Рэдактарскае майстэрства Максіма Лужаніна
Автор: leraS1998 • Май 20, 2019 • Реферат • 1,314 Слов (6 Страниц) • 590 Просмотры
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ
Кафедра медыалінгвістыкі і рэдагавання
РЭФЕРАТ
па тэме «Рэдактарскае майстэрства Максіма Лужаніна»
Федаровіч Валерыі Вячаславаўны
студэнткі 3 курса
спецыяльнасць “Літаратурная
работа (рэдагаванне)”
Кіраўнік:
кандыдат філалагічных навук,
дацэнт А. У. Дуброўскі
Мінск, 2019
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 3
МОВА Ў ГАЗЕЦЕ 4
ЗАКЛЮЧЭННЕ 9
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 10
УВОДЗІНЫ
Каб выразна і дакладна данесці думкі, кожны чалавек павінен мець вялікі і шырокі слоўны запас. Гэтага можна дасягнуць руплівай працай над узбагачэннем свойго моўнага багажу новымі словамі, зваротамі, формамі сказаў. Ёсць шмат крыніц, якімі пісьменнікі могуць карыстацца – народная мова, творы класікаў, зборы фальклору даўняга і сучаснага, старажытныя летапісы і дакументы. Аднак гэта можа пацягнуць за сабой засмечванне мовы.
На меркаванне Максіма Лужаніна праца над тэкстам ідзе ў два бакі: моўны і вобразны. Калі будуць адны і тыя ж газетныя звароты, растаноўкі слоў, інтанацыі, тады мова атрымаецца насычаная штампамі. Трэба больш выкарыстоўваць тыя багатыя магчымасці, якія дае мова ў адносінах адценняў. Напрыклад, карыстацца прыстаўкамі, якія надалей створаць новыя дзеясловы, сінонімамі, амонімамі.
Мова няспынна змяняецца і разам з ёй ідзе фарміраванне літаратурнай мовы. Аднак у ёй не хапае многіх адценняў, форм, патрабуе пашырэння лексічнага складу і адменных сінтаксічных канструкцый.
МОВА Ў ГАЗЕЦЕ
Лужанін не хоча вінаваціць у нядбайнасці і непавазе да мовы газетных работнікаў агулам. Ёсць і спецыфічныя акалічнасці: матэрыялы ў нумар даводзіцца рыхтваць хапаючыся, на апрацоўку ніколі нестае часу. Праз гэта – вялікая колькасць моўных і не моўных ляпсусаў.
З-за імклівага ўзросту слоўнага запасу, часта ў адрас якога-небудзь аўтара кідаюцца ўпнічкі наконт незразумеласці мовы. Але гэтага баяцца не трэба, таму шта з часам гэтыя словы ўвойдуць у лексікон і атрымаюць шырокае распаўсюджанне.
Напрыклад, слова запабягаць – падслужвацца, шукаць у некага ласкі. М. Лужанін лічыць, што ад яго вельмі добра ідзе прыметнік запабеглівы.
Слова падступны ідзе ў сэнсе коварный, криводушный. Насовіч дае такія варыянты: «Падступная твая дружба. Ты з подступам для мяне гэта робіш. Ведаем мы тваё падступства». З аднаго кораню стварыліся прыметнік і два назоўнікі.
Аднак асвяжыць і пашыраць мову належыць не толькі за кошт унутраных рэсурсаў яе – новатворцаў, дыялектызмаў, забытых слоў. Можна звяртацца да блізкіх моў. Так, у чэшскай ёсць слова грузоподъёмность. Па-беларуску яго скалькавалі і артымалася грузападымальнасць.
Было б несцярожна, аднак, пераносіць у мову словы без належных падстаў, кіруючыся асабістымі прыхільнасцямі і прывычкамі, або, у лепшым выпадку, знешнім падабенствам формы ці тым, што дзесьці хтосьці так сказаў.
Апошнім часам пачало надакучаць вачам слова палучаць, ужытае ў тым сэнсе, як і ў рускай мове. З шасці слоўнікаў толькі ў адным выпадку слова мае тое лексічнае значэнне, якое яны хочуць надаць яму. У астатніх жа палучаць – гэта соединить, попадать, случится, попасть.
«Палучыў ліст, палучыў кнігу» – гэта значыць злучыў, аб’яднаў кнігу з сабою. Занадта складана, ёсць добрае слова – атрымаць, якое з дапамогай прыставак можа ўтвараць шэраг іншых: вытрымаць, датрымаць, затрымаць, недатрымаць, падтрымаць, патрымаць, ператрымаць, практрымаць, стрымаць і г. д. Сэнс слова выразны, гучанне – не выклікае пярэчанняў, формаўтварэнне не задае лішніх клопатаў. Не толькі ў публіцыстыцы, але і ў мастацкай літаратуры выкарыстоўваецца не сказаць каб пашыраным, але і не забытым словам:
...