Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Жыціе Ефрасінні Полацкай

Автор:   •  Сентябрь 28, 2021  •  Лекция  •  2,330 Слов (10 Страниц)  •  1,156 Просмотры

Страница 1 из 10

План-канспект

урока па беларускай літаратуры

ў 9 «Д» класе

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова

Тэма ўрока: «Жыціе Ефрасінні Полацкай»

Дата: 15.09.2021

Настаўнік-практыкант: Любанец Анастасія Яўгеньеўна

Настаўнік па прадмеце: Гараўская Таццяна Аляксандраўна

Метадыст: Макарэвіч Алесь Мікалаевіч

                                                                                Дата: 15.09.2021

Клас: 9 «Д»

Чалавек і грамадства. Постаці айчыннай гісторыі ў беларускай літаратуры (5 гадзін + 1 гадзіна на творчую работу + 1 гадзіна на абмеркаванне твораў для дадатковага чытання; жыціе Ефрасінні Полацкай — 1 гадзіна; беларускі летапіс («Летапіс вялікіх князёў літоўскіх», «Беларуска-літоўскі летапіс (1446)» - урывак «Пахвала Вітаўту») - 1 гадзіна; Францыск Скарына. Прадмова да кнігі «Юдзіф» - 1 гадзіна; Мікола Гусоўскі. Паэма «Песня пра зубра» - 1 гадзіна; жанр, сюжэт, кампазіцыя — 1 гадзіна; Мікола Густоўскі. «Песня пра зуюра». Тэма Радзімы ў творы — 1 гадзіна; абмеркаванне твораў для дадатковага чытання — 1 гадзіна).

Тэма ўрока: Жыціе Ефрасінні Полацкай (1-ая гадзіна па тэме «Чалавек і грамадства. Постаці айчыннай гісторыі ў беларускай літаратуры»).

Тып урока: ўрок вывучэння новага матэрыялу.

Форма ўрока: ўрок камбінаванай будовы.

Мэты ўрока:

  • навучальныя: пазнаёміць вучняў з асаблівасцямі зместу твора і паслядоўнасцю асноўных этапаў біяграфіі беларускай асветніцы, засяродзіўшы ўвагу на яе духоўным подзвігу; пазнаёміць з паняццем «жыціе як жанр старажытнай літаратуры»; удасканаліць навыкі складання стужкі часу, запаўнення апорнай табліцы, стварэння апорнай схемы.
  • развіваючыя: развіццё інтэлектуальных здольнасцей, аналітычнага мыслення вучняў, навыкаў слухання і канспектавання;
  • выхаваўчыя: садзейнічаць выхаванню маўленчай культуры вучняў; павагу да гісторыі беларускай культуры, да дзейнасці асветнікаў даўняга перыяду.

Літаратура:

  • вучэбная

1) Рагойша В.П., Шамякіна Т.І., Кабржыцкая Т.В., Праскаловіч В.У.
Беларуская літаратура : вучэбны дапаможнік для IX  класа ўстаноў агульная сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. — Мінск: НІА, 2019. — 297 с.

  •   метадычная

1) Беларуская мова і літаратура. 9 кл. : прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. Адукацыі / С. С. Міхнёнак, В. В. Кушнярэвіч. - Мінск : НІА : Аверсэв, 2021. - 75с. - (Бібліятэка настаўніка).

2) Беларуская літаратура. Планы-канспекты ўрокаў. 9 клас (I паўгоддзе) : дапам. для педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі / Я. В. Есіс. -  2-е выд. - Мазыр : Выснова, 2021. - 119, [1] с.

3) Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская літаратура. 9 клас / Зацв. Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. - Мінск : НІА, 2021. - 5 с.

  • мастацкая

1) Жыціе Ефрасінні Полацкай / Электронны рэсурс :  https://knihi.com/none/Zycije_Jeufrasinni_Polackaj.html. Дата доступу : 13.09.2021.

Абсталяванне: партрэты Ефрасінні Полацкай; фотаздымак крыжа Ефрасінні Полацкай; дакументальная стужка «Гісторыя Беларусі. Ефрасіня Полацкая» В. І Л. Варэца.

Эпіграф:  Беларусь, твая дачка я.

                Зярнятка я, а ты — мая ралля.

                Якой жа мовы ад мяне чакаеш

                Ты, узрасціўшая мяне зямля?.. (Вольга Іпатава).

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

1. Прывітанне настаўніка, увага да псіхалагічнай падрыхтаванасці вучняў да ўрока і пры неабходнасці мабілізацыя вучняў на працу і адпаведныя віды і формы дзейнасці на ўроку.

...

Скачать:   txt (23.2 Kb)   pdf (229 Kb)   docx (23.8 Kb)  
Продолжить читать еще 9 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club