Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

У чым сэнс жыцця чалавека?

Автор:   •  Октябрь 11, 2022  •  Реферат  •  1,601 Слов (7 Страниц)  •  349 Просмотры

Страница 1 из 7

Тэма: У чым сэнс жыцця чалавека?

Паводле апавядання Я.Брыля “Memento mori”

Мэты:

  • спасцігнуць глыбокі філасофскі змест твора, вызначыць яго ідэйную накіраванасць;
  • садзейнічаць развіццю духоўных сіл, зарыентаваць на маральную вартасць простага чалавека, паказаць высакароднасць яго, прасачыць, як нараджаецца подзвіг;
  • сэрцам успрыняць людское гора, задумацца над чужым, сваім лёсам і жыццём;
  • пераканаць: такі народ перамагчы нельга;
  • развіваць уменне аргументаваць, матываваць, даказваць, сінтэзаваць, карыстацца фактамі тэксту, характарызаваць вобраз, вызначаць сэнс выяўленчых сродкаў, развіваць мысленчыя здольнасці і культуру мыслення

Урок-разважанне: метад- часткова-пошукавы.

Абсталяванне:

Прэзентацыя Power Point па тэме урока, грамзапіс песні “Хатынь” у выкананні “Песняроў”, карткі з заданнямі,  видэаролiк па фильму «Iдзi i глядзi »

Эпіграф:

 “Як гэта добра – жыць, бачыць радасныя бярозы, любіць дзяцей і працаваць. А добра  ўсё-такі жыць…”

                                                                                                           Янка Брыль

Ход урока:

1. Арганізацыйны момант

2. Праверка ведаў вучняў

Якія звесткі з жыцця і творчасці Я.Брыля вам удалося адшукаць для рубрыкі “Цікава ведаць”? (Магчымыя варыянты адказаў вучняў прапаную)

1. Вёска Загор’е, куды пераехалі бацькі паэта, знаходзіцца паблізу Міра на Навагрудчыне.

2. Першы твор Я.Брыль надрукаваў у 1938 г. у газеце “Шлях моладзі”

3. Першы зборнік Я.Брыль “Апавяданні” выйшаў у 1946 годзе. З таго часу яго творы выдаваліся і перавыдаваліся больш як 58 разоў на беларускай мове, 68 – на рускай, украінскай, эстонскай, літоўскай, малдаўскай, туркменскай. Гэта такія творы, як раман “Птушкі і гнёзды”, “Аповесць “У Забалоцці днее”, “Я з вогненнай вёскі” і інш.

4. 25 разоў выдаваліся кніжкі Я.Брыля на польскай, чэшскай, румынскай, нямецкай, кітайскай мовах.

5. Я.Брыль напісаў зборнікі лірычных мініяцюр: “Жменя сонечных промняў”, “Вітраж”, “Сёння і памяць”, “На сцежцы – дзеці”, “Акраец хлеба”.

6. Я.Брыль вельмі любіць дзяцей. Ім прысвяціў творы: “У сям’і”, “Сірочы хлеб”, “Ніжнія Байдуны”, “Золак, убачаны здалёк”, “Ліпка і клёнік”, “Сняжок і Волечка”, “Жыў-быў вожык”, “Зялёная школа” і інш.

7. За аповесць “Золак, убачаны здалёк” Я.Брылю прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я.Коласа.

8. Кніга “Працяг размовы” адзначана Літаратурнай рэспубліканскай прэміяй імя Я.Коласа.

9. У цыкле апавяданняў пра дзяцей “Шчасце маленства” Я.Брыль вядзе расказ ад імя хлопчыка Лёніка.

10. Аповесць “На Быстранцы” прысвечана вядомаму беларускаму крытыку і літаратуразнаўцу Ул. Калесніку.

3. Работа над новай тэмай.

Увядзенне вучняў у атмасферу ваеннага часу.

1) Уступнае слова настаўніка.

- У беларускай літаратуры многа твораў аб Вялікай Айчыннай вайне. Многія з іх вы ведаеце. Гэта “Янук Сяліба” М.Танка, паэзія П.Панчанкі, “Трывожнае шчасце” І.Шамякіна, “Хатынская аповесць” А.Адамовіча і інш.

У гераічнай барацьбе былі здабыты воля і гордае імя рэспублікі-партызанкі. Як мы ўяўляем вайну?

  • Давайце паспрабуем адказаць на гэтае пытанне адным словам. Вайна – якая яна? (вучні па чарзе прыводзяць эпітэты да слова вайна (жудасная, бесчалавечная, лютая, страшная, смерць, безвыходнасць, бессэнсоўная, страта, пакуты, невыноснасць, жах, боязь, боль…)

Вайна… Сёння мы ўяўляем яе па ўспамінах ветэранаў, па кадрах кінахронікі, па творах мастацкай літаратуры. Аб ёй нагадваюць брацкія магілы, помнікі.

На радзіме маёй –

Праз вярсту абеліскі.

Брацкіх могілак не злічыць.

У бацькоў, у радні маёй блізкай

З той вайны сівізны

Ў валасах ажно замець кіпіць.

Можна ўявіць адлегласць ад Брэста да Масквы. Гэты 1000 км., а ад Масквы да Берліна – 1600 км. Цягніком – менш, чым двое сутак. А дарогамі вайны –      4 гады, 4 гады – 1418 дзён. 34 тысячы гадзін! І больш 20 тысяч загінулых на 1 км., або 15 чалавек на кожныя 2 метры зямлі! Гэта 14 тысяч забітых штодзень, 60 чалавек у гадзіну, 10 чалавек кожную хвіліну. За гады вайны загінула больш 10 мільёнаў дзяцей розных народаў.

...

Скачать:   txt (19.1 Kb)   pdf (162.5 Kb)   docx (776.5 Kb)  
Продолжить читать еще 6 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club