Светлыя і цёмныя адценні колеру. Папараць-кветка
Автор: oksankaura • Октябрь 23, 2018 • Творческая работа • 1,050 Слов (5 Страниц) • 929 Просмотры
Тэма: Светлыя і цёмныя адценні колеру. Папараць-кветка.
Мэта: фарміраванне ўяўленняў вучняў аб светлых і цёмных адценнях колеру.
Задачы:
- фарміраванне ўменняў атрымліваць і выкарыстоўваць светлыя і цёмныя адценні асноўных і састаўных колераў;
- фарміраванне ўмення рацыянальна запаўняць выявамі карцінную плоскасць;
- азнаямленне са спосабамі і прыёмамі афарбоўвання паперы: «уліванне колеру ў колер», «па-сырому».
- фарміраванне ўмення перадаваць святлоценявыя градацыі пры мадэліраванні аб'ёму аб'ектаў, якія адлюстроўваюцца
Абсталяванне : альбом, фарбы, алоўкі
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
У дзесяць, восем, у тры і пяць
Дзеці любяць маляваць.
Сядайце разам дружна,
Пачнём жа працаваць!
- Павярніцеся тварам адзін да аднаго, усміхніцеся, вазьміцеся за рукі. Пажадайце ў думках адзін аднаму добрага настрою і поспехаў у працы. Сядайце.
- Пастаноўка тэмы і мэты занятка
Сёння на уроку мы ўзгадаем светлыя и цёмныя адценні колеру, выканаем кампазіцыю на тэму “Папараць-кветка”.
- Актуалізацыя ведаў
- Якія колеры называюцца галоўнымі або асноўнымі? ( Чырвоны, жоўты, сіні).
- Чаму мастак не можа абысцісе бяз іх?
-Якія колеры атрымліваюцца пры змешванні асноўных колераў на палітры?
Праблемная задача.
- У вас ёсць толькі тры колеры (чырвоны ,жёўты і сіні) , як вы паступіце , калі вам патрэбна намаляваць апельсін, агурок, памідор, вінаград.
- Дзе у прыродзе можна сустрэць ужо знаёмыя нам асноўныя і састаўныя колеры разам? Назавіце колеры вясёлкі.
3. Тлумачэннне новай тэмы.
- Сёння на ўроку мы даведаемся аб тым , што колер , а лепш сказаць, адценкі колеру , бываюць цёмныя і светлыя.
3.1Аналіз твораў мастацтва
І Хруцкі “Кветкі і плады” і С .Каткоў “Палявыя кветкі”
3.2 Уводная гутарка
- Сёння мы з вамі будзем маляваць казачную кветку “ Папараць – кветку”
- Легенда пра папараць-кветку
- Ці чулі вы што-небудзь пра папараць-кветку?
Дзеці:
- Існуе легенда, вядомая не толькі беларускаму, але і іншым славянскім народам, паводле якой у купальскую ноч нібы расцвітае кветка папараці, і той, хто яе адшукае, можа авалодаць усімі зямнымі скарбамі: будзе багаты і шчаслівы, атрымае дар разумець мову звяроў, птушак, дрэў, раслін.
Але здабыць яе вельмі цяжка: у самую поўнач, калі яна павінна раскрыцца, прыходзіць мацнейшая навальніца, зіхаціць бліскавіца, грыміць гром, і таму, хто асмельваецца сарваць кветку, здаюцца розныя пачвары, якія імкнуцца ўсяляк перашкодзіць задумам чалавека.
Каму ўдавалася сарваць кветку, павінен быў не аглядваючыся ісці дадому і не звяртаць увагі ні на пагрозы, ні на зманлівыя абяцанні, якімі ведзьмы імкнуліся прымусіць чалавека азірнуцца. Інакш, кветка ў адзін момант прападзе.
Па народных уяўленнях, папараць-кветка зацвітае на адно імгненне, пялесткі яе гараць, як агенчыкі. Стаць уладаром яе вельмі цяжка, бо варожыя сілы ўвесь час ладзяць на шляху шукальнікаў кветкі шчасця непераадольныя выпрабаванні.
Папараць цудная ў лесе расце,
Толькі ў купальскую ночку цвіце.
Колерам дзіўным яна зіхаціць,
Пах непаўторны наўкола стаіць.
Кветачка, кветачка, болей цвіці,
Долю шчаслівую нам прынясі!
Да цяперашняга часу невядома, знайшоў хто- небудзь гэту кветку шчасце.
Настаўнік: Вось такая незвычайная гэта папараць-кветка! І ваша задача сёння, праявіўшы фантазію, стварыць свой варыянт цуда-кветкі.
2. Цякучы інструктаж.
- Перш, чым пачнем маляваць, давайце ўспомнім аб правілах працы з пэндзлем і фарбамі.
1. Пэндзлікам не размахваць, каб не выпацкаць суседа.
...