Канстытуцыя БССР 1937 года
Автор: Женя Аноп • Апрель 22, 2018 • Курсовая работа • 5,838 Слов (24 Страниц) • 1,118 Просмотры
МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «ЮРИДИЧЕСКИЙ КОЛЛЕДЖ БЕЛОРУССКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА»
Кафедра общеправовых и гражданско-правовых дисциплин
Курсовая работа
Конституции БССР 1919, 1927, 1937 годов
Выполнил:
учащийся 2 курса 214 группы
Юридического колледжа БГУ
отделения на основе общего среднего образования
очной формы обучения
Аноп Евгений Владимирович _________________
(подпись учащегося)
Руководитель:
Голубева Людмила Леонидовна
Минск
2015
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………3
ГЛАВА 1. Канстытуцыя БССР 1919 года………………………………...5
ГЛАВА 2. Канстытуцыя БССР 1927 года………………………………...10
Раздзел 1.1 Прыняцце Канстытуцыі БССР 1927 г…………………...10
Раздзел 1.2 Асноўная характарыстыка Канстытуцыі БССР 1927 г…12
ГЛАВА 3. Канстытуцыя БССР 1937 года…………………………………19
Раздзел 1.1 Прыняцце Канстытуцыі БССР 1937 г……………………19
Раздзел 1.2 Агульная характарыстыка Канстытуцыі БССР 1937 г….21
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………26
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ……………………………………29
УВОДЗІНЫ
Канстытуцыя - асноўны закон дзяржавы, які вызначае асновы палітычнай, прававой і эканамічнай сістэмаў дзяржавы.
Канстытуцыя стаіць на першым месцы ў заканадаўстве краіны і змяшчае зыходныя пачаткі нацыянальнай сістэмы права. Па сутнасці і змесце Канстытуцыя - дакумент і грамадства, і дзяржавы.
Канстытуцыя вызначае грамадзкі і дзяржаўны лад, парадак і прынцыпы стварэньня прадстаўнічых органаў дзяржаўнае ўлады, выбарчую сыстэму і прававое становішча асобы, парадак арганізацыі, кампэтэнцыю органаў улады і кіраваньня, арганізацыю і асноўныя прынцыпы правасудзьдзя. Канстытуцыя мае вышэйшую юрыдычную сілу ў параўнаньні з усімі іншымі нарматыўна-прававымі актамі пэўнай нацыянальнай прававой сыстэмы.
Канстытуцыйныя нормы з'яўляюцца асноватворнымі для дзейнасці дзяржаўных органаў, палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў, службовых асоб, грамадзян дадзенай краіны.
Канстытуцыя ўздзейнічае на развіцце прававой сістэмы, вызначае праватворчую кампетэнцыю дзяржаўных органаў, вызначаюцца як аб'екты, так і межы прававога рэгулявання. У Канстытуцыі замацоўваюцца віды нарматыўных актаў і іх сувязь.
Вяршэнства па адносінах да ўсіх іншых прававых актаў - найважнейшая юрыдычная ўласцівасць Канстытуцыі. Прыярытэт Канстытуцыі па адносінах да іншых актаў таксама падмацоўваецца спецыфікай яе прыняцця, змены або адмены.
Канстытуцыя адлюстроўвае, якія формы ўласнасці і арганізацыі эканамічнай дзейнасці існуюць у дадзеным грамадстве і якое стаўленне да іх грамадзян, а таксама замацоўвае асноўныя правілы жыцця людзей у грамадстве і дзяржаве, іх найважнейшыя правы, свабоды і абавязкі.
Выбар гэтай тэмы абумоўлены важнасцю гісторыка-прававых працэсаў, якія адбываліся ў БССР у XX стагоддзі.
Мэтай дадзенай курсавой работы з'яўляецца даследаванне Канстытуцый Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Задачы даследавання:
- Даследаванне Канстытуцыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 1919 года;
- Даследаванне Канстытуцыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 1927 года;
- Даследаванне Канстытуцыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 1937 года;
ГЛАВА 1. КАНСТЫТУЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛІКІ 1919 ГОДА
Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецкіх акупантаў ў 1918 г. савецкая ўлада таксама актывізавала працу па стварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Яна зыходіла з таго, што большасць беларусаў падтрымлівае ўмацаванне саюза з братэрскім рускім народам у складзе адзінай дзяржавы. У канцы снежня 1918 г. ЦК РКП(Б) прыняў рашэнне аб утварэнні БССР.
27 снежня пры ўдзеле работнікаў Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) былі абмеркаваныя пытанні пра тэрыторыю рэспублікі, структуры і складзе яе ўрада. Быў падрыхтаваны праект Маніфеста аб абвяшчэнні БССР.
...