Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Змітрок Бядуля

Автор:   •  Май 14, 2021  •  Реферат  •  9,679 Слов (39 Страниц)  •  555 Просмотры

Страница 1 из 39

Структура главы 1

  1. Вступленіе – нешта агульнае пра дзяцінства, магчыма эпоху.
  2. Напрамак рэалізм, крытычны рэалізм для Англіі і Беларусі.
  3. Адзначыць, што абодва пісьменніка работалі ў гэты час.
  4. З. Бядуля - біяграфія, перыяд, у які пісаў, жанр і тэматыка, творчасць для дзяцей (мова, характар напісання), дзіцячыя вобраза (магчыма параўнальная характарыстыка з Дзікенсам у главе 2?).
  5. Ч. Дзікенс - біяграфія, перыяд, у які пісаў, жанр і тэматыка, творчасць для дзяцей (мова, характар напісання), дзіцячыя вобраза (магчыма параўнальная характарыстыка з Бядулей у главе 2?).
  6. Вынікі першай главы.

Дарэвалюцыйныя творы З. Бядулі пра дзяцей, як і кнігі для пачатковага чытання Цёткі (Першае чытанне для дзетак беларусаў), Я. Коласа (Другое чытанне для дзяцей беларусаў), а таксама паэма-казка М. Багдановіча Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык, стаяць ля вытокаў беларускай дзіцячай літаратуры. Працягваючы лепшыя традыцыі перадавой рускай і беларускай літаратур, перш за ўсё традыцыі крытычнага рэалізму, З. Бядуля ў трактоўцы тэмы дзяцінства ўзняўся да шырокіх сацыяльных і мастацкіх абагульненняў. Горкі лёс дзяцей у яго вершах, апавяданнях і абразках паўстае як тыповая з’ява капіталістычнага грамадства. (ст. 165)

Дзеці ў былой Беларусі вымушаны былі выконваць і самыя цяжкія сельскагаспадарчыя работы ў багацеяў, якія бесчалавечна эксплутавалі гэтую наёмную працоўную сілу. Своеасабліва расказвае аб этом З. Бядулі ў апавяданні Тулягі. Аўтар не дае падрабязнага апісання жыцця Ганулькі ў багатага гаспадара, а абмжоўваваецца толькі паказам таго, як восенню пры малацьбе Ганулька прастудзілася і захварэла. Як і іншыя хворыя сялянскія дзеці, яна была пазбаўлена медыцынскай дапамогі і памерла. У гэтым апавяданні пісьменнік падкрэслівае, што такі лёс не толькі ў Ганулькі. У аўтарскім роздуме аб трагічным лёсе іншых дзяцей Арцёміхі, напоўненым вялікай горыччу, заключаецца глыбокае мастацкае абагульненне: Гэта ведаюць старыя сумныя могілкі за вёскай. Гэта ведаюць там разнарослыя крыжы і крыжыкі яе дзяцей: Юзя ўтапіўся, Марылю кабыла забіла, Агатку яна сама прыспала на ложку. Сцёпка так памёр ад нейкага безгалоўя – мала ж ёсць напасцей у няшчасных, бедных вёсках? (166)

Выдатны знаўца дзіцячай псіхалогіі, З. Бядуля раскрыў духоўнае багацце, таленавітасць сялянскіх дзяцей, якія ў цяжкіх жыццёвых умовах не губляюць здольнасці тонка адчуваць прыгожае ў жыцці, прыродзе і мастацтве, праяўляюць творчую актыўнасць. (167)

Тэма дзяцінства ў дарэвалюцыйнай творчасці З. Бядулі ьыла цесна звязана з праблемамі выхавання народнай адукацыі. Пісьменнік звяртаў асаблівую ўвагу на амаль суцельную непісьменнасць беларускага сялянства, ржзка крытыкавай метады і прыёмы навучання ў афіцыйнай школе, заснаваныя на падаўленні асобы дзіцяці, на механічным завучванні, на выкарыстанні фізічнага пакарання ("Панас на небе", "Летапісцы" і інш.). Замест таго, каб падтрымаць таленавітага хлопчыка, які "за адзін вечар паспеў размаляваць усю паперу", настаўнік жорстка пакараў яго "Велікодныя яйкі"). (стр. 167 - 168)

Апавяданні і вершы З. Бядулі пра дзяцей вызначаюцца напружаным драматызмам, энергічным сюжэтным дзеяннем, прастатой і лаканізмам апісання. Гэта адпавядае асаблівасцям дзіцячана ўспрымання. Уменне стаць на месца сваіх малых герояў, жыць іх жыццём - яшчэ адна з тых характэрных рыс З. Бядулі - дзіцячага пісьменніка, якая забяспечыла яго творам поспех у юных чытачоў. Заснаваныя на выкарыстанні лепшых традыцый класічнай літаратуры і фальклору, дарэвалюцыйныя творы З. Бядулі пра дзяцей вызначаліся якасцямі, неабходнымі і савецкай дзіцячай літаратуры, - праўдзівасцю, высокай грамадскасцю, гуманізмам.(168)

З. Бядуля пісаў для дзяцей і вершы, многія з якіх друкаваліся на старонках часопісаў Зоркі, Беларускі піянер, Іскры Ільіча, а затым выходзілі асобнымі выданнямі. ( 174)

З.Бядуля надаваў вялікае значэнне не толькі зместу, але і форме паэтычных твораў для дзяцей. У сваіх вершах ён стварае выразныя малюнкі, робіць зоркава наглядным кожны вобраз, што цалкам адпавядае таму патрабаванню, якое К. Чукоўскі назваў прынцыпам графічнасці: "...у кожнай страфе, а часам і ў кожным двухрадкоўі павінен быць матэрыял для мастака, таму што мысленню малодшых дзяцей уласціва абсалютная вобразнасць". (175)

...

Скачать:   txt (131.5 Kb)   pdf (269.3 Kb)   docx (49 Kb)  
Продолжить читать еще 38 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club