Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Белару́ская дзіця́чая літарату́ра

Автор:   •  Февраль 12, 2019  •  Реферат  •  1,189 Слов (5 Страниц)  •  771 Просмотры

Страница 1 из 5

Белару́ская дзіця́чая літарату́ра — літаратура на беларускай мове, прызначаная для дзяцей і падлеткаў, іх выхаванняі адукацыі праз мову мастацкіх вобразаў. Бярэ свой пачатак з даўніх часоў ад дзіцячага фальклору (казкікалыханкі, прыгаворы, загадкі, песні, дзіцячыя гульні і г. д.)[pic 1]. Станаўленне, як жанру літаратуры, адносіцца да XVI стагоддзя, часу ўзнікнення беларускага кнігадрукавання[pic 2]. Спачатку развіваецца пераважна як літаратура рэлігійнай скіраванасці. Больш выразна накіраванасць на дзіцячую аўдыторыю фарміруецца ў XIX стагоддзі[pic 3]. Найбольшы росквіт адносіцца да XX стагоддзя, калі зарадзіўся і стаў развівацца рух беларускага нацыянальнага адраджэння. У гэты час дзіцячая літаратура ўзбагацілася новымі яркімі імёнамі, жанрамі і творамі, якія даходзілі да юнага чытача праз дзіцячыя газеты, часопісы, кнігі, сцэнічныя пастаноўкі[pic 4]. Багата развіваецца і ў XXI стагоддзі, папаўняючыся не толькі новымі імёнамі і яркімі творамі, але і новымі формамі падачы матэрыялу з дапамогай сучасных сродкаў і інавацый[pic 5].

Вытокі беларускай дзіцячай літаратуры ляжаць у вуснай народнай творчасці. Вусна-паэтычная творчасць на Беларусі з даўніх часоў спрыяла выхаванню высокіх грамадскіх ідэалаў, здаровых маральных прынцыпаў і мастацкага густу народа. Гэтую ж функцыю выконваў і дзіцячы фальклор. Тэрмін «дзіцячы фальклор» з'явіўся ў пачатку ХХ стагоддзя. Пад яго паняццем разумелася тая частка вусна-паэтычнай творчасці, якая была даступнай, цікавай і карыснай у павучальным плане самім дзецям, і адпавядала пэўным асаблівасцям іх узроставага ўспрымання. Але карані дзіцячага фальклору ляжаць значна глыбей, і яго жанры часцяком звязаны з замоўнай паэзіяй. У дзіцячым фальклоры можна вылучыць тры асноўныя групы, якія склаліся гістарычна і замацаваліся ў фалькларыстыцы:

Такім чынам тэрмін «дзіцячы фальклор» робіцца вельмі шырокім. Бо ён аб'ядноўвае ў сабе ўсе віды вуснай народнай паэзіі, створанай дарослымі для дзяцей, а таксама і творчасць саміх дзяцей. Сюды ж уваходзяць і тыя творы, якія хоць спачатку і ствараліся для дарослых, але з цягам часу так ці інакш перайшлі ў разрад творчасці для дзяцей.

Гісторыя збірання і вывучэння дзіцячага фальклору пачынаецца ў першай палове XIX стагоддзя. Найбольш раннімі з'яўляюцца запісы Яна Чачота і Аляксандра Рыпінскага. У іх працах можна знайсці хай і не шматлікія, але прыклады беларускіх калыханак і дзіцячых песень. Пісьменнік Васіль Вітка, які таксама цікавіўся дзіцячым фальклорам і яго літаратурнай апрацоўкай, у сваёй кнізе «Дзеці і мы» (1977 г.) адвёў гэтай тэматыцы асобны раздзел — «Дыялогі з унукамі». На пытанне — што ж такое дзіцячы фальклор? — сам Васіль Вітка адказвае так: «Гэта і мастацтва, і літаратура, і самая дасканалая педагогіка». Дзіцячы фальклор — спецыфічная галіна мастацкай творчасці, якая мае, у адрозненне ад фальклору дарослых, сваю паэтыку, свае формы бытавання і сваіх носьбітаў. Агульная родавая прыкмета дзіцячага фальклору — суаднясенне мастацкага тэксту з гульнёй

З узнікненнем беларускага кнігадрукавання пачалі распаўсюджвацца і вучэбныя кнігі. Першымі такімі кнігамі былі «Псалтыр» Францыска Скарыны (1517 г., «Детям малым початок всякое доброе науки…»), «Катэхізіс» Сымона Буднага(1562 г., кніга для дарослых і падручнік для дзетак), «Наука ку читаню и розуменю писма словенского» Лаўрэнція Зізанія (1596 г.)[10].

У XVIII стагоддзі з'яўляюцца такія драматургічныя творы, як школьная драма-маралітэ, інтэрмедыя, камедыя і батлейка. Большасць школьных драм былі напісаны на польскай альбо царкоўнаславянскай мовах, і не мелі моцнага ўплыву на вучнёўскае ўспрыманне. Але дзякуючы ім з'явіліся інтэрмедыі, якія пісаліся пераважна самімі навучэнцамі, якія былі знаёмыя і з мясцовым фальклорам і валодалі гутарковай мовай. Персанажамі такіх інтэрмедый былі: студыёзус (студэнт), вучоны-літаратар, вучань-уцякач, селянін, літвіншляхцічмаскальяўрэйчортдрагун. Інтэрмедыі былі папулярныя сярод вучнёўскай моладзі і стымулявалі да літаратурнай творчасці на роднай мове. На аснове інтэрмедыі ўзнікла камедыя, якая ўзяла ад школьнай драмы павучальна-рэлігійны змест, а ад інтэрмедыі і народнай драмы сатырычнае гучанне, гумар, займальную фабулу, і хуткае развіццё дзеяння. Усё гэта з'явілася каштоўным матэрыялам і для батлейкавай драмы. Адна з найбольш папулярных батлеечных пастановак была сцэнка пра Мацея і лекара-шарлатана, якая непасрэдна была звязана з інтэрмедыяй «Мацей і лекар-шарлатан» [.

...

Скачать:   txt (16.1 Kb)   pdf (89.2 Kb)   docx (16.7 Kb)  
Продолжить читать еще 4 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club