Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Жыццё

Автор:   •  Май 10, 2019  •  Сочинение  •  886 Слов (4 Страниц)  •  803 Просмотры

Страница 1 из 4

Жыццё…  Гэты каштоўны падарунак даецца пры нараджэнні кожнаму чалавеку, любой істоце. А цікава, жыццё чалавека знаходзіцца ў яго руках ці яго лёс накрэсьлены на Нябёсах?  Мы маем права што-небудзь памяняць у сваім жыцці, ці на ўсё воля Бога?  Я часта задаю сабе такія пытанні, разважаю на гэту тэму, але думаю, што ніхто не зможа даць мне на іх канкрэтных адказаў.  Ніхто. Мне застаецца толькі  будаваць  розныя здагадкі. Адно ведаю дасканала: нельга двойчы пражыць сваё жыццё. Яшчэ ні ў кога гэта не атрымоўвалася.

… Вечар. Дзе-нідзе ўжо загарэліся ліхтары. Я іду па вуліцах свайго роднага горада.  Свет ліхтароў асвятляе гарадскія вуліцы, якія вечарамі становяцца бязлюднымі, адпачываюць пасля дзеннай мітусні.  Дзесьці сустракаю на сваім шляху адзінокіх прахожых.

Люблю хадзіць па апусцелых вуліцах. У такія моманты добра думаецца.

Вось у скверы кампанія падлеткаў нешта бурна абмяркоўваюць, а з мабільнага тэлефона аднаго з юнакоў гучаць словы:

Я сняла наушники, слушая ветер

В открытые двери пустой маршрутки.

Ветер рассказал мне о странном секрете,

Что нам остаются последние сутки…

Дзе я мог чуць гэтыя словы? Успомніў. Калісьці, разбіраючы старыя аўдыёкасеты, я натыкнуўся на гэту песню. У пару маладосьці маіх бацькоў гэты хіт Земфіры круцілі ў кожным кіёску гуказапісу, а ў вісках, разрываючы галаву на часткі, пульсавалі адны і тыя ж словы:

Но у тебя СПИД,

И, значит, ты умрешь…

У наш час гэтыя радкі ўжо не выклікаюць такога шоку, як тады, калі песня упершыню прагучала на дыскатэках, на вуліцах. Магчыма, сучасныя падлеткі не задумваюцца, якая небяспека тоіцца ў гэтых радках, таму што мы ўжо прывыклі… А што, калі мы ўсе прывыклі не да слоў песні, а да таго, што гэта хвароба ёсць, яна побач, што ў  ВІЧ – інфіцыраваных няма надзеі выжыць, няма сэнсу жыцця.  Я задаю сабе пытанне: “ Што падштурхоўвае нас, сучасную моладзь, на неабдуманыя ўчынкі, што прымушае наносіці шкоду свайму здароўю, ужываючы наркотыкі, псіхатропныя прэпараты, рознага роду энергетычныя напоі, якія затуманьваюць наш розум, табаком атручваючы свой  арганізм? Чаму ў наша стагодде, стагодде інфармацыйных і нанатэхналогій так легка прадаецца і купляецца каханне?..”

У сучасным свеце столькі спакусаў.

Ліпкая, цягучая спакуса, як цень, крадзецца за намі па жыцці, спыняючыся каля дарагіх вітрын, заглядваючы ў хмялеючае вока бакала, прабягаючы па хуткіх рэках вен. Яно п’е нас маленькімі глыткамі жаданняў, зацягваючы ў свет, дзе нямя нуднай паўсядзённасці: салодкі мір жаданняў. Чалавек такі слабы… Кусь. І ён паспрабаваў сахарны кавалачак забароненага. Ням. Яму спадабалася. Хочацца яшчэ і яшчэ. Ням-ням. І ўжо цяжка спыніцца.

А асабліва  ў юнацтве ўсім хочацца лёгкага і вясёлага жыцця. І здараецца, што, не разлічыў сваіх магчымасцяў, маладыя людзі здзяйсняюць непапраўныя памылкі, за якія рана ці позна прыходзіць расплата. Многія, ўсё абдумаўшы, становяцца на шлях выпраўлення, другія  ж, імкнучыся паказаць сваю незалежнасць і самастойнасць, усё робяць наперакор, здзяйсняючы ўсё больш неблагавідных учынкаў. Цана такім паводзінам- пакалечанае асабістае жыццё…

...

Скачать:   txt (10.3 Kb)   pdf (46.3 Kb)   docx (10.6 Kb)  
Продолжить читать еще 3 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club