Параўнальны аналіз навелы Дж. Бакача і навелы У. Сцяпана “Адна капейка”
Автор: Skit3773828 • Октябрь 1, 2022 • Творческая работа • 339 Слов (2 Страниц) • 701 Просмотры
Параўнальны аналіз навелы Дж. Бакача і навелы У. Сцяпана “Адна капейка”.
Як у навеле з «Дэкамерона» пра Ландольфа Руфала, так і ў навеле Уладзіміра Сцяпана колькасць дзеючых асоб невялікая. У чацвёртай навеле другога дня Бакача знаёміць нас з гісторыяй пра багатага чалавека Ландольфа, які з-за сваёй прагнасці да багаццяў стаў бедаком, але якому, нягледзячы на ўсе яго правіны, лёс дае яшчэ адзін шанс, якім ён паспяхова карыстуецца. У навеле ж Сцяпана мы бачым хлопчыка, якога быццам бы падмануў старац Барыска, якога ўсе не любілі і з якога здзекаваліся дзеці, але ў выніку мы разумеем, што гэта быў зусім не падман. У абодвух творах галоўная праблема звязана з грошамі. Хлопчык знаходзіць нечаканы скарб у выглядзе васьмідзесяці сямі капеек, але потым вельмі шкадуе, што аддаў іх Барыску. Ландольф у сваю чаргу, абанкроціўшыся, хоча павярнуць свае багацці, абкрадаючы караблі, але страчвае ўсё, калі на яго нападаюць злачынцы. Як у навеле Бакача, так і ў “Адной капейцы” мы бачым непрадказальны, нечаканы фінал. Пасля таго, як Ландольфу Руфала здаецца, што ён ужо не зможа выплыць, яго выцягвае з вады добрая жанчына, выцягнуўшы разам з ім і скрыню са скарбам, тым самым не толькі выратаваўшы яго ад смерці, але і вярнуўшы яму багацце. Так і ў “Адной капейцы” пасля таго, як хлопчык з адчаю выкідае апошнюю капейку, ён вяртаецца дамоў і, убачыўшы у калідоры навюткі ровар, разумее, што Барысок не хлусіў і сапраўды выканае яшчэ восемдзесят пяць жаданняў. У абодвух творах няма вялікіх лірычных адступленняў, акцэнт зроблены на апавяданні падзей, якія адбываюцца з героямі. Калі ў навеле Бакача няма схаванага сэнса, падтэксту,
...