Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Мисевичский ручник

Автор:   •  Октябрь 30, 2025  •  Тест  •  1,552 Слов (7 Страниц)  •  29 Просмотры

Страница 1 из 7

                          Сцэнарый свята “Місявіцкага ручніка”

28.07. 2024 год                                             тэрыторыя філіяла

На фоне беларускай музыкі гучыць верш пра ручнік,

адначасова з двух старон сцэны выходзяць 5 дзяўчат у беларускіх строях з ручнікамі, становяцца у круг, праходзяць 2 разы па кругу, становяцца тварам у круг і кланяюцца, выстраіваюцца на сцэне.

(верш чытаецца за сцэнай)

З каласкоў жытнёвых ён сатканы,

Наш ручнік, наш беларускі ўзор,

Васільком, пралескай вышываны,

Зіхаціць ручнік наш саматканы,

Родны, беларускі наш узор,

І глядзіш, глядзіш зачараваны

На дзівосны, казачны ўзор.

Ручнік бялюткі для дзіцяці,

Каб чалавек хутчэй акрэп.

І вытканы рукамі маці –

Накрыць гарачы з печы хлеб.

На покуці ў хаце – Бог

Ушанаваны светлы лік.

І адмыслова – у дарогу

І для нябожчыка ручнік.

І ёсць на гадавое свята,

Калі ў сэрцы весялосць.

З каймою – павязаць каб свата,

І з пеўнікамі – калі госць.

Дажынкі - і ў вёсцы гулі,

Там баль спраўляе хлебароб.

І ручніком, што ад бабулі,

Абвязаны апошні сноп.

І самы дарагі, адзіны,

Найпрыгажэйшы – на пасаг.

Каб быў шчаслівым у дзяўчыны

І замужам жыццёвы шлях.

На іх ад розных бед замовы,

Ва ўсе часы для нас яны –

Як сімвал матчынай любові,

Як знак людское дабрыні.  

 

(Выхад вядучых)

ВЯДУЧЫ-1: Добры дзень, паважаныя сябры! Госці і спадары!

ВЯДУЧЫ-2: Добры дзень, даражэнькія! Сення ў Місявічах свята і гасцей, як тут багата!

ВЯДУЧЫ-1: Прыміце ад сэрца вітанне,

   Паклон вам усім, землякі.

   Хай песні і танцы, і гэта спатканне

   Даруюць нам мір на вякі.

Паважаныя сябры, а якое ж свята без караваю, а каравай без ручніка, у народзе кажуць калі ёсць каравай, то будзе і свята, а гдзе свята там і пачастункі.

ВЯДУЧЫ-2: Мы  звычай маці сваіх  зберагаем,                                                                                                                                                

  Усіх гасцей хлебам- соллю вітаем.

  Кожны з вас будзе ўсмешкай сагрэт,

  Калі ласка, прыміце наш хлеб.

Частуйцеся госці караваем, які выпякалі нашы місявіцкія гаспадыні.

Выходзяць дзяўчынка з хлопчыкам у беларускім строі,  падносяць каравай гледачам.

Дзяўчаты ў беларускіх строях з ручнікамі робяць 2 шагі ўперад, кланяюцца, ідуць за сцэну.

МУЗ.НУМАР – “Хлеб ды соль”  - фальклорны гурт     «Славяначка»

ВЯДУЧЫ-1: Сёння мы маем магчымасць, дакрануцца да сапраўднага скарба, які застаўся нам у спадчыну ад нашых продкаў. Палюбавацца яго прыгажосцю.

ВЯДУЧЫ-2: Беларускі ручнік – нястомны спадарожнік беларуса. Ён увабраў у сябе гісторыю краіны, яе духоўнасць, творчую рэалізацыю яе жыхароў, іх мастацкае бачанне рэчаіснасці. Гэты выраб беларускага народа аб’ядноўвае мінулае і будучае, выкарыстоўваючы пры гэтым сімвалізм узораў, загадкавасць арнаменту і інтрыгуючую магічную моц традыцыйных абрадаў.

Дарагія сябры! Сёння на свяце прысутнічаюць паважаныя госці:         

__________________________________________________________

____________________________________________________________________________________________________________________

Калі ласка, запрашаем вас для прывітання!

(выступленне улады)

МУЗ.НУМАР: “Прывітальная” – Народны ансамбль “Зараніца”

ВЯДУЧЫ-1: Ручнік суправаджае нас ад нараджэння і да самага заканчэння жыцця, і пераходу у іншы мір. У значныя моманты жыцця беларуса выкарыстоўваюцца розныя іх віды, у залежнасці ад іх прызначэння і моманту звароту.

...

Скачать:   txt (16.1 Kb)   pdf (241.4 Kb)   docx (15.9 Kb)  
Продолжить читать еще 6 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club