Азнаямленчая экскурсія па Астравецкаму раёну
Автор: oks94 • Март 31, 2026 • Доклад • 4,114 Слов (17 Страниц) • 5 Просмотры
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 3
УСТУП 4
АЗНАЯМЛЕНЧАЯ ЭКСКУРСІЯ 5
Астравец 5
Кумжа 5
Вілія 6
Вёска Дубок 7
Сарачанскія азёры 7
Дуга Струвэ 8
Курганы 8
Лясная гаспадарка 9
Нацыянальнасці 9
Генацыд 10
Іосіф Гашкевіч 11
Святыні 12
ЗАКЛЮЧЭННЕ 17
ДАДАТАК 18
УВОДЗІНЫ
Кожнаму з нас хоць раз у жыцці даводзілася ўпершыню трапіць у пэўны населены пункт, раён, вобласць ці краіну. Першае пытанне, якое адразу ўзнікае ў думках: “Што славутае і цікавае знаходзіцца ў гэтым месцы? Чым багата гісторыя гэтай мясцовасці?” І калі вас сустракае чалавек, які валодае дакладнай інфармацыяй, ты аўтаматычна з вялізным задавальненнем паглыбляешся ў гэтую неабсяжную і непаўторную гісторыю, якая насычана звесткамі разнастайных накірункаў: архітэктурныя каштоўнасці, помнікі прыроды, турыстычныя маршруты, знакамітыя людзі і г.д.
Астравеччына ў дадзеным накірунку, канешне, не з’яўляецца выключэннем. Наша маленькая Швейцарыя заўсёды гасціна прымае кожнага турыста, не пакідае раўнадушным ніводнага наведвальніка.
Мэтай дадзенай азнаямленчай экскурсіі з’яўляецца экспрэс-знаёмства з горадам Астравец і яго раёнам за кароткі прамежак часу.
Сфера выкарыстання – сустрэча гасцей з іншых раёнаў, абласцей і краін.
Задачы экскурсіі:
- садзейнічаць абуджэнню інтарэсу да культурна-гістарычнай спадчыны і выхаванню беражлівых адносін да яе;
- садзейнічаць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці;
- на прыкладзе гістарычных, архітэктурных помнікаў, літаратурных, прыродазнаўчых і іншых аб’ектаў даць уяўленне аб некаторых этапах гісторыі Беларусі, яе асобных населеных пунктаў;
- пазнаёміць са славутымі мясцінамі Астравеччыны;
- пазнаёміць з біяграфіямі знакамітых людзей, жыццё якіх звязана з мясцінамі Астравеччыны.
УСТУП
- Вітаем вас, паважаныя госці! Мы рады сустракаць вас на нашай непаўторнай Астравецкай зямлі!
- Адкажыце мне, калі ласка, якія ў вас узнікаюць словы-асацыяцыі, калі вы чуеце назву “Астравец” або выраз “Астравецкі раён”?
- Выдатна. Дзякуй за вашы адказы! Да некаторых з гэтых слоў-асацыяцый мы з вамі звернемся падчас нашага падарожжа.
- А ці чулі вы такі выраз: “Астравец – гэта свету канец”?
- Чулі/Не чулі. І гэта вельмі добра. Падчас нашага з вамі маршруту мы дакажам, што гэты выраз з’яўляецца толькі міфам і не больш таго.
Маленькі астравок маёй зямлі –
Зялёны Астравец над срэбнай Лошай,
Такі прытульны і такі харошы,
Як сонца, бор і родныя палі.
- Менавіта з гэтых радкоў Уладзіміра Караткевіча мне хочацца пачаць нашу з вамі размову-знаёмства.
АЗНАЯМЛЕНЧАЯ ЭКСКУРСІЯ
Астравец
- Сёння вам, паважаныя госці, пашчасціла наведаць адзін з самых маладых і сучасных гарадоў нашай Беларусі. Чаму так? Бо афіцыйна статус горада мы атрымалі ў 2012 годзе. І з вялікім гонарам мы кажам, што, так, гэта наш малады і сучасны Астравец!
- Безумоўна, у кожнага населенага пункта і раёна ёсць свая багатая гісторыя, непаўторныя фаўна і флора. Астравеччына ў гэтых накірунках не стала выключэннем.
- Вось мы з вамі выязджаем з Астраўца, горада, які ўпершыню ўзгадваецца ў 1468 годзе дзякуючы роду Гаштольдаў.
- Давайце ўзгадаем з вамі тэму “Словаўтварэнне”. Як вы лічыце, ад якога слова паходзіць назва?
- Так, канешне. Калі звярнуцца да назвы горада, то яна мае славянскае паходжанне і паходзіць ад умацаванага вострава, які размешчаны на правым беразе ракі Лоша.
- Упэўнена, што вы звярнулі ўвагу на герб і сцяг нашага раёна. Давайце ўзгадаем, што вы там убачылі? Якія колеры пануюць?
- Так, дуб – сімвал моцы і мудрасці. Гэтых дрэў у нас вялікая колькасць, і ўсе яны пад строгай абаронай і аховай. Зялёны колер – сімвал бясконцасці лясоў і палёў, блакітны колер – бясконцасць рэкаў і азёр.
...