Помнік на цэнтральнай плошчы Мінска
Автор: Bereza777 • Октябрь 1, 2023 • Доклад • 392 Слов (2 Страниц) • 147 Просмотры
Помнік на цэнтральнай плошчы Мінска.
З моманту ўтварэння БССР як самастойнай Рэспублікі з уласнымі межамі, хоць і пазначанымі на мясцовасці ўнутры СССР сімвалічнымі слупкамі да нашых дзён на яе развіццё аказвалі не толькі і не колькі знешнія фактары але і дзеянні канкрэтных людзей, асоб.
Сярод іх, безумоўна, вылучаецца адзін, на адрас якога за ўвесь час яго дзейнасці, да сённяшняга часу ні адзін чалавек не сказаў ніводнага дрэннага слова.
Імя гэтага чалавека-Пётр Міронавіч Машэраў.
У Віцебску ўсталяваны бюст Машэрава, у Мінску ёсць праспект яго імя, мемарыяльныя дошкі, у музеі Вялікай Айчыннай вайне яму прысвечаны асобны стэнд, але для кіраўніка, ушанаванага ўсім народам гэта відавочна недастаткова і цэнтральная плошча Мінска – самае падыходнае месца для помніка гэтаму вялікаму чалавеку.
Сапраўды ўсенародная любоў да свайго лідара тлумачыцца вельмі проста: Пётр Машэраў спалучаў у сабе лепшыя якасці беларускага нацыянальнага характару. Клопат пра людзей, не паказная, а самая што ні на ёсць рэальная, непадробная праходзіла «чырвонай ніткай» у яго працы.
Усенародная любоў не ўзнікае на роўным месцы. Яе Пётр Міронавіч заслужыў па праве ўсім сваім жыццём:
1. У гады Вялікай Айчыннай вайны – двойчы паранены, акружэнне, палон, Уцёкі, арганізацыя партызанскага руху, перарослага ва ўсенароднае паўстанне і стварэнне вялізнага партызанскага краю ў 10 тысяч кв.кіламетраў. За што быў удастоены, адзін з нямногіх партызан, звання Героя Савецкага Саюза.
2. Аднаўленне народнай гаспадаркі ў пасляваенны час, знаходзячыся на кіруючых пасадах.
3. Дзякуючы яго асабістай увазе і ініцыятыве была створана аснова мемарыяльнай памяці Беларусі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны-Брэсцкая крэпасць, Хатынь, Беларускі музей Вялікай Айчыннай вайны, партызанскі музей бацькі Міная, Курган Славы.
4. За эпоху Машэрава валавая вытворчасць у Беларускай ССР вырасла ў чатыры разы, даходы Рэспублікі павялічыліся ў тры разы. Гомельскі хімічны завод, Бярозаўская ГРЭС, камбінат «Палімір», камбінат «Азот» у Гродне – гэта толькі малая частка прадпрыемстваў, пабудаваных пры Машэраве.
...