Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Навуковы стыль. Разнавіднасці навуковага стылю

Автор:   •  Май 13, 2018  •  Реферат  •  1,420 Слов (6 Страниц)  •  2,373 Просмотры

Страница 1 из 6

Практычныя 1. Навуковы стыль. Разнавіднасці навуковага стылю.

Прыёмы забяспечвання аб’ектыўнасці, лагічнасці, доказнасці і дакладнасці навуковага выкладу. Рэдагаванне тэкстаў навуковага стылю.

  1. Прачытайце тэкст, вызначце яго стылёвыя асаблівасці (гл. план аналізу). Дакажыце, што тэкст напісаны ў навуковым стылі. Пісьмова адкажыце на пастаўленыя пытанні. Запішыце свае тры пытанні да тэксту.

СПОСАБЫ РАСПАЎСЮДУ ІНФАРМАЦЫІ. АСАБЛІВАСЦІ ТЭЛЕБАЧАННЯ.

Асноуная тэма- паслядоуны і фрагментны спосабы распаусюды інфармацыі у смі.

Мэта- паведаміць пра гэтыя спосабы.

Умовы зносін- масавы, ускосна кантактны.

Форма маулення- пісьмовая, маналог.

шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным значэннем з суфіксамі –нн-, –енн- (-энн), –анн-: Адметнай рысай навуковага стылю з’яўляецца частае «нанізванне» роднага склону назоўнікаў. словазлучэнні абагульняючага значэння. Прыметнікі ў навуковых тэкстах уваходзяць у асноўным у склад тзрміналагічных словазлучэнняў і выконваюць інфармацыйную ці класіфікацыйную функцыю. перавагу атрымліваюць апавядальныя сказы. Ужыванне пабочных і ўстаўных канструкцый у навуковым тэксце мае свае асаблівасці: пабочныя канструкцыі звычайна паказваюць на сувязь і парадак думак, спосаб іх афармлення, крыніцу паведамлення, упэўненасць.

Стварэнне інфармацыйнай карціны свету шмат у чым залежыць ад спосабаў распаўсюду інфармацыі. СМІ карыстаюцца двума спосабамі распаўсюду інфармацыі – паслядоўным і фрагментарным. Першы спосаб часцей выкарыстоўвае прэса, паслядоўна і рознабакова асвятляючы ў артыкулах і іншых публікацыях тую ці іншую палітычную праблему. Другі спосаб – фрагментарная падача інфармацыі – асабліва распаўсюджаны на тэлебачанні. Ён правакуе шэраг цяжкасцей для аўдыторыі ў пазнанні сутнасці той ці іншай падзеі ці працэсу.

Драбленне інфармацыі, я кое стварае бачнасць яе рознабаковасці і аператыўнасці падачы, перашкаджае непрафесіяналам (абсалютнай большасці грамадзянаў) сфарміраваць цэласную карціну палітычных з’яваў ці падзей. Яно дае камунікатарам дадатковыя магчымасці маніпуляваць аўдыторыяй, акцэнтуючы яе ўвагу на адных аспектах падзеі і замоўчваючы ці прыцямняючы іншыя. Фрагментарнасць падачы інфармацыі ў выніку дэзарыентуе слухачоў, змяншае іх цікавасць да палітыкі і выклікае палітычную апатыю, вымушае давярацца ацэнкам каментатараў.

Фрагментарны спосаб падачы інфармацыі розныя даследчыкі лічаць спецыфікай тэлевізійнага жанру з прычыны прыналежнай яму якасці, якая называецца “даўленнем візуальнасці” [4; 5; 7]. Сутнасць гэтай якасці заключаецца ў тым, што праз свае аўдыявізуальныя магчымасці тэлебачанне арыентавана галоўным чынам на перадачу візуалізаванай, г.зн. той інфармацыі, якая мае “глядзельны” (зрокам успрымальны) вобраз.

Пытанні:

  • Які спосаб выкладу інфармацыі называецца паслядоўным? Якія СМІ карыстаюцца пераважна гэтым спосабам распаўсюду інфармацыі і чаму?
  • Чаму фрагментарны спосаб выкладу інфармацыі асабліва распаўсюджаны на тэлебачанні?
  • З якімі цяжкасцямі сутыкаецца аўдыторыя пры пазнанні сутнасці падзеі ці працэсу праз тэлевізійныя каналы камунікацыі?
  • Якія магчымасці атрымліваюць камунікатары, скарыстоўваючы фрагментарны спосаб падачы інфармацыі?
  • Як можна патлумачыць той факт, што стварэнне інфармацыйнай карціны свету залежнае ад спосабу распаўсюду інфармацыі?

  1. Адрэдагуйце тэкст. Звяртайце ўвагу на дакладнасць ужывання тэрміналагічных адзінак і спалучэнняў, правільнасць выкарыстання дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных канструкцый і формаў ступеняў параўнання прыметнікаў, выбудоўванне аднародных радоў, спалучальныя магчымасці словаў, асаблівасці дзеяслоўнага кіравання, наладжванне прычынна-выніковых сувязей і пад. Складзіце план тэксту. Запішыце ключавыя паняцці, якія выкарыстоўваюцца для характарыстыкі інфармацыйнага грамадства. Сфармулюйце адказ на пытанне: Чаму сёння актуальным становіцца пытанне наладжвання эфектыўнай карпаратыўнай камунікацыі?

З-за таго, што сёння ажыццяўляецца станаўленне інфармацыйнага грамадства, вызначальным развіваючым прынцыпам стала інтэлектуальная тэхналогія, сацыяльныя сувязі грунтуюцца праз абмен ведамі і інфармацыямі. Гіпербалавы рост аб’ёмаў інфармацыі прывёў да трансфармацыі аўдыторыі на ўсё вузейшыя мэтавыя групы спажывальнікаў. У такіх умовах актуалізуюцца пытанні якаснага сацыяльнага прафесійнага ўзаемадзеяння, аптымізаваных унутрыкарпаратыўных сувязей.

...

Скачать:   txt (21.7 Kb)   pdf (225.6 Kb)   docx (354.8 Kb)  
Продолжить читать еще 5 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club