Ніл Гілевіч. “Маці”
Автор: odsg4535 • Февраль 2, 2019 • Лекция • 1,320 Слов (6 Страниц) • 4,975 Просмотры
ПЛАН-КАНСПЕКТ УРОКА ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ Ў 7 КЛАСЕ
Тэма: Ніл Гілевіч. “Маці”
Мэты ўрока: данесці шчырасць і задушэўнасць лірычнага верша-споведзі на прыкладзе паэтычнага прызнання ў любові да маці; раскрыць ролю падтэксту ў мастацкім творы; вучыць ствараць невялікія выказванні; выхоўваць паважлівыя адносіны да маці.
Эпіграф да ўрока: “І калі б была воля мая на тое - пачаў бы я азбуку менавіта з літары М: як і ўсё на зямлі, усё ў нас пачынаецца з Маці. Усё ад маці, усё з-пад матчынага сэрца... Маці адна, маці незаменная... Маці адна, як і Радзіма» Р.Барадулін
Абсталяванне: падручнік, прэзентацыя, відэазапіс
ХОД УРОКА
І. Арганізацыйны момант
Стварэнне эмацыянальнага настрою.
Праверка гатоўнасці да ўрока
ІІ. Праверка дамашняга задання
Выразнае чытанне верша Еўдакіі Лось “Дзяўчаты мінулай вайны”
ІІІ. Асноўная частка ўрока
1.Mэтаматывацыйны этап
Праслухайце радкі эпіграфа да ўрока.
Як вы іх разумееце?
Якія вашы меркаванні пра тэму нашага ўрока?
Фармулёўка мэты ўрока
Мэта ўрока - …
Слова настаўніка
Маці, матуля... Гэтае слова хвалюе кожнага чалавека. Вобраз маці, бадай, адзін з самых галоўных у беларускай літаратуры. Паэты і празаікі звярталіся, і звяртаюцца ў сваіх творах да матуль. Прыгадайце вершы С. Грахоўскага «Мама», Г. Бураўкіна «Песня пра маці».
Ёсць такія вершы і ў Рыгора Барадуліна, Пімена Панчанкі, Максіма Танка і многіх, многіх іншых. Вобраз маці апяваецца ў песнях, з пяшчотай адлюстраваны ў творах жывапісу. (відэазапіс песні пра маці)
У 1996 годзе дзень 14 кастрычніка ўзведзены ў нашай краіне ў ранг асаблівых - стаў Днём Маці.
Пастаноўка праблемнага пытання ўрока:
Ці можна стаць чалавекам без маці?
Прагляд прэзентацыі пра Ніла Гілевіча
Дзе нарадзіўся Ніл Гілевіч?
Калі?
Хто яго бацькі?
Што вам запомнілася з апісання яго жыцця?
Чытанне артыкула “Падтэкст у паэтычным творы”
Фізкультхвілінка
ПРАЦА НАД ТВОРАМ
Сваёй маці Кацярыне Мікалаеўне прысвяціў верш Ніл Гілевіч.
Выразнае чытанне паэтычнага твора.
Праца па пытаннях і заданнях.
♦ Якім настроем прасякнуты верш?
У вершы апісваецца сустрэча сына з маці. Маці для Ніла Гілевіча - увасабленне вялікай духоўнасці, пяшчоты, сардэчнасці. Паступова ад страфы да страфы верш напаўняецца ўзнёсласцю, урачыстасцю. Пачынаецца верш звычайнай апавядальнай інтанацыяй. Паэта перапаўняе любоў да самага роднага ў свеце чалавека. Ніл Гілевіч асэнсоўвае паўсядзённы клопат вясковай жанчыны і разумее, што «трэба б упасці перад ёю – нядужнай, сівой — на калені...”.
...