Склад і рэгламентацыя дзейнасці полацкага магістрата
Автор: Nina1569 • Май 20, 2018 • Доклад • 1,827 Слов (8 Страниц) • 553 Просмотры
Склад і рэгламентацыя дзейнасці полацкага магістрата
Слова магістрат паходзіць ад лацінскага «magistratus» і пачало ўжывацца спачатку ў тых актах, якія пісаліся лацінскаю моваю. Тэрмін «магістрат», як выраз для азначэння мяшчанскага ўраду, з’явіўся даволі позна. Першы раз сустракаем гэты выраз ў адным акце, выданым з канцэлярыі вялікага князя для места Вільні ў 1522 г. Пры гэтым паказваецца, хто разумеецца пад гэтаю назваю, а менавіта: бурмістры , райцы і лаўнікі. У актах, пісаных беларускаю моваю, гэта назва яшчэ не ўжываецца. Так, акт, пісаны ў гэтай жа справе беларускаю моваю, ужывае звычайны для таго часу выраз – «бурмистры і рядцы».
Трэба сказаць, што тэрмін «magistratus» і ў актах, напісаных лацінскаю моваю, у першай палове ХVI ст. сустракаецца вельмі рэдка. Ужыванне гэтага тэрміну становіцца болей частым ужо ў другой палове XVI ст. Пры гэтым можна адзначыць, што гэты выраз у гэты час сустракаецца толькі ў гарадах 3аходняй Беларусі, галоўным чынам, у Вільні. Так, актам 1568 года, якім быў нобілітован увесь магістрат і які быў выданы на Горадзенскім сойме, у ліку членаў магістрату пералічаюцца – войт, бурмістры, райцы, лаўнікі і пісар. У прывілеі 1566 г., якім пацвярджалася ўжыванне Магдэбургскага права для места Вільні, пасля таго, як быў уведзены у чыннасць Статут 1566 года, тэрмін магістрат ужо не ўключае ў сябе паняцця аб войце. Гэтае выдзяленне войта ўжо заўважаецца і раней ў выразах, утворанных ад слова магістрат і выведзеных ад аднаго з іх корня. Так, у 1556 г., у пацвярджальным прывілеі месту Вільні, паасобку адзначаны: «войт, старшыны мяшчанскія і ратманы».
У даным выпадку выраз «magistri civium» ужываецца, відаць, для абазначэння бурмістраў. У большай жа частцы актаў гэтага часу пад назвай «магістрат» разумеецца ўвесь мяшчанскі ўрад, які складаецца з бурмістраў, райцаў і лаўнікаў. Асобна стаіць войт. Ён не з’яўляецца часткаю магістрату, бо згодна актам, войт прадстаўляецца ўрадоўцам вялікага князя, у паслушэнстве да якога знаходзіцца і сам магістрат. У лісце да войта ў 1532 г. вялікі князь выступае ў абарону бурмістраў, райцаў і ўсяго мяшчанства Віленскага.
Некаторыя акты XVII ст. не ўключаюць у склад магістрату і лаўнікаў, а процістаўляюць іх магістрату, бо лаўнікі з’яўляліся прысяжнымі ў войтаўскім судзе іх судзілі ў справах належачых войтаўскаму суду. У 1634 годзе войт Магілеўскі князь Аляксандар Людвік Радзівіл пісаў магілеўскаму лентвойту, бурмістрам, райцам і лаўнікам ліст, у якім паведамляў, што войтаўскія і радзецкія суды павінны адбывацца паводле Віленскага друкаванага плебісцыту, пры гэтым вызначаў дні, калі павінны адбывацца суды лентвойта разам з лаўнікамі, і дні судовыя магістрату. Пад магістратам, у даным выпадку, разумеліся толькі бурмістры і райцы.
Аб войце, як члене магістрату, можна гаварыць толькі з таго часу, калі войты сталі абірацца самым магістратам, як гэта стала ў Магілеве з 1661 года. У Вільні гэтага нельга сказаць нават і пасля таго як магістрат пачаў вызначаць нa войтаўскую пасаду кандыдатаў. Гэта выразна відно з каралеўскага дэкрэту 1620 года, які быў выданы на аснове пастановы асэсарскага суда ў Вільні аб размежаванні суду у Вільні. 3 гэтага документу выяўляецца, што войт не ўваходзіў у склад магістрату і не з’яўляўся членам мяшчанскага ўраду.
Выраз «магістрат» у актах, пісаных беларускаю і польскаю моваю ў XVI ст., мае адпаведную назву. Спачатку гэта назва апісальная: «Бyрмистры и радцы», а затым змяняецца выразам «урад местскі».
Такім чынам, пад магістратам мы разумеем мяшчанскі ўрад у вужэйшым значэнні гэтага слова. Прадстаўленне аб магістраце або мескім урадзе можа стаць ясным толькі пасля разгляду яго складу кампетэнцыі і ў розных местах Беларусі.
Прывілеі канца XV ст., дадзеныя беларускім местам на магдэбургскае права, ужо ясна вызначаюць не толькі ўладу войта, але і магістрат. Прывілей Полацку, выданы ў 1498 г., гаворыць пра 20 райцаў, якія прызначаюцца войтам. Палавіна райцаў павінна быць з каталікоў, а палавіна – з праваслаўных. Райцы разам з войтам абіраюць двух бурмістраў: аднаго каталіцкага і другога – праваслаўнага веравызнання. «Мають теж быти в месте первореченом завсегды двадцаць радец, которых будет обирати войт, половину закону римского, а половину другую грецкого; которые же руками з войтом посполито мають обрати промеж себе на кожны год. два бурмистры, одного закону римского, а цругого грецкого, которых же руками з войтом обапольно поспольство мает быти ряжено». Прывілей, такім чынам, ясна паказвае і колькасць райцаў і спосаб іх прызначэння, якое залежыць ад войта. Разам з тым вызначаецца і кампетэнцыя членаў мяшчанскага ўраду, што павінны былі абірацца войтам.
...