Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Ефрасіння Полацкая (1104 - 1173)

Автор:   •  Сентябрь 19, 2021  •  Реферат  •  1,660 Слов (7 Страниц)  •  716 Просмотры

Страница 1 из 7

Ефрасіння Полацкая

(1104 - 1173)

Сярод жанчын – асветніц  Ефрасіння (Еўфрасіння) Полацкая  з'яўляецца  найбольш  яркай  постаццю.  Аднак жыццё і дзейнасць гэтай падзвіжніцы кніжнай справы на Беларусі, фундатаркі і педагога немагчыма апісаць грунтоўна з-за адсутнасці дакументальных крыніц. Пра яе жыццё і дабрачыннасць распавядае толькі адна аповесць: "Жыціе і смерць святой і блажэннай і найпадобнейшай Ефрасінні, ігуменні манастыра Святога Спаса і Найсвяцейшай Ягонай Маці, ШТО ў горадзе Полацку". Гэты агіяграфічны твор, часам перанасычаны "біяграфічнымі гіпотэзамі", значна большую ўвагу надае перадачы ўнутранага стану персанажа  пры  поўнай  упэўненасці,  што чалавек  павінен  быў  паводзіць сябе толькі належным чынам. Таму на падставе "Жыція..." цяжка падаць рэальную біяграфію Ефрасінні.[pic 1]

У дзяцінстве яна мела імя Прадслава і, як лічаць даследчыкі, паходзіла з княжацкага роду. Яе дзедам быў полацкі князь Усяслаў Брачыславіч, а бацькам - малодшы з сямі яго сыноў Святаслаў-Георгій. Бяздоказнай, хоць і прыгожай з'яўляецца гіпотэза, што маці паходзіла з сям'і, якая была ў сваяцтве з домам візантыйскіх імператараў Комнінаў. Год нараджэння Прадславы дакладна не ўстаноўлены, а прыблізна акрэсліваецца 1101-1105 гт. Пра дзяцінства Прадславы ў "Жыціі..." сказана вельмі мала, але паведамляецца, што "была дзяўчына вельмі здольная да кніжнай навукі, нават не дасягнуўшы яшчэ паўналецця, і было гэта плёнам малітвы. Так любіла вучэнне яна, што дзівіўся бацька яе з любові такой да навук. І па ўсіх гарадах разышлася слава пра яе мудрасць, і добрыя здольнасці да навук, і красу цялесную, бо была яна прыгожа надта абліччам" .

Прывабныя рысы, душэўная чысціня дзяўчыны рана выклікалі цікавасць да яе, і Прадславу сталі  наведваць  шматлікія сваты, каб парадніцца з вядомым полацкім княжацкім домам. Бацька Прадславы меў намер умацаваць  сваё  палітычнае  становішча  дынастычным  шлюбам  дачкі з сынам уплывовага  князя, які вылучаўся сярод іншых сваім княжаннем і багаццем. Аднак Святаслава-Георгія чакала роспач: пад уздзеяннем духоўнай літаратуры дачка ўжо вырашыла прысвяціць сябе служэнню людзям і Хрысту. Яшчэ зусім  маладая Прадслава разважала: "Што ж зрабілі нашы роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж, і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх міма праляцела і загінула іх слава, быццам прах і горш за павуцінне. Затое жанчыны,  якія  жылі раней, і, узяўшы мужчынскую моц, пайшлі следам за сваім Жаніхом і целы свае аддалі на пакуты, і склалі галовы пад меч, а іншыя хоць і не схілілі шыі свае пад жалеза, але духоўным мячом адсеклі ад сябе плоцкія асалоды, аддаўшы цела свае на пост і надбанне і каленныя пакланенні, і зямельныя ляжанні, - тыя памятныя на зямлі, іх імёны напісаны на нябёсах, і яны там з анёламі Бога ўслаўляюць. А слава гэтая - пыл і попел, быццам дым разыходзіцца і нібы пара водная гіне". Аднойчы князёўна пакідае бацькоўскі палац і ідзе ў манастыр. Даведаўшыся пра гэта, бацька рваў на галаве валасы, а маці плакала, як па нябожчыцы. Ды і ігумення манастыра родная цётка Ефрасінні, жонка Рамана Усяславіча, спрабавала адгаварыць Прадславу: "Яшчэ ж маладая ты векам, каб вынесці цяжар манаскага жыцця; як зможаш пакінуць княжанне і славу гэтага свету?!" Аднак не па гадах цвёрдая ў сваіх перакананнях Прадслава яшчэ больш настойвае на сваім рашэнні і нарэшце дабіваецца прыняцця ў манастыр, нарачоная цудоўным імем Ефрасіння (па-грэчаску - радасць).

Трэба адзначыць, што манастыры ў XI-XII стст. на землях Беларусі адыгрывалі важную ролю ў збіранні інтэлектуальнага патэнцыялу грамадства. Яны з'яўляліся цэнтрамі духоўнага жыцця. Тут падзвіжнікі спасцігалі навуку, набывалі мастацкі густ, а галоўнае, вучыліся хрысціянскай дабрачыннасці.  Маладыя  таленавітыя  людзі  маглі раскрьщь свае здольнасці літаратара, мастака, кампазітара. Манахі не парывалі духоўных сувязяў са знешнім светам, а шчодра дзяліліся з насельніцтвам набытымі ў манастыры ведамі; Ефрасіння, каб служыць свайму народу, самааддана ўключылася ў вучэбны працэс і яшчэ больш рупліваю стала, "збіраючы дабрачынныя думкі ў сэрцы сваім, як пчала мёд у соты".

...

Скачать:   txt (18.7 Kb)   pdf (297 Kb)   docx (276 Kb)  
Продолжить читать еще 6 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club