторыі3. Менавіта гэтыя факты спрыялі таму, каб Беларусь стала паўнапраўнай краінай-заснавальніцай ААН. Такім чынам, усё міравое супольніцтва прызнала і ацаніла масавы гераізм нашага народа падчас вайны. Вайна абумовіла ўсё культурнае, сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і псіхалагічнае жыццё Беларусі на дзесяцігоддзі наперад, адбілася на менталітэце беларусаў. Сітуацыя ў акупіраванай Беларусі была вельмі складаная і далёка не адназначная. У захопленай рэспубліцы пад уладай нацысцкага акупацыйнага рэжыму апынуліся каля 9 млн чал. Перад вайной колькасць насельніцтва складала звыш 10,5 млн чал. 3 пачаткам баявых дзеянняў у Чырвоную Армію было мабілізавана каля паўмільёна ваеннаабавязаных, звыш мільёна жыхароў эвакуіраваліся ў глыб краіны. У савецкія часы лічылася, што тыя, хто працаваў на немцаў у акупацыі, былі здраднікамі. Аднак жыццё людзей, апынуўшыхся ў тыле ворага, падпарадкоўвалася адвечным законам: пошуку сродкаў для існавання. Жыхары сельскай мясцовасці працавалі на зямлі і падтрымлівалі жыццё. У гарадах і рабочых паселішчах вельмі многія маглі выжыць, толькі ўладкаваўшыся на прадпрыемствы і ўстановы, працаваўшыя на акупантаў, тым больш, іх прымушалі да гэтага. Сама рэчаіснасць паставіла мільёны беларусаў перад выбарам - прыстасавацца да жыццёвых абставін ці змагацца з акупантамі. Найбольш актыўныя жыхары, асабліва паўналетнія працаздольныя мужчыны, выбралі менавіта другі шлях. Ужо з першых месяцаў акупацыі Беларусі гітлераўцы сутыкнуліся з партызанскім рухам, падпольнай барацьбой, сабатажам, у якіх удзельнічала большая частка насельніцтва. Партызанскі рух падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі (1941—1944) — гэта рух, які дзейнічаў супраць нямецкіх акупацыйных улад і іх саюзнікаў на тэрыторыі БССР у 1941 — 1944 гг. Асноўнымі арганізатарамі партызанскага руху з'яўляліся супрацоўнікі Народнага камісарыяту ўнутраных справаў з аднаго боку і камуністы, беспартыйныя актывісты, былыя салдаты і камандзіры Чырвонай Арміі з другога боку.
...