История создания «Мужыцкай Праўды”
Автор: Margarita200113 • Ноябрь 30, 2021 • Реферат • 1,143 Слов (5 Страниц) • 300 Просмотры
1.Гісторыя
К. Каліноўскага доўгі час адносілі да ліку беларускіх нацыяналістаў, але такая думка не адпавядае сапраўднасці. У другім вельмі важным пытанні - нацыянальным - ён стаяў за самавызначэнне Беларусі ў федэрацыі з Расіяй і Польшчай. У следчых справах захаваліся характэрныя выказванні К. Каліноўскага па нацыянальным пытанні. «Я не праціўнік шчасця народнага, -гаварыў ен, — не праціўнік і Расіі, калі яна нам дабра жадас, алс праціўнік тых бедстваў, што абрушваюцца на край наш няшчасны... Але я маю надзею, што шчасце народнае прыйдзе. Дай бог толькі, каб для дасягнення гэтага нашчадкі нашы не пралівалі ліпшяй братняй крыві». К. Каліноўскі лічыў, што паўстанне на Беларусі стане прыкладам для сялян суседніх рускіх губерняў. Ў час вучобы ва універсітэце Каліноўскі пазнаёміўся з творчасцю Дабралюбава, Чарнышэўскага, чытаў «Колокол», «Современннк» і іншыя дэмакратычныя выданні. Таму ён разумеў, што толькі пры дапамозе друкаванага слова можна будзе зрабіць усеагульнае паўстанне. Таму думка аб падрыхтоўцы перыядычнага падпольнага выдання не пакідала яго. На пачатку ліпеня 1862 г. нарэшце выйшаў першы нумар газеты пад назваю «Мужыцкая праўда», якая выдавалася на беларускай мове лацінкай. Газета стала найкаштоўнейшай з'явай у гістарыятрафіі беларускай журналістыкі. Разам з Валерыем Урублеўскім і Феліксам Ражанскім Каліноўскі наладжвае выданне нелегальнай беларускамоўнай газеты «Мужыцкая праўда». На працягу ліпеня 1862 – красавіка 1863 гадоў выйшла сем яе нумароў. Газета распаўсюджвалася не толькі ў Беларусі, але і ў Літве, Польшчы, Латвіі.
2.Вось як прыкладна газета выходзіла па часе: першы нумар - да 10 ліпеня 1862 г., затым яшчэ пяць нумароў штомесячна (жнівень - снежань 1862 г), апошні, сёмы нумар - каля 11 чэрвеня 1863 г. Пэўна, нумары 5 і 7 перадрукоўваліся. Найбольш верагодна, што газета друкавалася на Гродзеншчыне. Каштавала яна 5-6 грошаў. К. Каліноўскі, які выдатна валодаў пяром публіцыста, падпісваў газеіу псеўданімам Яська-гаспадар з-пад Вільні. Пачынаў размову з чытачамі зваротам «Дзецюкі». Газета не мела назваў артыкулаў, кожны нумар складаўся толькі з аднаго матэрыялу, які прысвячаўся пэўнай тэме. У першым нумары публіцыст распавядаў аб прафаме выдання і задачах, што стаялі перад ім. Далей аўтар тлумачыў эксплуатацыйны характар дзяржаўнай сісіэмы, цяжкага эканамічнага і сацыяльнага жыцця народа, нежыццёвасць царскіх маніфестаў і г. д. К. Каліноўскі сцвярджаў: «Ад ... паноў няма чаго спадзявацца, бо яны не вольнасці, а глуму і здзёрства нашага хочуць. Но не доўга яны нас будуць абдзіраць, бо мы пазналі, дзе сіла і праўда, і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і свабоду. Возьмемся, дзецюкі, за рукі, дзяржымся разам!.. Публіцыст развенчваў веру сялянства ў добрага цара, крытыкаваў рэформу 1861 г. і русіфікатарскую палітыку ўрада. Адзін з нумароў «Мужыцкай праўды» быў прысвечаны арміі і праблеме рэкруцгва. К. Каліноўскі пісаў, што салдата у арміі не лічылі за чалавека, што ім мог пагарджаць кожны, хто хацеў. Салдат улады імкнуліся выкарыстоўваць як жандарскую сілу, пры дапамозе зброі падаўляючы выступленні, праліваючы кроў народа. Таму журналіст заклікаў сялян зрываць рэкруцкія наборы, не аддаваць сваіх дзяцей у царскую армію, тым больш што тэрмін гэтай службы працягваўся 25 гадоў. Часта, адслужыўшы салдацкую службу, былыя рэкруты, хворыя і нямоглыя, не маглі знайсці сваё месца ў цывільным жыцці. У чацвёртым нумары Каліноўскі выступаў супраць існуючай сістэмы народнай адукацыі, якая складвалася на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Ён патрабаваў, каб выкладанне ў школах, а адпаведна і дапаможнікі былі беларускімі. Публіцыст рабіў справядлівую выснову: пры існуючым палітычным ладзе ў Расіі немагчыма справядлівая адукацыя для бедных, бо працэс русіфікацыі быў настолькі магутным, што нават самая нязначная спроба барацьбы за беларускую ідэю заўжды
...