Максим Танк Жизненный и творческий путь
Автор: ms.pol • Август 16, 2019 • Реферат • 1,693 Слов (7 Страниц) • 1,466 Просмотры
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ МАКСІМА ТАНКА»
Факультэт
Кафедра
ДАКЛАД
Тэма:
Студэнткі курса гр. | ||
МІНСК 2019
ЗМЕСТ
1.Жыццёвы шлях Максіма Танка3
2.Творчая дзёйнасць4
3.Спіс выкарастанай літаратуры7
1 ЖЫЦЦЕВЫ ШЛЯХ
Месца народзінаў Максіма Танка (Яўгена Іванавіча Скурко) - вёска Пількаўшчына (Мядзельшчына). Танк паходзіў з простай сялянская сям’і [4, с. 151] (Слайд № 1-3).
Першая сусветная вайна вымусіла сям'ю Максіма Танка пераехаць ў Маскву, там паэт наведваў школу і пазнаёміўся з першымі кнігамі. Пасля вяртанння ў родную вёску Танк паступіў ў польскую пачатковую школу. З 1926 года наведваў рускую прыватную гімназію. Праз два гады яна была зачынена польскімі ўладамі і паэт перайшоў у Радашковічскую гімназію, у якой некаторыя прадметы выкладаліся на беларускай мове і дзе стаў удзельнікам камсамольскай арганізаціі. Быў адтуль адлічаны ў 1929 г. за забастоўку. Навучаўся ў Віленскай беларускай гімназіі, з якой яго адлічылі. Удалося ўладкавацца ў Віленскую рускую гімназію імя А. С. Пушкіна. Тут разам з аднакласнікам Я. Гарохам ён выпусціў у 1931 годзе рукапісны часопіс «Пралом», дзе пад псеўданімам А. Граніт змясціў свае першыя вершы [3, с.48].
З 1932 года выступае ў нелегальным друку: «Пралом», «Малады камуніст», у газеце «Беларускае жыццё», ў якой упершыню выкарыстаў свій псеўданім Максім Танк пад вершам «Заштрайкавалі гіганты-коміны».
У 30-ыя гады Танк падпольна займаецца камуністычнай дзейнасцю, вёў рывалюцыйную працу ў Вільні і Наваградку, быў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі. Некалькі разоў быў зняволены польскімі ўладамі [4, с. 152]. Ў Лукішскай турме, Танк выдае часопіс «Краты».
1936 г. адзначаецца выпускам першага зборніка вершаў «На этапах». Улады канфіскавалі гэты сборнік. У 1937-м паэт выходзіць зборнік - «Журавінавы цвет», у 1938-м - "Пад мачтай». Імя Танка ўсё больш фігуруе ў друку. На той час Танк становіцца самым яркім паэтам Заходняй Беларусі [1].(Слайд №4-5).
Адбілася на лёсе паэта і Вялікая Айчынная вайна, адразу ж змяніла ўклад жыцця Максіма Танка: спачатку ён быў эвакуіраваны ў Саратаўскую вобласць, а затым мабілізаваны ў рады Чырвонай арміі. У ваенны перыяд Яўген Скурко працуе ў франтавым друку - у газеце «За Савецкую Беларусь», агітплакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну», кожны нумар газет любоўна ствараўся беларускімі пісьменнікамі, паэтамі, мастакамі, шмат патрыятычных пачуццяў аддавалі гэтай працы таксама паэты П. Броўка, А. Астрэйка. Трэба адзначыць чулы верш, які М.Танк размясціў у газеце у часы вайны за назвай «Не шкадуйце хлопцы пораху». (Слайд № 6) У гэты цяжкі час ён піша паэму на ваенную тэму «Янук Сяліба» (1943), таксама выдаў зборнікі вершаў «Вастрыце Зброю» і «Праз вогненны Небасхіл» (абодва - 1945 года), прысвечаныя барацьбе з фашысцкімі захопнікамі.
У часы Айчыннай вайны творчасць Максіма Танка пераважна вылучаецца сатырычна-выкрывальнай і публіцыстычна-пафаснай жанравай скіраванасцю. Яго вершы заклікаюць паўставаць на змаганне супраць ворага, нічога не шкадуючы дзеля перамогі, ён паэтызуе подзвіг савецкага воіна, услаўляе родны край, народ, культуру і мову («Падымайся, Беларусь», «Не шкадуйце, хлопцы, пораху», «Гастэла», «Родная мова»). А ў паэме «Янук Сяліба» (1943) паэт паказвае гераізм беларускіх партызан.
Пасля вайны (у 1945-1948 гг.) Максім Танк стаў рэдактарам сатырычнага часопіса «Вожык», затым - галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса «Полымя». У 1966-м перайшоў на працу ў Саюз пісьменнікаў БССР. Да 1971-га працаваў там першым сакратаром праўлення, а з 1971-га па 1990-ы - старшынёй праўлення. Таксама паэт актыўна праяўляе сябе і ў грамадска-палітычным жыцці [1].
...