Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Ускладнены сказ

Автор:   •  Март 11, 2023  •  Тест  •  2,447 Слов (10 Страниц)  •  2,702 Просмотры

Страница 1 из 10

Тэставая работа па тэме “Ускладнены сказ”

Варыянт 1

Частка А.

А1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску.

1) Чую тваю жаўруковую музыку ў скошаных_ мурожных травах.

2) Хутчэй бы прыйшла вясна з сонечнымі вадаспадамі_ з блакітнымі навальніцамі_з шалёным пахам чаромхі_ з салаўіным каханнем.

3) Успамінай мяне вясною ў светлы_ чысты_ ясны час.

4) Высокая_ дужая_ толькі заўжды ў адзіноце_ нязломная бяроза ратавала не толькі мяне.

5) Бэз у руках дзяўчыны буйны_ пахучы.

А2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі).

1) Сонца_ умытае ў росах_ нізка павісла над садам.

2) Нарэшце заўважаю над хвойкай_ прысыпаныя зямлёю_ каптуркі зялёнак.

3) І я_ захоплены_ стаю, абдожджаны кругам.

4) Крыху здзіўлены і астуджаны нечаканым выпадкам гэтага ціхага чалавека_ старшына не знайшоў што сказаць далей.

5) Восеньскія дзянькі стаяць_ на дзіва ясныя і цёплыя.

А3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі).

1) Ён быў такім магутным_ лівень, што мог, здавалася, скасіць луг.

2) Праўдзівасць_ як маральная якасць асобы_ патрабуе ад яе ў любых абставінах гаварыць ісціну.

3) Замест яго [бацькі]_ на рамонтныя работы хадзіла маці…

4) Чалавек няўрымслівага характару, паэт і рамантык_ Віталь Цвірка заўсёды ў творчым пошуку.

5) Апроч Ганусі_ больш тут людзей ужо не было.

А4. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна.

1) Цётка Марына хапае вёдры і, таўхануўшы нагой дзверы, выходзіць у сенцы.

2) У шэрай начной цемені, мільгаючы, сыпаў рэдкі дробненькі сняжок.

3) Ужо ноччу падняўся моцны вецер, гонячы па полі сухое лісце, і атрасаючы ў садах грушы і яблыкі.

4) Вецер спіць, не прымяўшы калосся, у жыце.

5) Дадому мы ішлі ўсе разам, яшчэ і яшчэ раз, прыгадваючы кожную драбніцу, кожную дэталь вечара.

А5. Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць дзве коскі:

1) Дзе ты часіна светлая надзей?

2) Сад у квецені садзе мой родны мне так цяжка з табой разлучацца!

3) Гэй ты церам-церамок адчыні свае нам дзверы адамкні хутчэй замок!

4) Плыві ў прастор сяброўская размова плыві ўспамінаў светлая рака!

5) Верасок верасок не хавай мой грыбок!

А6. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць працяжнікам або дужкамі.

1) Зіма як паведамляюць метэаролагі заўсёды прыходзіць у маю вобласць раней, чым куды.

2) Зося прыходзіла, клала на калені альбом яна вельмі доўга не магла прывыкнуць да мальберта, нізка схіляла галаву і малявала.

3) Яна думала да чаго толькі не дадумаецца ў доўгія бяссонныя ночы маці! калі прыедзе сюды, дык абавязкова знойдзе свайго сына.

4) Полацк старажытны, але невялікі па тым часе горад здаваўся мне казачным.

5) Як вядома шчасце – паняцце адноснае.

Частка В

Тэкст для заданняў В1 – В6

   (1) У ціхім, засаджаным белымі і жоўтымі акацыямі завулку, што размясціўся на ўскраіне пасёлка, непадалёку ад мора, за невысокім парканам стаіць хата з прасторнай верандай. (2) Нярэдка надвячоркам, калі цішыня і паўзмрок запаўняюць ўвесь пасёлак, з веранды даносіцца дзівосная песня скрыпкі. (3) Мяккія, прыемныя гукі плывуць па завулку і доўга гойдаюцца між акацыямі.

  (4)... (5) На стале перад ім, як заўсёды, ляжала скрыпка. (6) Міканор Іванавіч – музыкант. (7) Ён шмат дзе пабываў і шмат пабачыў на сваім вяку.

   (8) Праз нейкі час Міканор Іванавіч узяў у рукі скрыпку – і лагодныя гукі зноў напоўнілі ўсё наваколле цеплынёй, пяшчотай, задушэўнасцю. (9) Якраз у гэты момант завулкам ішлі маладыя людзі. (10) Захапляльная мелодыя іх спаткала каля паркана і доўга не адпускала. (11) Пакуль іграла скрыпка, для моладзі нічога вакол не існавала: ні лёгкага шуму мора, ні салодкага паху акацый, ні зорнага вячэрняга неба. (13) Існавала толькі музыка, якую слухалі маладыя юнакі і дзяўчаты цэлую гадзіну і  якая зрабіла на іх незабыўнае ўражанне. (13) Найбольш на Верачку (- ,) урача-практыканат.

...

Скачать:   txt (22.6 Kb)   pdf (149.3 Kb)   docx (17.5 Kb)  
Продолжить читать еще 9 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club