Гуканне вясны
Автор: kate1818 • Июль 27, 2023 • Научная работа • 2,734 Слов (11 Страниц) • 206 Просмотры
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“ Сярэдняя школа №12 г. Мазыра ”
Навукова-даследчая работа
“ Гуканне вясны ”
Работу выканала
Пінчук Ганна Аляксандраўна
сярэдняя школа №12 г. Мазыра
7 “А” клас
Навуковы кіраўнік
Барысевіч Валянціна Уладзіміраўна
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
2013
Змест
- Уводзіны
- Асноўная частка
- Абрад Гукання вясны
- Веснавыя песні
- Прыказкі і прымаўкі, прыкметы і павер’і
- Заключэнне
- Літаратура
Уводзіны
Абрады – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады – састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа,утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды.
Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.
Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання,гукання вясны, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і іншыя. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.
Асаблівасць беларускіх абрадаў – перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання і іншыя... Абрады ў аснове сваёй захавалі народную спецыфіку і нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і іншыя). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння,з імі звязана сялянска-абрадавая паэзія.
3 цягам часу абрады страцілі першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы.
Мэта маёй працы: даказаць, што веданне і захаванне абрадаў нашых продкаў – выхаванне нацыянальнай свядомасці маладога пакалення і ўзбагачэнне яго свядомасці.
Задачы: даследаваць традыцыі культуры беларусаў;
- падкрэсліць высокую эстэтычную вартасць абрадаў і суправаджаючых іх песень;
- прасачыць развіццё абрадавай песні з пачатку ўзнікнення да нашых дзён;
- паказаць ролю народнай песні ў фарміраванні свядомасці беларускага народа;
- даказаць, што народная песня – увасабленне духоўнага аблічча народа.
Для даследавання я абрала беларускія абрады.Тэма маёй навукова-даследчай работы зацікавіла мяне магчымасцю адказаць на пытанне: чаму беларускія народныя святы святкуюцца на працягу шмат стагоддзяў?
У 2011/2013 годзе мною даследаваўся абрад Купалля. У гэтым годзе для свайго даследавання я абрала абрад, звязаны са святкаваннем Гукання вясны.
Аб’ектам даследавання з’яўляецца абрад Гукання вясны, прадметам даследавання з’яўляюцца веснавыя песні.
Асноўная частка
2.1.Абрад Гуканне вясны.
Благаславі, Божа,
Вясну заклікнуці,
Лета сустракаці!
Прыйдзі, вясна,
Прыйдзі красна!
Вызначаць час людзі пачалі даўно, вельмі даўно. Яшчэ не ведалі яны пра сусвет і пра рух планет, але ўжо заўважылі адметныя дні, па якіх пачалі вызначаць час для адпаведных справаў.З цягам часу ўдакладнялася ўяўленне пра свет, змяняліся каляндары, з новымі рэлігіямі прыходзілі новыя святы. Спалучэнне цёмнай і светлай часткі сутак надавала гэтым дням магічнае адценне.
...