Акадэмiчная канферэнцыя па рэформе беларускага правапису (1926)
Автор: Ярослав Григорьев • Ноябрь 30, 2022 • Реферат • 912 Слов (4 Страниц) • 384 Просмотры
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт»
Факультэт мiжкультурных камунiкацый
Група 108/1
Грыгор’еў Яраслаў Русланавiч
Акадэмiчная канферэнцыя па рэформе беларускага правапису (1926)
Рэферат
Мiнск, 2022
Прычыны склiкання канферэнцыi
Праведзенная ў Мiнску Акадэмiчная канферэнцыя па рэформе беларускага правапiсу i азбукi 1926 г. застаецца найбольш важным навуковым форумам у гiсторыi лiнгвiстыкi, непераўзыдзеным узорам арганiзацыi навуковых з’ездаў, прысвечаных беларускай мове. Канферэнцыя адбылася ў час, калі грамадскія функцыі маладой беларускай літаратурнай мовы невымерна пашырыліся, і сама яна інтэнсіўна развівалася, аднак здабыткі лінгвістыкі ў яе вывучэнні былі яшчэ вельмі сціплымі. У 1925-1926 гг. у друку была арганiзаваная дыскусiя па праблемах арфаграфii, падчас якой устала пытанне аб неабходнасцi рэфармавання беларускага правапicу.
Лічыцца, што прычынамі склікання канферэнцыі былі недахопы арфаграфіі Б. Тарашкевіча (правапіс запазычаных слоў, е ненаціскнога і інш.), узнікненне дыскусіі з гэтай нагоды, патрэба ўзгадніць паміж сабой шматлікія і супярэчлівыя прапановы, а таксама абагульніць дасягненні і абмеркаваць далейшыя шляхі развіцця беларускага мовазнаўства. [2, с. 22]. Згодна з іншым поглядам, канферэнцыя была склікана з-за палітычных меркаванняў. Гэты форум меў пераважна палітычны характар, што ўлады трактавалі канферэнцыю не столькі як навуковае мерапрыемства, колькі як палітычна-прапагандысцкую акцыю. Яна павінна была сімвалізаваць сабой адзінства Камунiстычнай партыi Беларусi з заходнебеларускiм нацыянальна-вызваленчым рухам, замацаваць пазіцыі партыі сярод розных груп інтэлігенцыі рэспублікі. [3, с. 78]
У лістападзе 1926 г. Інбелкультам была праведзена Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. У ёй прынялі ўдзел вучоныя не толькі з Беларусі, але таксама з РСФСР, УССР, Германіі (Макс Фасмер), Польшчы (Юзэф Галомбек), Літвы (Міколас Біржышка) і Латвіі (Ян Райніс, Эрнэст Блэсэ), прадстаўнікі беларускіх нацыянальных меншасцяў з Літвы, Латвіі і Чэхаславакіі. Гэтая канферэнцыя стала першым навуковым выхадам Беларусі на міжнародную арэну.
Праца канферэнцыi
У Канфэрэнцыі бралі ўдзел практычна ўсе знаныя беларускія лінгвісты з Мiнска-Сцяпан Некрашэвіч, браты Язэп і Антон Лёсікі, Пятро Бузук, Язэп Воўк-Левановіч, Мікола Байкоў, Леў Цвяткоў, пісьменьнікі - Купала, Колас, Максім Гарэцкі, Уладзімiр Дубоўка, Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны), Язэп Пушча, літаратуразнаўцы Іван Замоцін, Міхась Пятуховіч, Уладзіслаў Чаржынскі (Дзяржынскі), нямала пэдагогаў.
Уласна правапісную і графічную дыскусіі да Канфэрэнцыі справакаваў Язэп Лёсік. Ягоныя прапановы зрэфармаваць Тарашкевічаў правапіс былі суб’ектыўныя ды непаслядоўныя: адны напісанні наблізіць да жывога вымаўлення (напрыклад, пашырыць „аканне“ на чужаземныя словы), а іншыя, наадварот, зрабіць больш умоўнымі (усюды не пад націскам мяняць е на я; а іншыя, наадварот, зрабіць больш умоўнымі (усюды не пад націскам мяняць е на я; пісаць прыназоўнік у нязменна; не пазначаць асiмiляцыўную мяккасць). Літары е, ё, ю, я пакінуць для абазначэння адпаведнага галоснага гуку і мяккасці папярэдняга зычнага -лес, нёс, людзі, мяса.[4, с.85]. С. Некрашэвіч, адзначыўшы асноўныя хібы ў запраектаванай Я. Лёсікам рэформе правапісу, прапанаваў унесці ў правапіс Тарашкевiча мэтай яго спрашчэння такія змены: галосныя няверхняга пад'ёму пасля мяккіх зычных у першым пераднаціскным складзе перадаваць праз я, а ва ўсіх іншых ненаціскных складах - праз е (вясна, але веснавы), у іншамоўных словах пасля цвёрдых зычных не пад націскам перадаваць літарай, а толькі этымалагічны гук о (камісія, але дэпо). Часціцу не і прыназоўнік без пісаць з літарай е, а словы няма і няхай пісаць з літарай і. Адбылася гарачая і выніковая дыскусія не пра замену, а пра ўвядзенне ў альфавiт новых літараў-замест дыграфаў. Беларускія зычныя гукі [дзь] і [дж] (так званыя афрыкаты) цяпер некаторыя вымаўляюць няправільна, у два гукі, асабліва [дж]: замест джала і джынсы кажуць д-жала, д-жынсы. Бо пішуцца ў дзве літары. (Падобна казаў на Канфэрэнцыі ўжо згаданы пэдагог і мовазнаўца Янка Бялькевіч.) Язэп Лёсік прапанаваў гукі [дзь] і [дж] абазначаць адпаведна літарамі д̌ і ӂ з птушачкай-гачком уверсе. [4, с. 89]
...