Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Iван Луцкевiч – вястун нашанiўскай пары

Автор:   •  Февраль 27, 2018  •  Реферат  •  1,075 Слов (5 Страниц)  •  2,752 Просмотры

Страница 1 из 5

МІНІСТЕРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ

І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАУНЫ АГРАРНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ”

Кафедра беларускай і рускай моў

РЭФЕРАТ

На тэму “Iван Луцкевiч – вястун нашанiўскай пары

Выканаў:

Студэнт групы 2 зім 3 курса

Стасяловiч В.I.

Праверыў выкладчык:

Смалянка A.A.

        Разам з братам Антонам, Іван Луцкевіч, можна сказаць, «прыдумаў» Беларусь як незалежная дзяржава. Луцкевічы заснавалі першыя беларускія газеты «Нашу Долю» і «Нашу Ніву», абвяшчалі незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).

[pic 1] 

Іван Луцкевіч нарадзіўся ў горадзе Шаўлоў (цяпер - літоўскі Шаўляй) Ковенскай губерні ў 1881 годзе.[pic 2]

Сёння ў Шаўляй пражывае каля 100 тысяч чалавек. Гэта звычайны акуратны еўрапейскі гарадок. Праўда, яго савецкае мінулае выдае архітэктура: хрушчоўкі, адміністрацыйныя будынкі, помнікі загінулым у Другой сусветнай. На фота - скульптура «Стралок», або «Залаты хлопчык», у Шаўляй. Помнік прысвечаны бітве 1236 года, калі мясцовыя жыхары разбілі лівонскіх рыцараў. Адначасова, гэта сонечны гадзіннік.         З Шаўлоў сям'я пераехала ў Лібава (цяпер - Ліепая, Латвія). Бацька, штабс-капітан Ян Баляслаў Луцкевіч, служыў на Лібава-Роменскай чыгунцы. Ян Баляслаў сябраваў з Дуніным-Марцінкевічам. Антон Луцкевіч пазьней успамінаў, што іх вялікая сям'я заўсёды жыла ўспамінамі аб паўстанні 1863-га, у якім удзельнічаў брат бацькі, Стэфан, і ідэаламі дэмакратызму французскай рэвалюцыі. Само сабой, не магло гэта не адбіцца і на дзецях. Іван вучыўся ў Либавскай гімназіі, затым у класічнай гімназіі ў Мінску. Паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт на юрыдычны факультэт. Акрамя таго, Іван ўсё жыццё цікавіўся гісторыяй - таму пачаў займацца і ў Археалагічным інстытуце ў Маскве.

Вучобе перашкодзіла палітычная актыўнасць Луцкевіча. Іван і Антон былі ў ліку заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады (пазней партыю перайменавалі ў Беларуская Сацыялістычная Грамада). У 1903 годзе Іван за сваю палітычную дзейнасць трапіў у турму. Ён браў актыўны ўдзел у падзеях 1905 года ў Мінску. У выніку, у 1906 годзе Іван разам з братам Антонам вырашаюць перабрацца ў Вільню.

        Там браты разгортваюць сваю дзейнасць: Ян ініцыюе выданне рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты "Наша доля". Дарэчы, з 7 нумароў газеты 4 канфіскавалі, а 7-й знішчылі яшчэ ў наборы. Пасля, у тым жа 1906 годзе, засноўваюць і газету «Наша Ніва». Фактычна, Іван і Антон Лучкевичы і сталі заснавальнікамі беларускай незалежнай прэсы.

[pic 3]                 

Будынак, дзе размяшчалася рэдакцыя «НН» у 1914-15 гг.

Памяць аб газеце захоўваецца ў сучасным Вільнюсе.[pic 4]

У цяперашні час у будынку былой рэдакцыі працуе натарыяльная кантора «Наша Ніва» пазіцыянавала сябе як «газета для ўсіх беларусаў». У ёй працавалі лепшыя дзеячы беларускага адраджэння: Янка Купала, Вацлаў Ластоўскі, Змітрок Бядуля, Ядвігін Ш.[pic 5]

        Дом па вуліцы Дамініканскай, 11. Тут была крама Марыі Пясецкі, дзе можна было атрымаць свежы нумар «Нашай долі», а потым і «Нашай Нівы»

Некаторыя з «залішне рэзкіх» нумароў «Нашай Нівы» таксама былі канфіскаваныя, аднак газета існуе, выдаецца і набывае вядомасць.

[pic 6]

У гэтым будынку знаходзілася рэдакцыя «НН» у 1907 годзе. А яшчэ раней сюды на службу хадзіў адвакат Францішак Багушэвіч. Акрамя грамадска-палітычнай дзейнасці, Іван Луцкевіч працягвае цікавіцца гісторыяй і этнаграфіяй. Ён калекцыянуе беларускія старажытнасці, беларускія кнігі і рукапісы. Калекцыя Луцкевіча захоўвалася ў рэдакцыі «Нашай Нівы», але пазней, у 1918 годзе, Іван засноўвае Беларускае навуковае таварыства і перадае яму свае каштоўнасці. Таксама ён друкуе навукова-публіцыстычныя працы па беларускай гісторыі і нацыянальнаму мастацтву.[pic 7]

...

Скачать:   txt (12.8 Kb)   pdf (952.7 Kb)   docx (872.1 Kb)  
Продолжить читать еще 4 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club