Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Базар у Ашмянах

Автор:   •  Февраль 5, 2022  •  Доклад  •  513 Слов (3 Страниц)  •  191 Просмотры

Страница 1 из 3

Базар у Ашмянах

Чым адрознівалася невялікае мястэчка ад вялікай вёскі? Напэўна, родам заняткаў жыхароў і абавязковым базарам. Местачковы базар быў важным звяном эканомікі ўсёй краіны – пасрэднікам паміж горадам і вёскай. Сяляне збывалі на мясцовым рынку прадукты харчавання, а ў абмен куплялі сельскагаспадарчыя прылады працы, адзежу, абутак – тавар выраблены мясцовымі рамеснікамі (большасць з якіх была яўрэямі).

Гандлёвая плошча ў Ашмянах знаходзілася ў цэнтры мястэчка на плошчы паміж касцёлам св.Міхаіла і Васкрасенскай царквой (да 1939 г. гэта плошча насіла імя Тадэуша Касцюшкі, зараз “17 верасня”).

Базар у мястэчку быў не толькі крыніцай заробку для гандляроў, рамеснікаў і пасрэднікаў, але і месцам сустрэчы жыхароў горада і навакольных вёсак. Тут абменіваліся інфармацыяй: ад навін з жыцця сваякоў да апошніх падзей у свеце.

У пачатку ХХ стагоддзя Ашмяны былі цэнтрам павету, таму тут рэгулярна праводзіліся кірмашы, а звычайныя таргі праходзілі кожны чацвер. У  такі дзень у Ашмянах збіралася да 2000 вазоў (за 1930 год – 101 218 вазоў). Паводле кнігі “Памяць” Ашмянскага раёна ў 1929 г. былі прададзены 3262 кані. Кірмашы праводзіліся чатыры разы на год – 23 красавіка, 15 жніўня, 8 і 29 верасня. І з’язджаліся сюды людзі з усіх навакольных вёсак, маёнткаў ды асобных гаспадарак. Мужчыны звозілі сюды збожжа, бульбу, вялікія вазы сена; жанчыны – малако, сыры, масла, хатнюю птушку(курэй, індыкоў, качак, гусей). На акраіне горада была спецыяльная пляцоўка, дзе гандлявалі коньмі. Але яна была не дастаткова вялікая і таму не магла ўмясціць усе вазы. Тыя, хто прыязджаў крыху паздней, павінны былі ставіць свае падводы ўздоўж гарадскіх вуліц. Выглядала гэта вельмі маляўніча, калі аглоблі (дышла) вазоў былі падняты ўверх, а коні, адвернутыя да вазоў, жавалі сена ці авёс з падвешанных на галовах воркаў. Усюды прыемна пахла сенам.

...

Скачать:   txt (6.2 Kb)   pdf (55.8 Kb)   docx (9.1 Kb)  
Продолжить читать еще 2 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club