Рэцэнзія ў СМІ: лiнгвастылiстычныя асаблiвасцi
Автор: Анастасия Редферн • Ноябрь 22, 2020 • Курсовая работа • 8,053 Слов (33 Страниц) • 529 Просмотры
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ
Кафедра медыялінгвістыкі і рэдагавання
РЭЦЭНЗІЯ Ў СМІ: ЛІНГВАСТЫЛІСТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ
Курсавая праца
Танана Лізаветы Уладзіміраўны,
студэнткі 2 курса 9 групы,
спецыяльнасці “Літаратурная работа (творчасць)”
Навуковы кіраўнік:
доктар філалагічных навук
прафесар
Іўчанкаў Віктар Іванавіч
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ………………………………………………………………...3
1. РЭЦЭНЗІЯ ЯК АНАЛІТЫЧНЫ ЖАНР ПУБЛІЦЫСТЫКІ.………………………………………………………..5
1.1. Агульная характарыстыка аналітычных жанраў у публіцыстыцы....5
1.2. Рэцэнзія ў сістэме аналітычных жанраў: дэфінітыўны апарат, родавідавыя (гіперагіпанімічныя) карэляцыі...…………………………………7
1.3. Змест рэцэнзіі
1.4. Класіфікацыйныя рысы рэцэнзіі ў СМІ…………………………….10
1.4.1. Класіфікацыя рэцэнзіі паводле аб’ёму……………………………10
1.4.2. Класіфікацыя рэцэнзіі паводле квантытатыўнасці аб’ектаў разгляду…………………………………………………………………………..13
1.4.3. Дыферынцыяцыя рэцэнзіі паводле аўтарства і камунікатыўных установак……………………………………..…………………………………..14
1.4.4. Рэцэнзія паводле тэматычнага напаўнення……………………….15
1.4.5. Класіфікацыя рэцэнзіі паводле жанравых разнавіднасцей……...16
2. ЛІНГВАСТЫЛІСТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ РЭЦЭНЗІЙ У СМІ (НА ПРЫКЛАДЗЕ МАТЭРЫЯЛАЎ З ГАЗЕТЫ “ЛІТАРАТУРА І МАСТАЦТВА”)…………………………….…..……..…………….………….18
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………28
СПІС ЛІТАРАТУРЫ……………………………………………………31
УВОДЗІНЫ
Адзін з жанраў аналітычнай журналістыкі — рэцэнзія — і да гэтага часу застаецца не ўсебакова агледжаным. Рэцэнзія як жанр з’явілася разам з літаратурнымі журналамі ў канцы ХVІІІ стагоддзя (каля 1770 г.), крыху паздней атрымала паўсямеснае распаўсюджанне і стала папулярнай, і да нашага часу не губляе сваёй актуальнасці.
«Літаратуразнаўства і мастацтвазнаўства — гэта галіны навукі. Яны карыстаюцца сваімі жанрамі, у тым ліку артыкуламі і аглядам, — але гэта жанры не публіцыстыкі, а навуковай літаратуры. … Крытыка, ды і публіцыстыка, у цэлым актыўна карыстаюцца навуковым метадам пазнання рэчаіснасці, грунтуюцца на крытэрах, выпрацаваных літаратуразнаўствам і мастацтвазнаўствам» [18, c. 149].
СМІ адыгрываюць пэўную ролю ў фарміраванні чытацкай сістэмы каштоўнасцей, стэрыатыпных паводзін і моўнага смаку масавай аўдыторыі. Таксама СМІ ўплываюць на развіццё моўных тэндэнцый.
Рэцэнзія вылучаецца сярод іншых жанраў аналітычнай публіцыстыкі як канструкцыйна, так і выкарыстаннем адметных моўных сродкаў. Рэцэнзія мае некалькі тыпаў, яе задача — уплываць на пэўнае кола чытачоў, фарміраваць у іх пэўнае разуменне таго прадмета, на які пададзена рэцэнзія.
«Некаторыя даследчыкі лічаць рэцэнзію неаддзельным спадарожнікам літаратурнай крытыкі і адным з яе асноўных жанраў”[3, с. 121].
«Аб’ектам рэцэнзіі з’яўляецца мастацкая з’ява, якая ствараецца якім-небудзь відам мастацтва. Камунікатыўная ўстаноўка жанру — прыцягнуць увагу чытача да рэцэнзуюцца твору”[5, с. 111].
У эпоху інфармацыйных тэхналогій рэцэнзія як жанр набывае новыя якасці ў лінгвастылістычнай
...