Кніга – набытак
Автор: dopfpf5 • Февраль 4, 2023 • Эссе • 509 Слов (3 Страниц) • 206 Просмотры
Кніга – набытак…
І унікальны,
вопыт духоўны, наш скарб на зямлі;
кніга – знак сакраментальны,
каб мы мову шанавалі,
край свой бераглі!
М. Курыла
Што такое кніга? Гэтае пытанне задаюць многія дзеці і нават дарослыя. І кожны дае свой адказ, які зусім не падобны(?) на астатнія. Але гэта не значыць, што сярод гэтых адказаў ёсць толькі адзін правільны. Кожны думае па-свойму. Аднак усе адказы дапаўняюць адзін аднаго і даюць правільнае тлумачэнне. На працягу многіх стагоддзяў, кніга была асноўнай крыніцай атрымання ведаў.
Адкрыўшы кнігу і пачаўшы яе чытаць, ты трапляеш у цікавы і займальны новы свет і становішся яго удзельнікам. Разам з галоўным героем пражываеш увесь яго жыццёвы шлях. Пераадольваеш усе перашкоды і дасягаеш вызначанай мэты.
Гістарычныя кнігі дапамогуць даведацца пра тое, як жылі людзі да нас і чым яны займаліся.
Фантастыка адправіць нас да далёкіх зорак, на хуткаходным касмічным караблі.
Самая цікавая і захапляльная тэма — гэта падарожжа і прыгоды. Чытаючы, ты трапляеш у таямнічы і чароўны свет. Можна апынуцца ў непраходных джунглях або на незаселенай выспе.
Людзі на працягу многіх стагоддзяў пісалі кнігі, захоўвалі іх, перадавалі, чыталі. Былі часы, калі вельмі мала людзей валодала пісьменнасцю, таму кнігі вельмі шанаваліся.
Цяпер чытаць ўмее кожны, усе маюць магчымасць прачытаць упадабаную(?) або патрэбную кнігу, нават калі не набыць яе, то ўзяць у бібліятэцы.
Але чамусьці атрымліваецца зусім не так. Мноства маіх аднагодкаў не чытае не таму, што няма магчымасці або часу, а таму, што не любіць чытаць. Кнігі гэта не толькі забаўка, але і адказы на многія
...