Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Рэдактарскае майстэрства Максіма Лужаніна

Автор:   •  Май 20, 2019  •  Реферат  •  1,314 Слов (6 Страниц)  •  591 Просмотры

Страница 1 из 6

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ

Кафедра медыалінгвістыкі і рэдагавання

РЭФЕРАТ

па тэме «Рэдактарскае майстэрства Максіма Лужаніна»

Федаровіч Валерыі Вячаславаўны

студэнткі 3 курса

спецыяльнасць “Літаратурная

работа (рэдагаванне)”

Кіраўнік:

кандыдат філалагічных навук,

дацэнт А. У. Дуброўскі

Мінск, 2019


ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ        3

МОВА Ў ГАЗЕЦЕ        4

ЗАКЛЮЧЭННЕ        9

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ        10


УВОДЗІНЫ

Каб выразна і дакладна данесці думкі, кожны чалавек павінен мець вялікі і шырокі слоўны запас. Гэтага можна дасягнуць руплівай працай над узбагачэннем свойго моўнага багажу новымі словамі, зваротамі, формамі сказаў. Ёсць шмат крыніц, якімі пісьменнікі могуць карыстацца – народная мова, творы класікаў, зборы фальклору даўняга і сучаснага, старажытныя летапісы і дакументы. Аднак гэта можа пацягнуць за сабой засмечванне мовы.

На меркаванне Максіма Лужаніна праца над тэкстам ідзе ў два бакі: моўны і вобразны. Калі будуць адны і тыя ж газетныя звароты, растаноўкі слоў, інтанацыі, тады мова атрымаецца насычаная штампамі. Трэба больш выкарыстоўваць тыя багатыя магчымасці, якія дае мова ў адносінах адценняў. Напрыклад, карыстацца прыстаўкамі, якія надалей створаць новыя дзеясловы, сінонімамі, амонімамі.

Мова няспынна змяняецца і разам з ёй ідзе фарміраванне літаратурнай мовы. Аднак у ёй не хапае многіх адценняў, форм, патрабуе пашырэння лексічнага складу і адменных сінтаксічных канструкцый.


МОВА Ў ГАЗЕЦЕ

Лужанін не хоча вінаваціць у нядбайнасці і непавазе да мовы газетных работнікаў агулам. Ёсць і спецыфічныя акалічнасці: матэрыялы ў нумар даводзіцца рыхтваць хапаючыся, на апрацоўку ніколі нестае часу. Праз гэта – вялікая колькасць моўных і не моўных ляпсусаў.

З-за імклівага ўзросту слоўнага запасу, часта ў адрас якога-небудзь аўтара кідаюцца ўпнічкі наконт незразумеласці мовы. Але гэтага баяцца не трэба, таму шта з часам гэтыя словы ўвойдуць у лексікон і атрымаюць шырокае распаўсюджанне.

Напрыклад, слова запабягаць – падслужвацца, шукаць у некага ласкі. М. Лужанін лічыць, што ад яго вельмі добра ідзе прыметнік запабеглівы.

Слова падступны ідзе ў сэнсе коварный, криводушный. Насовіч дае такія варыянты: «Падступная твая дружба. Ты з подступам для мяне гэта робіш. Ведаем мы тваё падступства». З аднаго кораню стварыліся прыметнік і два назоўнікі.

Аднак асвяжыць і пашыраць мову належыць не толькі за кошт унутраных рэсурсаў яе – новатворцаў, дыялектызмаў, забытых слоў. Можна звяртацца да блізкіх моў. Так, у чэшскай ёсць слова грузоподъёмность. Па-беларуску яго скалькавалі і артымалася грузападымальнасць.

Было б несцярожна, аднак, пераносіць у мову словы без належных падстаў, кіруючыся асабістымі прыхільнасцямі і прывычкамі, або, у лепшым выпадку, знешнім падабенствам формы ці тым, што дзесьці хтосьці так сказаў.

Апошнім часам пачало надакучаць вачам слова палучаць, ужытае ў тым сэнсе, як і ў рускай мове. З шасці слоўнікаў толькі ў адным выпадку слова мае тое лексічнае значэнне, якое яны хочуць надаць яму. У астатніх жа палучаць – гэта соединить, попадать, случится, попасть.

«Палучыў ліст, палучыў кнігу» – гэта значыць злучыў, аб’яднаў кнігу з сабою. Занадта складана, ёсць добрае слова – атрымаць, якое з дапамогай прыставак можа ўтвараць шэраг іншых: вытрымаць, датрымаць, затрымаць, недатрымаць, падтрымаць, патрымаць, ператрымаць, практрымаць, стрымаць і г. д. Сэнс слова выразны, гучанне – не выклікае пярэчанняў, формаўтварэнне не задае лішніх клопатаў. Не толькі ў публіцыстыцы, але і ў мастацкай літаратуры выкарыстоўваецца не сказаць каб пашыраным, але і не забытым словам:

...

Скачать:   txt (16.6 Kb)   pdf (156.8 Kb)   docx (15.5 Kb)  
Продолжить читать еще 5 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club