Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Прыярытэтныя вектары функцыянавання пасхальнай музычнай культуры рымска-каліцкай царквы на Беларусі

Автор:   •  Октябрь 12, 2022  •  Статья  •  1,805 Слов (8 Страниц)  •  149 Просмотры

Страница 1 из 8

Раманенкава Вераніка Іванаўна, аспірантка 3 курса

Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

УДК 398.88:398.332.12+783.28:272(476)

Прыярытэтныя вектары функцыянавання пасхальнай музычнай культуры рымска-каліцкай царквы на Беларусі

        У рымска-каталіцкім літургічным календары Пасхальны Трыдыум, які складваецца з набажэнстваў Вялікіх Чэцвера, Пятніцы і Суботы, уяўляе сабой вяршыню гадавога літургічнага кола. Праслаўленне Бога ў музыцы з'яўляецца трывалым элементам культуры ў многіх рэлігійных традыцыях. Песнямі ў беларускім быце суправаджаліся ўсе дзеянні, прычым, такая з’ява назіраецца не толькі ў беларускім фальклоры, ці фальклоры славянскіх народаў, пасхальная музычная спадчына гэта ўвогуле неад’емная частка святкаванняў Пасхі ва ўсім хрысціянскім свеце.

Мастацкая культура рэлігіі і царквы на Беларусі, хрысціянская ў сваёй аснове, здаўна цікавіць даследчыкаў. Пасля яе замоўчвання і дыскрэдытацыі ў савецкі час з 1990-х г. канфесійная і бытавая (фальклорная) мастацка-музычная культура Беларусі (у тым ліку пасхальная музычная творчасць) стала адным з прыярытэтных напрамкаў айчыннага і еўрапейскага мастацтвазнаўства. Ёй займаюцца: ў Беларусі – З. Мажэйка, Л. Касцюкавец, Л. Баранкевіч, Л.Густова, Т. Ліхач і інш., ва Украіне – О. Зосім, Ю. Мядзведзік, О. Гнацюк і інш., у Расіі – А. Васільева, А. Пазднееў, В. Мартынаў  і інш., за мяжой – Р. Жэпкоўскі (Radosław Rzepkowski), Б. Літтл (Bruce Little), Б. Барткоўскі (B. Bartкowski), А. Зола (A. Zoła), П. Жэнюх (P. Žeňuch), Д. Штэрн (D. Stern). Найбольш знакавымі даследаваннямі ў галіне традыцыйнай рэлігійнай музыкі рымска-каталіцкай царквы з’яўляюцца працы польскіх навукоўцаў А. Золы і Б. Барткоўскага.

Дадзены артыкул грунтуецца на комплексным міждысцыплінарным падыходзе да феномену традыцыйнай рэлігійнай музыкі, які ўключае ў сябе параўнальна-гістарычны і кампаратыўна-аналітычны метады даследвання.

Актуальнасць вывучаемай праблемы тлумачыцца,   перш за ўсё, культуралагічнай цікаўнасцю да нацыянальных духоўных асноў; імкненнем да адраджэння сваіх айчынных вытокаў, да ўсведамлення ўласнай ментальнай самабытнасці. Дадзенае даследаванне накіравана на   асэнсаванне мастацка-музычнай пасхальнай спадчыны Беларусі з пазіцыі сёняшняга дня, калі краіна перажывае не   толькі перыяд сацыяльна-эканамічных рэформаў, але і духоўнага адраджэння. У гэтай сітуацыі вельмі важна знайсці   такія маральна-этычныя арыенціры, сэнсы і   каштоўнасці, абапіраючыся на якія, можна пераадолець маральны крызіс і спыніць працэс духоўнага   збяднення грамадства.

        Мэта даследавання – выявіць асноўныя прыярытэтныя вектары функцыянавання пасхальнай музычнай культуры рымска-каталіцкай традыцыі на Беларусі.

Беларуская традыцыйная культура – гэта жанравае багацце і духоўная глыбіня фальклору, які, як вядома, гістарычна і змястоўна-вобразна цесна звязаны з хрысціянствам і рэлігійнымі вераваннямі папярэдніх часоў. Першасныя вераванні беларускага народа звычайна разглядаюцца ў апазіцыі да хрысціянства. Між тым, як слушна заўважае У. Конан, неабходна адрозніваць старадаўнюю, народна-мастацкую рэлігійную свядомасць і сучасную, “цывілізаваную” [2, с. 7].

Народныя традыцыі святкавання ўваскрасення Хрыстовага, ці, як кажуць у народзе, Вялікадня (Вяліканне, Вельканоц, Пасха), на Беларусі маюць цесную сувязь з рэлігійным святкаваннем Пасхі. Велікодны перыяд працягваецца ад Пасхальнай вігіліі да нядзелі Спаслання Духа Святога.

У этнаграфічных матэрыялах, якія змяшчаюць апісанні народных календарных святаў, пра Пасху, найчасцей, гаворыцца вельмі коратка. Звычайна апісваецца, што асвячаюць “Пасху”, пірагі ды яйкі, а ў шэрагу месцаў і іншыя прадукты; разгаўляюцца імі, катаюць яйкі, наведваюць могілкі, гуляюць, водзяць карагоды. У некаторых рэгіёнах Беларусі абавязковым было ў святочныя дні гужкацца на арэлях. Існаванне якіх-небудзь яшчэ іншых абрадаў і звычаяў у дні пасхі зафіксавана вельмі мала і толькі ў асобных месцах.

...

Скачать:   txt (25.5 Kb)   pdf (157.6 Kb)   docx (18.6 Kb)  
Продолжить читать еще 7 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club