Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Што такое шчасце

Автор:   •  Декабрь 9, 2020  •  Сочинение  •  457 Слов (2 Страниц)  •  2,038 Просмотры

Страница 1 из 2

Складана разважаць пра такое паняцце як шчасце. Для кожнага чалавека слова шчасце мае сваё асаблівае значэнне, звязанае з тым, як складваецца яго жыццё. Для многіх шчасце — гэта матэрыяльныя каштоўнасці , забяспечанае жыццё. Для духоўна багатых людзей вялікую каштоўнасць мае магчымасць духоўны рост. Часам здаецца, што шчасце — гэта тое, чаго не хапае ці зусім няма ў жыцці. 

У кожнага чалавека, у кожнай сям’і свая мерка шчасця. Але ёсць і агульная мерка. Гэта мір і спакой. І сапраўды, якое гэта вялікае шчасце — жыць і працаваць пад мірным небам, у спакойнай краіне!

 Радзіма — не толькі родная краiна чалавека, дзе ён жыве, а гістарычная, культурная спадчына яго народа. Беларусь — зямля нашых продкаў, багатая на падзеі і імёны. Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёю, на якой нарадзіўся. Так і мы, дзеці нашай мілай матулі-Беларусі, павінны ведаць, што краіна, у якой мы жывём, — гэта самы цудоўны падарунак. 

Я люблю сваю Беларусь за яе самабытнасць, цудоўную прыроду, культуру, ганаруся ёй, хачу бачыць чыстае неба, яркае сонца, усмешкі, радасць і смех. Мы, беларусы, мірныя і добразычлівыя людзі, не хочам вайны. Нікому не патрэбна вайна! Яна прыносіць толькі боль, гора і пакуты. Любы гвалт бессэнсоўна. Колькі ж войнаў пранеслася па маёй Беларусі! Але самай страшнай і разбуральнай была апошняя. Нельга апісаць тую боль і пакуты, якія выпалі на долю нашых дзядоў і прадзедаў, яны спаўна выпілі чашу болю і пакут. Больш за тры гады Беларусь знаходзілася пад фашысцкай акупацыяй, выпрабаваўшы на сабе масавы тэрор, расстрэлы, гвалт, здзекі, разбурэнне гарадоў і вёсак. Кожны трэці беларус загінуў у агні Вялікай Айчыннай вайны.

...

Скачать:   txt (5.2 Kb)   pdf (27.5 Kb)   docx (8.3 Kb)  
Продолжить читать еще 1 страницу »
Доступно только на Essays.club