Стыль глянцавых журналаў: параўнальны аналіз
Автор: a.yermakovich • Декабрь 20, 2018 • Курсовая работа • 5,561 Слов (23 Страниц) • 509 Просмотры
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ
Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
Стыль глянцавых часопісаў: параўнальны аналіз
Курсавая праца
Ермаковіч Ганны Аляксандраўны
студэнткі 2 курса, спецыяльнасць
«Журналістыка (аўдыёвізуальная журналістыка)»
Навуковы краўнік:
старэйшы выкладчык
Шніп В.А.
Мінск, 2018
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 3
ГЛАВА I СТЫЛЬ ГЛЯНЦАВЫХ ЧАСОПІСАЎ У ЗАЛЕЖНАСЦІ АД 5 ТЭМАТЫКІ 1.1. ТЭМАТЫЧНЫ СПЕКТР СУЧАСНЫХ ЧАСОПІСАЎ 5
1.2. ЖАНРАВАЯ СПЕЦЫФІКА СУЧАСНЫХ ГЛЯНЦАВЫХ ЧАСОПІСАЎ 5
1.3. СТЫЛЯВЫЯ АСАБЛІВАСЦІ МОВЫ ГЛЯНЦАВЫХ ЧАСОПІСАЎ 6
1.4. РОЛЯ ІЛЮСТРАЦЫЙ У СУЧАСНЫХ ГЛЯНЦАВЫХ ЧАСОПІСАХ 7
ГЛАВА I I СТЫЛЬ СУЧАСНЫХ ГЛЯНЦАВЫХ ЧАСОПІСАЎ НА ПРЫКЛАДЗЕ ЧАСОПІСУ «GLAMOUR» 9
2.1. МЭТАВАЯ АЎДЫТОРЫЯ І АСНОЎНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ ІДЭАЛОГІІ ЧАСОПІСА «GLAMOUR» 9
2.2. ГЛАМУР ЯК АДНО З АСНОЎНЫХ ПАНЯЦЦЯЎ У СУЧАСНЫМ ГЛЯНЦАВЫМ ЧАСОПІСЕ (НА ПРЫКЛАДЗЕ ЧАСОПІСА «GLAMOUR») 10
2.3. ЛЕКСІЧНАЕ НАПАЎНЕННЕ ЧАСОПІСА «GLAMOUR» 11
2.4. ГЛЯНЦАВЫ ЧАСОПІС ЯК АСНОЎНЫ СРОДАК РАСПАЎСЮДЖВАННЯ ІДЭЙ МАСАВАЙ КУЛЬТУРЫ 12
ГЛАВА I I I СТЫЛЬ СУЧАСНЫХ ГЛЯНЦАВЫХ ЧАСОПІСАЎ НА ПРЫКЛАДЗЕ ЧАСОПІСУ «VOGUE» 13
3.1. МЭТАВАЯ АЎДЫТОРЫЯ І АСНОЎНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ ІДЭАЛОГІІ ЧАСОПІСА «VOGUE» 13
3.2. УЖЫВАННЕ СПЕЦЫЯЛІЗАВАНАЙ ЛЕКСІКІ Ў ЧАСОПІСЕ 14
3.3. ГЛЯНЦАВЫ ЧАСОПІС ЯК СРОДАК РАСПАЎСЮДЖВАННЯ НЕАЛАГІЗМАЎ (НА ПРЫКЛАДЗЕ ЧАСОПІСА «VOGUE») 15
ЗАКЛЮЧЭННЕ 18
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 22
УВОДЗІНЫ
У свеце, які перапоўнены негатыўнымі навінамі, глянцавыя часопісы заўсёды карысталіся асаблівай папулярнасцю сярод чытачоў. Яны здольны на час прымусіць аўдыторыю забыцца пра сур'ёзныя сацыяльныя праблемы, адцягнуць яе ад палітыкі і фінансаў. Забаўляльную функцыю глянцавыя часопісы ставяць, вядома, на першае месца.
Такім чынам, забаўляльныя глянцавыя часопісы ад іншых выданняў адрозніваюцца апалітычнасцю, маляўнічасцю, прастатой выкладання інфармацыі, вялікай колькасцю рэкламных матэрыялаў. Аднак у іх ёсць і мінусы. Так, напрыклад, гланцавыя часопісы прапагандуюць і навязваюць аўдыторыі пэўны лад жыцця, каштоўнасці, якія можна назваць спрэчнымі. Яны аказваюць вялікі ўплыў на фарміраванне поглядаў і паводзін сваёй аўдыторыі. Менавіта таму я лічу, што вывучэнне і падрабязны разгляд асаблівасцей стылю глянцавых часопісаў патрабуе асаблівай увагі, што і пацвярджае актуальнасць тэмы курсавой працы.
...