Этнічная самасвядомасць беларусаў
Автор: zhannastec • Май 19, 2021 • Реферат • 3,122 Слов (13 Страниц) • 646 Просмотры
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ…………………………………………………………….3
ГЛАВА 1 Этнічная самасвядомасць беларусаў…...............................5
ГЛАВА 2 Нацыянальны характар беларусаў (менталітэт) …………9
ГЛАВА 3 Рысы характару сучасных беларусаў………………........12
ЗАКЛЮЧЭННЕ ……………………………………………………..14
СПІС ЛІТАРАТУРЫ .........................................................................16
УВОДЗІНЫ
Часта даводзіцца чуць, што, маўляў, гэта наш менталітэт. Аднак, што гэта за слова і якое значэнне мае?
Менталітэт – разумовы склад, сукупнасць разумовых, эмацыянальных, культурных асаблівасцяў, каштоўнасных арыентацый і установак, якія характэрны для той ці іншай этнічнай групы, нацыі, народа, народнасці. [1] Іншымі словамі, металітэт – гэта нацыянальны характар. Нацыянальны характар узнікае на падставе этнічнай самасвядомасці, якая на працягу стагодззяў складаецца ў тых ці іншых умовах, з наяўнасццю або адсутнасццю розных фактараў.
Менталітэт дапамагае зразумець, чаму у аднолькавых сітуацыях розныя надоры вядуць сябе па-рознаму. Яго прырода кансерватыўная, яго немагчыма хутка змяніць, таксама як і характар думак, пачуццяў, паводзіны многіх людзей. Менавіта пагэтаму беларускі менталітэт мае свае яскравыя рысы, якія адрозніваюць яго ад любога іншага нацыянальнага характару. [2]
Для таго, каб сфарміраваўся метралітэт, патрэбна каб з’явілася нацыянальная самасвядомасць. Перадумовай жа з’яўлення нацыянальнай самасвядомасці можна лічыць сам факт з’яўлення беларускай народнасці і фарміраванне пад уплывам пэўных асаблівасцяў.
Працэс фарміравання беларускай народнасці, як і ўсякага этнасу, развіваўся ва ўзаемадзеянні з геаграфічна-кліматычнымі, сацыяльнымі і непасрэдна этнічнымі фактарамі.
Пад іх уздзеяннем пашыраліся, узмацняліся і эвалюцыянавалі тэтытарыяльныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя сувязі, складвалася тыповая для развітога феадалізму саслоўна-класавая арганізацыя. У якасці важных кампанентаў культуры сярэднявечнага этнасу (а гэты працэс адбываўся менавіта ў Сярэднявеччы), неабходна адзначыць мову, веравызнанне, этнічную свядомасць, і самасвядомасць, пэўныя характэрныя нормы паводзін.
Пры вызначэнні ролі навукоўцаў у даследаванні гэтай тэмы, патрэбна адзначыць, што тэматыка актуальная і няўзброеным вокам бачна канкурэнцыя. Аднак, магчыма і ўскосна, разуменне нашай нацыянальнай самасвядомасці і фарміраванне менталітэту раскрыла праца навукоўцаў БДУ з кафедры этналогіі і этнаграфіі “Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве”. Калектыў аўтараў на чале з Т.А. Навагродскім прапанавалі розныя этнагарфічныя падыходы да вывучэння тэмы. Адным з прыкладаў вывучэння яны прапанавалі фальклор.
Акрамя таго, у дадзенай рабоце будзе выкарыстаны прыватныя думкі жыхароў замежжа, якія маюць свой погляд на самасвядомасць і менталітэт беларусаў.
Таксама, есць намер правесці паралелі геапалітычнай сітуацыі на працягу стагодззяў для беларусаў з тымі ўнутранымі працэсамі, якія дазвалялі нас адрозніваць ад палякаў, рускіх ды і прадстаўнікоў іншых нацый і звацца “тутэйшымі”, “белорусамі”, “белорусцамі”.
Такім чынам, тэматыка дадзенай работы вельмі добра даследавана навукоўцамі Беларусі, з’яўляецца актуальнай па прычыне шырокай зацікаўленасці як самых беларусаў, так і жыхароў замежжа. Гэта дазволіць нам не толькі вызначыць этнічную самасвядомасць і менталітэт беларусаў, але і правесці геапалітычныя паралелі.
ГЛАВА 1
ЭТНІЧНАЯ САМАСВЯДОМАСЦЬ БЕЛАРУСАЎ
Прыкметай існавання этнасу (нацыі) з'яўляецца наяўнасць у яго прадстаўнікоў этнічнай (нацыянальнам) самасвядомасці, г. зн. усведамлення свайго адрознення (найперш па мове) ад прадстаўнікоў іншых народаў і прыналежнасці да таго народа, які па многіх прыкметах прызнаецца «сваім», «родным».
Вышэйшая ступень нацыянальнай самасвядомасці — разуменне асабістай адказнасці за лёс свайго народа, гатоўнасць аддаць усе сілы і нават жыццё ў барацьбе за яго шчасце і волю.
...