Гарадзельская ўнія 1413 года
Автор: Татьяна Поддубоцкая • Октябрь 11, 2021 • Реферат • 2,034 Слов (9 Страниц) • 323 Просмотры
РЭФЕРАТ
па дысцыпліне " Гісторыя Беларусі”
на тэму “Гарадзельская ўнія 1413 года”
Минск, 2020
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………3
- ЗАКЛЮЧЭННЕ КРЭЎСКАЙ УНІІ……………………………………4
- ВОСТРАЎСКАЕ ПАГАДНЕННЕ. ЗАКЛЮЧЭННЕ
ВІЛЕНСКА-РАДАМСКАЙ УНІІ 1401 ГОДА…………………………....6
- ЗАКЛЮЧЭННЕ І ЗНАЧЭННЕ ГАРАДЗЕЛЬСКАЙ УНІІ………....9
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………...11
СПІС ВЫКАРАТАННЫХ КРЫНІЦ……………………………………..12
УВОДЗІНЫ.
Як Вялікае княства Літоўскае, так і Польшча згулялі вялікую ролю ў гісторыі сярэднявечай Усходняй Еўропы. Гэтыя дзяржавы займалі асаблівае месца ў рэгіёне не толькі ў сілу свайго геапалітычнага размяшчэння, але і па прычыне суіснавання на сваёй тэрыторыі розных этнасаў, канфесій, палітычных інстытутаў, сацыяльных груп.
Саюз Вялікага княства Літоўскага з Польшчай пад ўладай адзінага гасудара ўнёс карэнныя змены ў дзяржаўны лад абедзвюх дзяржаў і аказаў значны ўплыў на развіццё эканамічных, палітычных і културных сувязяў народаў Беларусі, Украіны і Польшчы. Уся гісторыя гэтых народаў на працягу 400 гадоў знаходзілася пад ўздзеяннем гэтага саюза.
- ЗАКЛЮЧЭННЕ КРЭЎСКАЙ УНІІ.
Пасля смерці Альгерда паміж прадстаўнікамі вялікакняжацкай сям’і пачынаецца барацьба за ўладу. Вялікім князем быў абвешчаны старэйшы сын ад другой жонкі Ягайла [2, с. 219].
Галоўнымі ўдзельнікамі барацьбы былі Ягайла, Андрэй, Кейстут і Вітаўт.
Андрэй Полацкі адразу быў выгнаны за межы краіны. Ён да канца свайго жыцця выступаў супраць Ягайлы. Дзеля гэтага стаў саюзнікам Дзімітрыя Данскога, маскоўскага князя.
Супраць Ягайлы выступіў і Кейстут. Гэта выкарасталі крыжакі, каб распаліць межусобную вайну ў Вялікім княстве Літоўскім. Ягайла заключыў тайныя дагаворы з Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі і паабяцаў не дапамагаць Кейстуту, калі крыжакі нападуць на яго землі [5, с. 10]. У адказ Кейстут у 1381 годзе пазбавіў Ягайла княскага трона, але зрабіў памылку, пакінуўшы яго на свабодзе.
Сабраўшы войска і ў 1382 годзе Ягайла захапіў Кейстута разам з сынам Вітаўтам. У Крэўскім замке Кейстута задушылі, Вітаўт ўцек да крыжакоў, дзе пачаў збіраць незадаволеных Ягайлам феадалаў Вялікага княства Літоўскага. У гэтых абставінах Ягайла згадзіўся прыняць Вітаўта ў Вялікім княстве Літоўскім пры ўмове вяртання Вітаўту спадчыны Кейстута, а таксама перадачы Гародні, Бярэсця і Падляшша, Вітаўт прызнаваў Ягайлу вялікім князем [2, с. 223].
Перад Ягайлай стаяла два напрамкі развіцця знешняй палітыкі, галоўнай мэтай была барацьба з крыжакамі.
Першы напрамак – саюз з Масквой, шлюб з дачкой Дзімітрыя Данскога і перадача ўсходніх зямель Вялікага княства Літоўскага Маскоўскаму княству, або другі напрамак – саюз з Польшчай, шлюб з Ядзвігай, адзінай дачкой памёршага польскага караля, пераход ў каталіцтва і вярхоўная ўлада над аб’яднанымі ў адну дзяржаву каталіцкімі Польшчай і ахрышчоным у каталіцтва Вялікім княствам Літоўскім. Ягайла выбраў другі напрамак [2].
Саюз паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай быў выгадны абедзвюм дзяржавам і ўсім народам Усходняй Еўропы, бо дазваляў аб’яднаць сілы супраць нямецкай і татарскай агрэсіі [3, с. 142].
У выніку ў 1385 годзе ў замку Крэва была заключана першая ўнія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай. Паводле Крэўскай уніі вялікі князь Ягайла прыняў каталіцтва, атрымаў імя Уладзіслаў, ажаніўся з каралевай Ядвігай, уступіў у 1386 годзе на польскі трон і стаў каралём Польшчы, пасля чаго пачаў распаўсюджваць у Вялікім Княстве Літоўскім каталіцызм [5, с. 10].
Так, упершыню ўзнік саюз дзвух дзяржаў пад уладай аднаго манарха, які аказаў істотны ўплыў на палітыка-эканамічныя і сацыяльна-культурныя адносіны народаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы. Дзякуючы змяненню ўнутранай і знешняй палітыкі Польшчы пад уздзеяннем уніі былі прыпынены анямечванне польскага народа і нямецкая каланізацыя Польшчы. Нягледзячы на тое, што Ягайла стаў польскім каралем, ён застаўся вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага, хоць і паставіў замест сябе вялікім князем роднага брата Скіргайлу [1].
...