Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Мой радавод

Автор:   •  Январь 3, 2019  •  Реферат  •  2,470 Слов (10 Страниц)  •  821 Просмотры

Страница 1 из 10

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ

КАФЕДРА СТЫЛІСТЫКІ І ЛІТАРАТУРНАГА РЭДАГАВАННЯ

Рэферат

на тэму “Мой радавод”

Падрыхтавала

студэнтка 1 курса 4 групы

спец. “Аўдыявізуальныя СМІ”

Піваварская Дар’я

Навуковы кіраўнік:

кандыдат філалагічных навук,

дацэнт Шасцярнёва Л.Г.

Мінск, 2018

Мой радавод

Гісторыя  маёй сям’і даволі багатая. Дзякуючы сваім бабулям і дзядулям, я ведаю сваіх магчымых блізкіх родзічаў, падтрымліваю з імі сувязь і, нярэдка чую цікавыя гісторыі з іх жыцця.

Пачну міні-даследванне свайго радаводу з сваёй роднай сям’і.

 Я – Піваварская Дар’я Віктараўна, нарадзілася 10 сакавіка 2001 года. Маімі бацькамі, якім я ўдзячная за сваё жыццё з’яўляюцца: Роўба Людміла Мікалаеўна, 10 жніўня 1976 года  нараджэння і Піваварскі Віктар Вікенцьевіч, які нарадзіўся ў 1974 годзе, 20 красавіка. Гісторыя іх знаёмства самая простая: ведалі адзін аднаго са школьнай парты. А вось пра тое, што было далей, я кожны раз слухаю з прыадкрытым ротам. Перш чым ажаніцца, яны прайшлі праз мноства цяжкасцей, выпрабавалі адзін аднаго і ў рэшце рэшт стварылі моцны і надзейны шлюб, якому ў гэтым годзе было ўжо 18 год. Дарэчы, я гэтым вельмі ганаруся! Акрамя самых лепшых у свеце бацькоў, я маю яшчэ трох цудоўных малодшых братоў: старэйшы з іх – Сцяпан, які нарадзіўся 19 студзеня 2003 года, сярэдні – Мацвей, 4 лістапада 2008 года нараджэння, і малодшы – Яфім, які нарадзіўся адразу ж след за татам - 21 красавіка, але ў 2011 годзе.

Далей пойдзем па мацярынскай лініі. Маміну маму, маю родную бабулю звалі Роўба (Еднацэвіч) Антаніна Сцяпанаўна, 14.02.1951 года нараджэння, якой нажаль не стала напярэдадні дня нараджэння маёй матулі – 06.08.2003. Гэта быў сур’ёзны ўдар. Напэўна, той дзень нараджэння быў самым сумным за ўсё маміна жыццё. Майго роднага дзядулю, мамінага бацьку звалі Роўба Мікалай Мікалаевіч. Свой дзень нараджэння дзядуля спраўляў 19 снежня, роўненька з 1949 года. Відавочна, далі яму такое імя, таму што менавіта ў гэты дзень увесь праваслаўны свет ушаноўвае памяць святога Мікалая Цудатворца. Дзядулі таксама ўжо з намі няма: ён памёр ад інсульта 7 снежня 2012 года, зусім крыху не дажыўшы да свайго 63-лецця. Пражыўшы разам ўсё дзяцінства,у адной вёсцы Кіркаўшчыне, Нясвіжскага раёна, хадзіўшы разам у школу, і наогул, добра ведаючы адзін аднаго, закаханыя бабуля з дзядуляй ажаніліся 28 лістапада 1972 года, стварыўшы маленькую сям’ю. У 1973, 22 лютага Тоня нарадзіла мужу сына, старэйшага мамінага брата – Андрэя Мікалаевіча, які на цяперашні час з’яўляецца маім хрышчоным. Другая бабуліна цяжарнасць была няўдалай: мае прабацькі чакалі дзяўчынку Волечку, але пры невядомых мне бытавых абставінах (як зараз кажа маці) у бабулі здарыўся выкідак. Плакацца і крыўдзіцца на лёс не было часу – побач работа, гаспадарка, муж і маленькі сын. Але, зусім скора,праз некалькі год бабуля зноў прынесла ў хату добрую вестку, і ўжо 10 жніўня 1976 года нарадзіла здаровую дзяўчынку Людачку – маю матулю. Наогул, менавіта па мамінай лініі ў мяне больш родзічаў, якіх я ведаю. У бабулі Тоні шмат сясцёр (Ганна,Таісія, Людміла,Зоя,Марыя), якія таксам стварылі свае сем’і, нарадзілі дзетак(Ганна – Вольгу і Юлію, Таісія – Яўгена і Аляксандра, Марыя – Віталія і Сцяпана), а тыя, у сваю чаргу, зрабілі тое ж самае (Вольга нарадзіла Ягора і Паўла, Яўген – дачку Марыю, Аляксандр – блізнятак – Соф’ю і Таццяну). Калі пра ўсіх рассказваць, то і месца не хопіць! Але хачу сказаць адно: у маім каляндарыку ўжо няма свабоднага месяца – у кожным месяцы ёсць свята – абавязкова трэба кагосьці віншаваць. І я лічу, што гэта – цудоўна!

Родзічаў па бацькоўскай лініі не менш! Корні з гэтага боку таксама вядуць далёка і глыбока. І так, маладая дзяўчына (мая родная бабуля Піваварская (Сурма)Галіна Адамаўна, 10.06.1950 г.н.), якая толькі што скончыла маладзечненскі тэхнікум і стала кваліфіцыраваным бугалтарам, прыехала ў вёску Лань па размеркаванню. А там ужо ва ўсю лавіў злачынцаў яе будучы муж-красавец-міліцыянер (мой родны дзядуля Піваварскі Вікенцій Яўгенавіч, 10.02.1948 г.н.). Пасля некалькіх прызначаных спатканняў на мясцовых могілках, дзядуля зрабіў бабулі прапанову быць яго жонкай. У 1973 годзе маладыя згулялі вяселле і ўжо праз год нарадзіўся маленькі Віцька – іх першы сын ( мой бацька). Праз 3 гады ў майго таты з’явіўся брат – Аляксандр (мой родны дзядзька). Зараз у Сашы таксама свая сям’я: жонка Маргарыта і 3 дзяцей – Паліна, Савелій і Усціна. Гэта толькі вузкі круг. Крыху пададзімся за яго межы. Бабуля Галіна  мае яшчэ 9 бартоў і сясцёр.Так атрымалася, што бацькі маёй бабулі стварылі сям’ю ўжо маючы дзетак з папярэдніх шлюбаў. І стварыўшы сям’ю, нарадзілі яшчэ траіх (Люда, Аня і Галя),у колькасці якіх і мая бабуля Галіна. У сястры Людмілы таксама нарадзіўся сын – Сяргей. Ён прыходзіцца мне траюрадным дзядзькай. Сям’я дзеда Віці таксама была вялікай. Сястра Ніна, браты Іван, Адам і Вячаслаў. Многія з іх таксама маюць свае сем’і, дзяцей і ўнукаў.

...

Скачать:   txt (29.1 Kb)   pdf (140.5 Kb)   docx (20.6 Kb)  
Продолжить читать еще 9 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club