Калыханка – соль выхавання
Автор: 1236171 • Март 17, 2019 • Сочинение • 1,132 Слов (5 Страниц) • 1,053 Просмотры
Калыханка – соль выхавання
Не трэба жыць, як набяжыць,
Так жыць на свеце трэба,
Каб да апошніх дзён любіць
Людзей, зямлю і неба
А.Грачанікаў
Кажуць, што дзіця нараджаецца як чысты ліст паперы. А паколькі ліст чысты, то на ім павінны нешта напісаць бацькі, блізкія, сябры. Дзіця можа развівацца толькі ў стасунках з навакольным светам. Па першым часе гэта маці, пазней – бацька, цацкі, дзядулі і бабулі. Не памылюся, напэўна, калі скажу, што ніхто з бацькоў не жадае, каб яго дзіця было злым або непаслухмяным. Вялікая роля ў фарміраванні характару народжанага дзіцяці належыць выхаванню (генетыка – пункт асобнай размовы). Сваё дзіця я пачну выхоўваць ад самага нараджэння. Спытаеце, як? Адкажу: з дапамогай калыханак. Нехта можа сказаць, што асноўная функцыя калыханак – супакойванне дзіцяці. Згодна, мелодыя ў іх плаўная, спакойная, рытм адпавядае рытму гушканняў калыскi. Яны манатонныя, але… светлыя песнi. Калыханкі натолены пачуццём пяшчоты, у iх багата матчынай ласкi i любовi, цеплынi i замiлавання дзiцем. У той жа час яны знаёмяць дзіця з навакольным светам, расказваюць пра хатніх жывёл, птушак, розных звяроў, іх прыгоды і ўчынкі. Для маленькага чалавечка самае важнае, лічу, – спасціжэнне свету, адкрыццё. На вялікі жаль, неаднаразова даводзілася чуць ад цяперашніх маладых матуль, што сваім дзецям калыханак яны не спяваюць, бо не ведаюць слоў. Часцей для супакойвання сваіх немаўлят яны карыстаюцца запевамi i прыпевамi “а-а-а”, “люлi-люлi”, “баю-баю” або пра яшчэ адзін са спосабаў – засынанне “пад тэлевізар”. Такім матулям даводжу радкамі верша А.Грачанікава:
Як кажуць сярод людзей,
Без песні – няма надзей,
Народ без песні – не ўмее,
Народ без песні – нямее.
Без песень свайго народа
Нямее нават прырода.
Ты любіш народ свой і край?
Песні яго спявай!
Дарэчы, калыханкі – самы старажытны від песеннага фальклору. Нашы продкі мелі рацыю, калі выхаванне пачыналі з калыскі. І менавіта з дапамогай калыханак. Задала сабе пытанне: якія ж калыханкі спявалі нашы продкі? Далучылася да песеннай культуры майго гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна і цяпер адчуваю сябе адной са шматлікіх уладальніц каштоўнага скарбу, бо калыханак Беларускага Панямоння лікава няшмат. Яны прадстаўлены дзвюма групамі напеваў. Меладычную аснову першых складаюць кароткія папеўкі, якія ў мерным рытме (нібыта ў такт гушкання люлькі) паўтараюцца:
А,а, калышу,
Татка купіць барышу,
Мама спячэ скварку,
Што калыша няньку.
***
На коціка варката,
На Валечку драмата.
***
Пашоў каток пад масток,
Злавіў рыбку за хвасток,
Ці самому есці,
Ці дзіцяці несці?
Да дзіцяці прінасіў.
Структура напеваў другой групы больш складаная: меладычная хваля ахоплівае два паэтычныя радкі і ўтварае форму тыпу “пытанне – адказ”. Пры захаванні рытму мернага пагойдвання гэтыя напевы набываюць больш шырокае дыханне, набліжаючыся да песеннага стылю.[1]
Ой, люлі, люлі, прыляцелі куры,
Ўсталі ў варотах у чырвоных ботах,
Сталі сакатаці, а што курам даці?
Ячменю жменю, гароху троху,
Насыпалі крышачок, каб нанеслі яечок.
З чым жа або з кім знаёмілася дзіця з калыханак? Найпершая істота – гэта кот. Кот быў амаль у кожнай сялянскай хаце, таму абысці ўвагай гэту жывёлу жыхары Прынямоння не маглі:
А,а, люлі,
Палез кот па дулі.
Памарозіць лапкі,
Скочыць на палаткі.
Заўважце, як тактоўна, ненавязліва, праз учынкі ката прывіваюцца дзецям прасцейшыя навыкі паводзін. Да таго ж, дзіця зразумее, што ўсё ў жыцці ўраўнаважана і кожная бяда абавязкова суцішыцца радасцю – шчасце ходзіць толькі ў пары з горам. Побач з катом у калыханках любімымі персанажамі з'яўляюцца птушкі – куры, з якімі даводзіцца дзіцяці знаёміцца вельмі рана, галубы, або гулі і качкі:
...