Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Чаму першай сталіцай ВКЛ стаў Навагрудак?

Автор:   •  Декабрь 10, 2023  •  Научная работа  •  1,059 Слов (5 Страниц)  •  33 Просмотры

Страница 1 из 5

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт»

Навукова даследчая праца на тэму:

«Чаму першай сталіцай ВКЛ стаў Навагрудак?»

Выканала:

Студэнтка 1 курса 251 групы

Інстытута бізнесу БДУ

Шастак Ганна Уладзіміраўна

Мінск 2022

З XII-XIII стст. Ва ўмовах феадальная раздробленасці старажытнай Русі і паступовага заняпаду стольнага Кіева на ўсходнеславянскіх землях пачынаюць актыўна развівацца новыя цэнтры грамадска-палітычнага і культурнага жыцця, утвараюцца і мацнеюць асобныя княствы, расце гістарычная свядомасць мясцовага насельніцтва. Падобны працэс адбываўся тады і на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Поруч з Полацкам узнімаюцца Віцебск, Менск, Смаленск і іншыя гарады.

У XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця на беларускіх землях перамяшчаецца з Верхняга Падзвіння ў Верхняе  Панямонне, дзе пачалося ўтварэнне новай еўрапейскай дзяржавы – Вялікага Літоўска-Беларускага княства, у межах якога вырашаўся гістарычны лёс літоўскіх і беларускіх народаў. У працэсе палітычнага аб’яднання літоўскіх і беларускіх земляў асаблівую ролю адыграў беларускі горад Новаградак.

У сярэдзіне XIII ст. па сваім эканамічным і культурным развіцці сярод іншых беларускіх земляў на першае месца выходзіць Новагародская зямля, якая пазней часамі называлася Чорнай Руссю.

Новагародская зямля была параўнаўча новым палітычным утварэннем Беларусі, якое ўзнікла на левым беразе Верхняга Нёмана. Фарміраванне Новагародскай зямлі пачалося з часу заснавання Новагародка, што адбылося ў 1044 годзе, калі Яраслаў Мудры пасля паходу на Літву залажыў гэты горад як аплот валодання Кіева над ёю.

У сярэдзіне 40-х гадоў XIII ст. Новагародак на пэўны час вырваўся з-пад палітычнага прыцягнення Валыні, што дало яму магчымасць прыступіць да ажыццяўнення сваіх дзяржаўных мэтаў.

З гэтага часу Новагародская зямля дасягнула высокага сацыяльна-эканамічнага развіцця, чаму садзейнічаў шэраг прычын. Тут было добра развітае земляробства,  якому спрыяла ўрадлівая глеба, чаго не мелася ў Падзвінні. Новагародская зямля з’яўлялася краем развітых рамёстваў. Тут выплаўлялася жалеза і была наладжана вытворчасць разнастайных вырабаў з яго, апрацоўваліся каляровыя і каштоўныя металы, існавалі ганчарныя, кастарэзныя і іншыя рамёствы. Гэта вобласць вяла ажыўлены замежны гандаль, аб чым сведчыць вялікая колькасць знойдзеных археолагамі імпартных рэчаў. У выніку гэтага і дзякуючы наяўнасці густога сельскага насельніцтва на параўнаўча невялікай тэрыторыі Новагародскай зямлі было многа гарадоў : Новагародак, Слонім, Ваўкавыск, Горадзень, Здзітаў, Зэльвая, Свіслач і іншыя.

Таксама Новагародская зямля была краінай развітага феадальнага грамадства. Ужо ў XI ст. тут панаваў феадалізм і выдзелілася сацыяльная верхавіна грамадства, быт якой вызначаўся выключнай раскошай.

Сваім высокім развіццём Новагародская зямля была абавязана і Полацку. Наяўнасць мешанага дрыгавіцка-крывіцкага насельніцтва, інвентар могільнікаў, тып жыллёвых збудаванняў пераканаўча сведчаць пра шчыльныя эканамічныя і культурныя сувязі Новагародскай зямлі з Полаччынай.

Выгаднае геаграфічнае становішча Новагародка асабліва дало знаць сябе ў сярэдзіне XIII ст. У перыяд двух вялікіх бедстваў, якія абрушыліся на Русь, Польшчу і Прыбалтыку –  крыжацкая агрэсія і мангольскае заваяванне, – Беларускае Панямонне было адносна бяспечнай тэрыторыяй. І таму яно у гэты час служыць прыстанкам для прадстаўнікоў насельніцтва многіх абласцей Усходняй Еўропы, якія ратаваліся ад жорсткіх заваёўнікаў з усходу і захаду. Прыліў новага насельніцтва выклікаў яшчэ большае развіццё прадукцыйных сіл гэтай зямлі.

Выключна важнае значэнне не толькі для Новагародскай зямлі, але і для ўсёй Беларусі мела тое, што яна не ведала мангола-татарскага пагрому і панавання. Паколькі культурныя цэнтры Беларусі не былі разбураны, беларуская культура развівалася  бесперашкодна, што было прычынай яе высокага узроўню. Таму яна і заняла пануючае месца ў Вялікім княстве Літоўскім, а беларуская мова стала ў ім дзяржаўнай.

Высокае эканамічнае і культурнае развіццё, прыліў новага насельніцтва, далейшы рост прадукцыйных сіл, канцэнтрацыя вялікіх багаццяў у руках новагародскіх феадалаў і далейшае ўмацаванне іх улады – усё гэта павялічвала палітычную вагу Новагродскай зямлі сярод іншых гістарычных абласцей Беларусі і дало ёй магчымасць стаць новым цэнтрам кансалідацыі беларускіх земляў.

...

Скачать:   txt (14.4 Kb)   pdf (81.4 Kb)   docx (12.2 Kb)  
Продолжить читать еще 4 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club