Фразеалагізмы ў газеце "Зязда"
Автор: alinabus • Декабрь 16, 2018 • Курсовая работа • 6,921 Слов (28 Страниц) • 1,612 Просмотры
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ІНСТЫТУТ ЖУРНАЛІСТЫКІ
Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ Ў ГАЗЕЦЕ «ЗВЯЗДА»
Курсавая работа
Буськінай Аліны Аляксееўны
студэнткі 2 курса,
спецыяльнасць «Літаратурная
работа (рэдагаванне)»
Б
Навуковы кіраўнік:
доктар філалагічных навук,
прафесар В.І. Іўчанкаў
Мінск, 2018
ЗМЕСТ
Уводзіны 3
1. Рэсурсы фразеалогіі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове 5
1.1.Актуальныя працэсы ў беларускай фразеалогіі 5
1.2.Фразеалагізм - структурны кампанент арганізацыі тэксту 6
1.3.Пытанні аб межах і аб’ёме фразеалогіі 7
1.4.Стылістычная дыферэнцыяцыя фразеалагізмаў 8
1.5.Асаблівасці выкарыстання фразеалагізмаў у медыятэксце 8
1.6.фразеалагізм і норма: арфаграфічны аспект 9
1.7.фразеалагічныя слоўнікі: аналітычны агляд 11
1.8.высновы да першай главы 13
2. функцыі фразеалагічных адзінак у медыятэкстах газеты "ЗВЯЗДА".……………………………………………………..……15
2.1. выкарыстанне фразеалагізмаў у газетных загалоўках 15
2.2. фразеалагізм як тэкстаўтваральны элемент журналістскіх матэрыялаў 18
2.3. высновы да другой главы 21
Заключэнне 23
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 26
дадатак 27
УВОДЗІНЫ
Фразеалогіі, як раздзелу мовазнаўства, прысвечана шмат артыкулаў, кніг, дысертацый, але цікавасць да гэтай галіны лінгвістыкі ўсё роўна не вычэрпваецца. Абраная тэма з’яўляецца актуальнай таму, што, разглядаючы ўжо напісаныя тэарэтычныя матэрыялы і дадаючы да іх прыклады са сродкаў масавай інфармацыі, можна глыбей разгледзець структуру фразеалагізмаў і навучыцца ўжываць іх без памылак на пісьме і ў гаворцы. Дацкі лінгвіст Ота Есперсен пісаў: «Фразеалогія – дэспатычна капрызная і няўлоўная рэч» [15]. Ужо сам факт наяўнасці ў мове цэлых славесных комплексаў, якія ўяўляюць сабой унікальны лінгвістычны феномен, служыць нагодай да таго, каб даследаваць менавіта гэты раздзел стылістыкі. Акрамя таго, журналіст, як распаўсюджвальнік не толькі інфармацыі, але і пісьменнасці, абавязаны мець глыбокае разуменне прынцыпаў будовы мовы.
Фразеалогія з`яўляецца прамым носьбітам аператыўнай інфармацыі. Не выпадкова лексікографы розных краін, якія займаюцца кадіфікацыяй сучаснай нормы ўжывання лексікі і фразеалогіі, тэарэтычна і практычна арыентуюцца не на мову мастацкай літаратуры, як гэтага патрабавала слоўнікавая традыцыя мінулага, а на мову сродкаў масавай інфармацыі.
Аб’ект працы – фразеалагічныя адзінкі.
Прадмет працы – ужыванне фразеалагізмаў у газеце “Звязда”.
Мэта курсавога даследавання – разгледзець фразеалагізм як тэкстаўтваральны кампанент арганізацыі журналістскіх тэкстаў у газеце “Звязда”.
Для рэалізацыі пастаўленнай мэты вырашаюцца наступныя агульныя і прыватныя задачы:
- вызначыць рэсурсы фразеалогіі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове;
- апісаць актуальныя працэсы ў беларускай фразеалогіі;
- ахарактарызаваць аб’ём і межы фразеалогіі;
- паказаць структурны кампанент арганізацыі тэксту;
- адзначыць ролю фразеалагізмаў у газеце “Звязда”.
Газета «Звязда» – адзіная штодзённая грамадска-палітычная беларускамоўная і старэйшая газета Беларусі. Яе першы нумар выйшаў 9 жніўня 1917 года. Сёння газета «Звязда» знаёміць чытача з усімі важнейшымі аспектамі жыцця Булерусі і свету. Тыраж прыкладна 20 000 экземпляраў. Дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда»- Павел Якаўлевіч Сухарукаў.
Тэарэтычную аснову курсавой працы склалі распрацоўкі І.Я.Лепешава, В.І.Іўчанкава, В.Г.Кастамарава, М.Я.Цікоцкага, А.І.Наркевіча, Л.М.Грыгор’евай і С.К.Бердніка, а таксама інтэрнэт-сайты і «Энцыклапедыя беларуская мовы» Б.Я.Сачанкі, І.А.Брыля і інш.
...