Праблема таленту ў апавяданні Змітрака Бядулі “Бондар”
Автор: EVS16 • Сентябрь 8, 2022 • Лекция • 1,789 Слов (8 Страниц) • 819 Просмотры
Канспект урока беларускай літаратуры ў 10-4 класе
ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Самасюк Алена Уладзіміраўна.
Тэма ўрока. Праблема таленту ў апавяданні Змітрака Бядулі “Бондар”
Тып урока: урок-роздум
Мэта ўрока: з дапамогай мультымедыйных сродкаў стварыць умовы для вырашэння наступных задач урока:
- праверкі ступені разумення вучнямі зместу апавядання , тэмы, ідэі і праблематыкі твора, асэнсавання сувязяў паміж творамі “Бондар” Змітрака Бядулі, паэмы “Курган” Янкі Купалы, паэмы “Сымон-музыка” Якуба Коласа; разумення праблемы талентаў і іх незапатрабаванасці ў свеце.
- удасканалення маўленчых навыкаў вучняў, навыкаў адбору інфармацыі для характарыстыкі героя і аналізу апавядання;
- выхавання ў вучняў пачуцця паразумення таленавітых людзей і гонару за іх, непрымірымасці да праяў чэрствасці і абыякавасці паміж людзьмі.
Час рэалізацыі ўрока : 09.09. 2014г.
Веды, уменні, навыкі, якія замацуюць вучні ў працэсе ўрока:
- уменне працаваць самастойна і ў групах ( узаемадзейнічаць і супрацоўнічаць з іншымі);
- уменне выказваць свае думкі і меркаванні абгрунтавана, абапіраючыся на змест твора і свой жыццёвы вопыт;
- уменне абагульняць з’яву, рабіць свае высновы з прачытанага;
- умець уключаць фантазію праз метад вуснага малявання партрэта галоўнага героя…
Абсталяванне: мультымедыйны праектар, прэзентацыя на тэму “Праблема таленту ў апавяданні Змітрака Бядулі “Бондар”, відэа- і аўдыяматэрыялы да ўрока.
Дыдактычнае забеспячэнне ўрока: тэкст апавядання Зміртака Бядулі “Бондар”, партрэт Змітрака Бядулі, карткі з індывідуальнымі заданнямі.
Этапы ўрока:
- Арганізацыйны момант
- Стварэнне матывацыі на ўроку
- Праца з тэкстам:
- Арыентацыйны момант
3.2. Слоўнікавая работа
3.3. Праца з кампазіцыяй апавядання
- Стварэнне партрэта Данілы-бондара
- Праца з тэкстам
- Характарыстыка вобраза галоўнага героя
- Псіхалагічная схема вобраза героя
- Вызначэнне праблематыкі твора
- Рэфлексія
- Дамашняе заданне
Этап урока | Метады і прыёмы | Што робіць настаўнік | Што робяць вучні |
1.Арганізацыйны | |||
2.Стварэнне матывацыі на ўроку | Праблемнае пытанне, выкарыстанне аўдыяматэрыялаў | Задача настаўніка – зацікавіць вучняў тэмай урока, стварыць матывацыю да вывучэння твора праз пошукавыя, праблемныя пытанні | Шукаюць адказы на пастаўленыя пытанні, абменьваюцца думкамі, уражаннямі аб прачытаным творы |
3.Праца з тэкстам: | |||
3.1Арыентацыйны момант | Прыём “закончы сказ” | Настаўнік зачытвае незакончаныя сказы, звязаныя са зместам апавядання | Задача вучняў – дапоўніць і закончыць сказы, прапанаваныя настаўнікам. |
3.2 Праца з незразумелымі словамі ( пошукавы этап) | Слоўнікавая работа | Настаўнік прапануе вучням растлумачыць значэнні незразумелых у тэксце слоў, звязаных з прафесіяй бондара | Вучні шукаюць значэнні незразумелых слоў, карыстаючыся тлумачальнымі слоўнікамі, энцыклапедыяй “Этнаграфія Беларусі” (папераджальнае заданне) |
3.3.Праца з кампазіцыяй апавядання | Прыём “ следам за аўтарам” | Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на падзел апавядання на часткі | Вучні тлумачаць такую мэтазгоднасць падзелу апавядання на часткі, улічваючы кампазіцыйную будову твора |
3.4.Стварэнне партрэта героя | Прыём “вуснага малявання” | Настаўнік скіроўвае ўвагу вучняў на адсутнасць у творы апісання знешнасці галоўнага героя | Вучні, выкарыстоўваючы прыём “вуснага малявання”, ствараюць партрэт Данілы-бондара, абгрунтоўваючы свае меркаванні |
3.5.Майстэрства галоўнага героя | Непасрэдная праца з тэкстам твора | Настаўнік звяртаецца да 2 і 3 частак твора | Вучні даказваюць, што перад намі сапраўдны майстар сваёй справы праз знаходжванне ў тэксце і зачытванне ўрыўкаў апісання натхнення, творчага працэсу майстра |
3.6. Характарыстыка вобраза галоўнага героя | Работа ў групах | Настаўнік дзеліць клас на 2 групы і прапануе кожнай групе заданне | Вучні працуюць над заданнямі, дзеляцца сваімі ўражаннямі |
3.7.Псіхалагічная схема вобраза галоўнага героя | Прыём “аднаві паслядоўнасць” | Настаўнік прапануе вучням схему псіхалагічнага стану героя ў пераблытаным стане | Задача вучняў – аднавіць правільную паслядоўнасць у прапанаванай схеме і абгрунтаваць яе |
3.8. Вызначэнне праблематыкі твора | Эўрыстычны метад | Настаўнік прапануе вучням адказаць на пытанне як мага карацей : пра што твор? | Вучні выказваюць свае меркаванні і выбіраюць самыя асноўныя з іх |
4. Рэфлексія | Прыём “дапісвання выразу” | Настаўнік звяртае ўвагу на карткі на партах вучняў і на экране. | Задача вучняў – дапісаць сказы |
...