Цеплавое выпраменьванне
Автор: seroga228 • Апрель 22, 2018 • Контрольная работа • 1,441 Слов (6 Страниц) • 475 Просмотры
Цеплавое выпраменьванне(1-5)
Пытанні:
1.Цеплавое выпраменьванне. Выпраменьвальная і паглынальная здольнасці цела. Закон Кірхгофа і яго вынікі.
2.Выпраменьванне абсалютна чорнага цела. Закон Стэфана-Больцмана.
3.Размеркаванне энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела. Закон зрушэння Віна.
4.Формула Рэлея-Джынса. Фатоны.
5.Формула Планка.
6.Аптычная піраметрыя.
1.Цеплавое выпраменьванне. Выпраменьвальная і паглынальная здольнасці цела. Закон Кірхгофа і яго вынікі.
Усе целы (цвёрдые, вадкасныя, газападобныя) пры любой тэмпературы праменьваюць энергію.Пры гэтым энергія ўнутраных хаатычных цеплавых рухаў часціц цела непарыўна пераўтвараецца ў энергію электрамагнітнага выпраменьвання.Выпраменьванне цел пры іх награванні называецца тэмпературным ці цеплавым выпраменьваннем.
Цеплавое выпраменьванне знаходзіцца ў раўнаважным стане з цела, што выпраменьвае, і называецца раўнаважным.
Інтэнсіўнасць раўнаважнага цеплавога выпраменьвання ўзрастае пры павышэнні тэмпературы цела.
Вадкасці і цвёрдые целы даюць суцэльны спектр выпраменьвання, а газы і пара – лінейчастыя і паласатыя.
Пры невысокіх тэмпературах выпраменьваюцца ў асноўным электрамагнітныя хвалі інфрачырвонай вобласці спектра.
Цеплавое выпраменьванне. Выпраменьвальная і паглынальная здольнасці цел
Энергетычная свяцільнасць R(T) вызначае энергію, якая выпраменьваецца адзінкай паверхні нагрэтага цела ў адзінку часу па ўсіх напрамках і па ўсяму спектру (0<λ<∞).
Калі ў інтэрвале даўжынь хваль выпраменьваецца энергія dR(λ,T), то паток энергіі, які прыходзіцца на адзінкавы інтэрвал даўжынь хваль dλ, называецца выпраменьвальнай здольнасцю цела r (λ,T):
r(λ,T) = dR(λ,T)/dλ .
Пры тэмпературы Т у інтэрвале (λ-dλ, λ+dλ) выконваецца закон захавання энергіі:
dФо = dФа + dФп + dФпр,
1 = dФа/dФо + dФп/dФо + dФпр/dФо,
1 = k(λ,T) + α(λ,T) + β(λ,T).
k(λ,T), α(λ,T), β(λ,T) - спектральныя
каэфіцыенты адбіцця, паглынання
і прапускання.
Цеплавое выпраменьванне
Каэфіцыент α(λ,T) = dФп/dФо характырызуе паглынальную здольнасць цела, якая як і r(λ,T) залежыць ад даўжыні хвалі λ, тэмпературы T і прыроды цела.Цела, якое поўнасцю паглынае выпраменьванне любой даўжыні хвалі, называецца абсалютна чорным. α(λ,T)= 1
А.Ч.Ц.: сажа, плаціна, чорны аксаміт.
Мадэль А.Ч.Ц. – невялікая адтуліна А
ў непразрыстай сценцы замкнёнай
поласці ЗП.
Цела, паглынальная здольнасць якога меншая адзінкі, але аднолькавая для ўсіх даўжынь хваль, называецца шэрым.
α(λ,T)< 1
Закон Кірхгофа і яго вынікі (1859г.)
Стасунак выпраменьвальнай здольнасці
да паглынальнай для любых цел пры
дадзенай тэмпературы і даўжыні хвалі
аднолькавы, не залежыць ад прыроды
цела і з’яўляецца ўніверсальнай
функцыяй даўжыні хвалі і тэмпературы
r(λ,T)/ α(λ,T)= f(λ,T).
Для абсалютна чорнага цела α(λ,T) = 1, таму f(λ,T) = r(λ,T) – універсальная функцыя Кірхгофа, роўная выпраменьвальнай здольнасці абсалютна чорнага цела.
Вынікі:
- Найбольшай выпраменьвальнай здольнасцю r(λ,T) пры дадзенай тэмпературы Т валодае абсалютна чорнае цела.
- У цела з большай выпраменьвальнай здольнасцю і паглынальная здольнасць большая (правіла Прэва).
- Спектральныя вобласці выпраменьвання і паглынання ў цела аднолькавыя.
2.Выпраменьванне абсалютна чорнага цела. Закон Стэфана-Больцмана.
Энергетычная свяцільнасць вызначаецца роўнасцю
[pic 1]
Закон чытаецца: Энергетычная свяцільнасць абсалютна чорнага цела прама прапарцыйна абсалютнай тэмпературы ў чацвёртай ступені
R(T) = σT4.
...