Славутыя мясціны, асобы, падзеі на маёй малой Радзіме
Автор: ulasenalina • Апрель 25, 2018 • Реферат • 1,079 Слов (5 Страниц) • 1,975 Просмотры
УА “ГрДМу”
Кафедра рускіх і беларускіх моў
РЭФЕРАТ
Тэма:Славутыя мясціны, асобы, падзеі на маёй малой Радзіме
Выканавец:
студэнтка 1 курса 3 групы ЛФ
Уласень Аліна Сямёнаўна
Гродна, 2017 год
Кожнае, нават невялічкае месца, альбо вёска Беларусі абавязкова маюць сваю выбітнасць, а тым больш горад з такой самабытнай назвай як Ляхавічы. Навукоўцы кажуць, што месца названае “паводле самай шматлікай этнічнай групы, якая пражывала тут у XV стагоддзі, бо якраз ад гэтага часу Ляхавічы згадваюцца ў старажытных летапісах.
[pic 1]Ля́хавічы — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Ляхавіцкага раёна, на р. Ведзьма. За 225 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы—Лунінец. Праз горад праходзіць дарога Брэст—Русінавічы. Насельніцтва 10 919 чалавек (2017)
Ляхавічы — некаляшняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Сярод мясцовых славутасцяў вылучаўся збудаваны ў стылі рэнесансу замак, помнік архітэктуры XVI ст., разбураны расійскімі ўладамі, а таксама касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў стылі барока, помнік архітэктуры XVII ст., разбураны савецкімі ўладамі.
[pic 2]
Тапонім «Ляхавічы», імаверна, утварыўся ад назвы першых пасяленцаў — ляхаў (раней гэтак называлі палякаў). Не адкідваецца і звязак з прозвішчамі Лях або Ляхаў. Увогуле, тапонімы з асновай «ляхі» сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Сама мянушка «лях/ляхі» з'явілася (з даследаванняў М. Турыянскага) у VII—IX ст. з міграцыяй у Польшчу яўрэяў з Заходняй Еўропы. Словы «ляхем-панем» ў гаворцы яўрэяў з Іспаніі азначаюць чалавека, які займаецца вырошчваннем зерня жыта і грэчкі на хлеб, грэчкасея і абшарніка, вольнага гаспадара свайго двара, працаўніка на зямлі і набожнага чалавека, які пакінуў паганскія звычкі жыць хітрыкаю, рабаваннем, паляваннем і збіральніцтвам, прыняў Св. Хрост і адцураўся ад полігаміі.
Вялікае Княства Літоўскае
Першыя пісьмовыя згадкі пра Ляхавічы як цэнтр воласці (маёнтку) датуюцца ХV ст.. У 1-й пал. ХVI ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гаштольдаў, з 1551 — вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.
З 1572 года Ляхавічамі валодалі Ян Хадкевіч і яго нашчадкі, якія з канца ХVI ст. пачалі звацца «графамі на Ляхавічах». У кан. ХVI ст. тут збудавалі мураваны замак. У ХVII ст. Ляхавічы атрымалі статус мястэчка, уваходзілі ў Наваградскі павет. Узімку 1595—1596 казацкія загоны С. Налівайкі і М. Шавулы беспаспяхова штурмавалі фартыфікацыю. У 1635 праз дынастычны шлюб паселішча перайшло да Сапегаў. Станам на 1635 тут было 215 дымоў.
У часы Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) у 1660 маскоўскі ваявода Хаванскі 6 месяцаў трымаў у аблозе Ляхавіцкі замак, аднак не здолеў яго захапіць. У ХVIII ст. мястэчка перайшло ў валоданне Масальскіх. У 1775 сойм Рэчы Паспалітай перавёў Ляхавічы ў дзяржаўны скарб. У 1791места ўвайшло ў Случарэцкі павет.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ляхавічы апынуліся ў Расійскай імперыі, дзе з 1795сталі цэнтрам воласці Слуцкага павета Мінскай губерні.
Будова лініі Палескіх чыгунак (Сарны — Вільня) у 1880-я дала штуршок эканамічнаму развіццю Ляхавічаў. Станам на канцы ХІХ ст. у мястэчку было 155 двароў, царква, сінагога, 6 яўрэйскіх малітоўных дамоў, школа, бальніца, гаршковы завод, 30 крамаў, 3 карчмы, 3 кірмашы, праводзіліся штотыднёвыя таргі. На 1900 — мелася паштовая станцыя, працавала 91 дробнае прамысловае прадпрыемства.
...