Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Крупскага райвыканкама
Автор: Тамара Асташко • Март 8, 2023 • Реферат • 3,718 Слов (15 Страниц) • 149 Просмотры
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Крупскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Узнацкая сярэдняя школа Крупскага раёна"
[pic 1]
[pic 2]
Кіраўнік Асташка Тамара Дзмітрыеўна
Змест
Уводзіны ………………………………………………………………………. 3
Асноўная частка
- Гісторыя ўзнікнення ўсмешкі…………………………………………. 4
1.1. Развіццё ўсмешкі……………………………………………………. 4
1.2. Адносіны да ўсмешкі вядомых пісьменнікаў, філосафаў………… 4 - Узаемасувязь усмешкі і фізічнага здароўя чалавека…………………… 5
2.1. Уплыў усмешкі на эмацыянальна-псіхалагічны стан чалавека…… 6
2.2. Сувязь усмешкі і ўзаемаадносін людзей у грамадстве…………….. 6 - Інфармацыйныя даведкі аб усмешцы……………………………………. 7
- Сіла ўсмешкі…………………………………………………………. 8
- Як усмешка прыцягвае поспех? …………………………………… 8
- Як засвоіць мастацтва ўсмешкі……………………………………. 8
4. Практычная частка……………………………………………………….. 9
Заключэнне ………………………………………………….………………...... 13
Спіс выкарыстанай літаратуры …………………………………………..…... 14
Дадатак …………………………………………………….…………………….. 15
Уводзіны
Кожны дзень, калі мы бачым сваіх бацькоў, сяброў, мы ўсміхаемся ім у знак прывітання, але ніхто з нас пры гэтым не задумваецца, навошта мы ўсміхаемся, што гэта значыць для нас і для навакольных людзей і як гэта можа паўплываць на паспяховасць ў жыцці.
Праблема: У сваёй працы я хачу даследаваць прыроду ўсмешкі, яе віды, ролю ўсмешкі ў працэсе зносін, а таксама паспрабую даказаць, што чалавек, які ўсміхаецца, больш прывабны і выклікае давер у навакольных, у адрозненне ад таго, хто ўсміхацца не прывык.
Мэта: Паказаць значэнне ўсмешкі для паспяховасці падлеткаў у жыцці.
Праверыць узаемасувязь усмешкі і паспяховасці чалавека ў зносінах і яго дзейнасці.
Актуальнасць: Мы жывём у ХХІ стагоддзі – стагоддзі новых інфармацыйных тэхналогій, новых адкрыццяў у галіне навукі, тэхнікі, медыцыны, дасягненняў ва ўсіх сферах чалавечага жыцця. Здавалася б: чалавецтва дасягнула такога ўзроўню, што кожны можа рэалізаваць увесь свой творчы патэнцыял, дамагчыся поспеху ў рознай дзейнасці і асабістым жыцці, быць упэўненым у будучыні, шчаслівым, паспяховым, здаровым. Але назіранні за навакольным жыццём, людзьмі і аб’ектыўныя дадзеныя даследаванняў даказваюць адваротнае: мы ўсё часцей сутыкаемся ў паўсядзённым жыцці з грубымі, жорсткімі, агрэсіўнымі людзьмі.
Гіпотэза: Усмешка з’яўляецца выразам эмацыянальнага самаадчування, яна здольная дапамагчы чалавеку палепшыць фізічнае і псіхічнае здароўе, спрыяць фармаванню духоўна-маральных адносін людзей у грамадстве.
Прадукт: Брашура з рэкамендацыямі для падлеткаў, якая будзе тлумачыць, як ўсмешка можа дапамагчы яму ў жыцці. Яна будзе матываваць навучэнцаў заўсёды глядзець на ўсе сітуацыі з пазітывам.
Задачы:
1. Вывучыць літаратуру аб усмешцы, смеху, у тым ліку, пра ўплыў усмешкі на здароўе чалавека, на яго паспяховасць, на яго ўзаемаадносіны з іншымі людзьмі.
2. Вывучыць меркаванні вучняў нашай школы аб значэнні ўсмешкі ў іх жыцці.
3. Зрабіць высновы на падставе вывучанай літаратуры пра ўплыў ўсмешкі на здароўе людзей, на іх паспяховасць і ўзаемаадносіны з іншымі людзьмі.
4. Зрабіць буклет “Чароўная сіла ўсмешкі” з парадамі для падлеткаў.
- Гісторыя ўзнікнення і развіцця ўсмешкі
У сярэдзіне ХІХ стагоддзя Чарльз Дарвін першым выявіў, што міміка чалавека з’яўляецца працягам мімічных выразаў, уласцівых чалавекападобным малпам: з дапамогай мімікі прыматы перадавалі пагрозу, неспакой, спалох, дэманстравалі агрэсію або міралюбнасць. Па Дарвіну, у чалавека міміка выяўляла спачатку гатоўнасць да нападу, перамяшчэння, абароны, і толькі ў ходзе развіцця чалавека выраз твару стаў перадаваць інфармацыю аб унутраным стане чалавека, аб яго імкненні да ўсталявання зносін з іншымі людзьмі.
...