Валуны
Автор: ilay • Декабрь 8, 2018 • Реферат • 1,614 Слов (7 Страниц) • 504 Просмотры
XI раённая навукова-практычная канферэнцыя “Адкрыццё”
Секцыя “Гісторыя. Краязнаўства”
НАВУКОВАЯ РАБОТА
ВАЛУНЫ ШЧУЧЫНШЧЫНЫ – ПОМНІКІ ПРЫРОДЫ
І ГІСТОРЫІ РОДНАГА КРАЮ
Аўтар работы: | |
Шанчук Ілья Іванавіч, X клас, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Ражанкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” | |
Кіраўнік работы: | |
Вінаград Канстанцін Іванавіч, настаўнік гісторыі, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя |
аг. Ражанка, 2018
УВОДЗІНЫ
Валуны (ад славянскага валяць), круглякі згладжаныя вадой ці льдом, абломкі горных парод, памерам больш за 10 см. Большыя за 1 метр валуны называюць камлыгамі. Валуны трапляюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі, найбольш на марэнных узвышшах. Прынесяны ад 600 тысяч да 20 тысяч гадоў назад з Балтыйскага шчыта. Каля 65% валуноў – граніты, 25% гнейсы, ёсць кварцыты, даламіты, граніта-гнейсы.
З валунамі звязаны язычніцкі культ каменя, пра што сведчаць іх назвы і легенды. Валуны служылі ахвярнікамі ў капішчах, выкарыстоўваліся для стварэння календароў, ім пакланяліся. Валуны выкарыстоўваліся ў будаўніцтве (Гродзенская Барысаглебская царква, вежы Навагрудскага замка).
У Беларусі 9% ворных зямель завалуненны, найбольш у Дзятлаўскім раёне. Больш за сто адметных валуноў у Беларусі ўзяты пад ахову дзяржавы. Адны нагадваюць выявы жывёл, другія – казачных стварэнняў, трэція – постаці няшчасных людзей, ператвораных чараўнікамі.
У старажытнасці каля шматлікіх камянёў адпраўлялі язычніцкія культы, праводзілі малебны, сюды прыносілі падарункі (грошы, ручнікі, ежу). Найбольш распаўсюджаны камяні-следавікі, камяні з паглыбленнямі, камяні-краўцы.
КЛАСІФІКАЦЫЯ ВАЛУНОЎ У ЗАЛЕЖНАСЦІ АД ГЕАЛАГІЧНЫХ І КУЛЬТАВЫХ АСАБЛІВАСЦЕЙ
Вучоныя ў залежнасці ад геалагічных і культавых асаблівасцей выдзяляюць наступныя тыпы валуноў.
Камяні са штучнымі паглыбленнямі сустракюцца ў выглядзе цыліндра і жорнаў з паглыбленнямі. У тым ліку на месцах былых храмаў, дзе выкарыстоўваліся ў якасці вадзяніцы (такі камень у в. Васілішкі). Вядомы сакральныя камяні з выемкамі невыразных форм; шматлікія на Шчучыншчыне культавыя камяні. Два такія помнікі вядомы паміж вв. Табалічы і Казлы. Адзін з іх па форме нагадвае завостраны слуп і быў абкладзены вакол дробнымі камянямі. Другі меў прыблізна такую ж форму і ляжаў воддаль. Згодна паданню, у гэтыя камяні ператварыліся двое закаханых, якія хацелі пажаніцца супраць волі сваякоў і былі імі пракляты.
Цікавы камень існаваў на полі каля в. Шайбакі. На ім была выява чалавечай галавы, галавы каня, лука і стралы, а таксама нейкі надпіс. Паданне звязвае камень з перамогай князя Эрдвіла над палкаводцам Батыя Шайбакам у 1242 годзе. У мінулым стагоддзі мясцовы памешчык знішчыў малюнак і камень перанёс на магілу сваёй жонкі.
У вв. Красулёва і Лазоўцы вядомы так званыя камяні-следавікі. Гэта камяні, на якіх выразна бачны выемкі ў выглядзе слядоў чалавека. На красулёўскім камені нават два такія “слядкі”. А ў Лазоўцах камень-следавік завуць “След анёлка” і расказваюць, што слядок пакінуў анёлак, які спускаўся з неба. Па павер’ях дажджавая вада са слядоў дапамагае ад розных хвароб. Падобныя камяні-следавікі вядомы ва ўсім свеце.
Шырока распаўсюджаны камяні, на якіх выбіта ад адной да некалькі дзесяткаў лунак дыяметрам 3-7 см і глыбінёй 0,5-7 см. Ямкі выбівалі камянямі малых памераў, а пасля шліфавалі. Многія даследчыкі лічаць, што такія камяні звязаны з культам продкаў і ў эпоху неаліту і бронзы каля іх закопвалі рэшткі трупаспаленняў, а ў памяць аб памерлым выбівалі лунку.
На першага лютага 2016 года ў спіску асоба ахоўваемых прыродных тэрыторый ў Шчучынскім раёне значыліся 11 валуноў і адзін курган. Гэта помнікі прыроды рэспубліканскага значэння. Такі статус ім нададзены згодна з пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2008 года № 4.
...