Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Філасофія дрэва ў мастацкім мысленні Р. Барадуліна

Автор:   •  Декабрь 14, 2020  •  Эссе  •  995 Слов (4 Страниц)  •  573 Просмотры

Страница 1 из 4

Дрэвы за душой не носяць злосці.

Мы на іх з сякераю, з пілой.

А яны прытуляць на пагосьце,

Плачучы па нас жывой смалой.

Як мы ведаем, дрэва з’яўляецца воссю светапабудовы ў старажытнай беларускай міфалогіі, дрэва знаходзіцца ў цэнтры сусвету, неба — яго карона. Дрэва асацыіруецца з вечнасцю, жыццястойкасцю. У творчасці Барадуліна заўважаем, што яму блізкая ідэя чалавечага пачатку ад дрэва: “Чалавек, як і дрэва, расце, карэніцца, галее паволі ствол…”, “Людзі з падсечанымі каранямі, дрэвы з адсечанымі рукамі”. Паміж чалавекам і жрэвам можна правесці паралель – чалавек, як і дрэва, зелянее, купчасціцца, аблятае. Дрэва пачынае сваё “жыццё” маленькім саджанцам, а потым, з час, яно замацоўвае свае карані, расце, становіцца больш акрэплым, так адбываецца і з чалавекам. Дрэва = жыццё і па той прычыне, што з дрэвам пачынаем мы сваё жыццё (дзіцячая калыска), з дрэвам і заканчваецца наш век (труна). Дрэва = хата. Нездарма ў паэта: “Хаціна пры самай дарозе, бяроза пры самым парозе”. Хаціна і бяроза блізкія.

Рыгор Барадулін зарэкамендаваў сябе ў паэзіі «Хрышчоным паганцам», ад якога так і зыходзіць аптымізм язычніцкага гарту. У творчасці Рыгора Барадуліна бачым вобраз дрэва, які даволі часта сустракаецца: “дрэва жыцця”, “спрадвечнае дрэва”, “радаслоўнае дрэва”, “купалаўскае дрэва”, “дрэва ракі”, “дрэва пазнання”, “дрэва даверу”, “дрэва кайнасці”, “дрэва часу”, “дрэва вечнага руху”, “жыцця радаводнае дрэва”. Надзвычай арганічна гучаць радкі, дзе дрэва абагаўляецца са святым воблікам мамы: “Захавальніца дрэва жыцця стала дрэвам…”. Барадулінскае Дрэва, Дрэва жыцця – гэта найперш маміна дрэва. Маці для паэта – святое, і менавіта гэты, святы чалавек ў яго жыцці, з’яўляецца захавальнікам дрэва. Наўрад ці Рыгор Барадулін рабіў маці захавальніцай таго вобраза, які далёкі пісьменніку. “Маці стала дрэвам…” – радкі, якія прымушаюць задумацца аб многім. Вобраз маці суадносіцца з вобразам дрэва, напэўна, па той прычыне, што два гэтыя паняцці знаходзяцца “ў цэнтры сусвету”, не только для Рыгора Барадуліна, але і для кожнага з нас. У адным з вершай сустракаем такое параўнанне: “Мама – Пасярэдніца між Богам і сынам…”. Пасярэдніца, а значыць, знаходзіцца ў цэнтры.

Пісьменнік нават прысвячае цэлыя вершы дрэву: “Дрэвы за душой не носяць злосці. Мы на іх з сякераю, з пілой. А яны прытуляць на пагосьце, Плачучы па нас жывой смалой. Мы іх папялілі, карчавалі, Ворыву пакінуўшы прастор, А яны за намі качавалі, Не ўшчувалі, тоячы дакор” – у гэтых радках бачым вялікую павагу да дрэва. Рыгор Барадулін паказвае, што людзі не зусім добра абыходзяцца з дрэвам, а дрэўцы, нягледзячы ні на што, прытуляюць людзей, плачуць па нас жывой смалой. Пісьменнік аддае даніну ўдзячнасці дрэву. Сустракаецца вобраз дрэва і ў вершы “Імяніны”, дзе Р.Б. піша: “Я дома...Тут кожнае дрэва — радня”.

“Як мала адведзена часу – адзелянее дрэва адно і зелянее на змену наступнае дрэва…” – у гэтых радках паэт указвае на колазваротнасць і хуткаплыннасць жыцця. Дрэва ў творчасці Барадуліна як сімвал імкнення да ідэалу, дрэва заўсёды ачышчае душу, узвышае яе. Дрэва як сімвала жыцця, нездарма ж яно расло побач з першымі людзьмі ў Эдэме: “Чым цягнецца вышэй у неба дрэва – глыбей ідуць карэнні у зямлю”, у гэтых радках прасочваецца нават матывацыя. Барадулін паказвае, што чалавек, як і дрэва,

...

Скачать:   txt (11.8 Kb)   pdf (40.4 Kb)   docx (11.1 Kb)  
Продолжить читать еще 3 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club