Национальная экономика
Автор: ffq12 • Март 4, 2018 • Реферат • 29,326 Слов (118 Страниц) • 1,085 Просмотры
1. Отечественная научная школа по национальной экономике. Первая макроэкономическая модель экономики Беларуси (1785 год): экономическая таблица Стройновского. Модель Данцигера-Голосова-Лукаса.
За увесь час існавання беларускай эканамічнай навукі можна вылучыць чатыры навуковыя школы, якія былі больш менш цесна інтэграваныя ў сусветную эканамічную навуку:
1. Беларуская школа фізіякратаў (1780-1810 гг.) (Храптович, Стройновский)
Фізіякраты лічылі сябе вынаходнікамі новай навукі, яны называлі сябе эканамістамі, і былі першымі, хто ўвѐў у шырокі ўжытак назву новай прафэсіі. Потым гэта назва распаўсюдзілася на ўсю школу.
2. Класічная школа палітэканоміі ў Беларусі (1810-1864 гг.) (Зноска, Азаревич)
3. Беларуская арганізацыйна-вытворчая школа (1920-30-е гг.) (Чаянаў, Гарэцкі, Смолич) Заснавальнікам гэтай тэорыі лічыцца Аляксандр Чаянаў (1888-1937), які ў 1911 г. прапанаваў стварыць навуку аб арганізацыі сялянскай гаспадаркі.
4. Беларуская школа прадстаўнікоў новай неакласічнай тэорыі (2000-2010-е гг.) Гэта школа складаецца ў асноўным з ураджэнцаў Беларусі, якія выкладаюць ва ўніверсітэтах заходніх краін, а таксама з эканамістаў, якія працуюць у незалежных навукова-даследніцкіх цэнтрах (Даследчы цэнтр ІПМ, BEROC, CASE Belarus). Кантактуюць яны праз удзел у праектах беларускага даследча-адукацыйнага цэнтру BEROC.
Лідэрамі гэтай школы можна лічыць Майкла Голасава, Алега Цывінскага, Ігара Ліўшыца.
Існаванне гэтай школы дае надзею на правядзенне ў Беларусі навуковых эканамічных даследванняў і развіццѐ ў Беларусі эканамічнай навукі, якія будуць адпавядаць міжнародным стандартам.
ПЕРШАЯ СПРОБА МАКРАЭКАНАМІЧНАГА МАДЭЛЯВАННЯ
Навуковец даводзіў, што аснову гаспадарчага жыцця складае зварот штогадовага грамадскага прадукта і даходаў. Прадукт зварочваецца паміж трыма класамі грамадства такімі шляхамі, што кожная з іх заўжды мае ўсѐ неабходнае для сваѐй дзейнасці. Табліца Г. Страйноўскага, якая з’яўляецца інтэрпрэтацыяй эканамічнай табліцы Ф. Кэнэ, была першай спробай мадэлявання эканамічных працэсаў (прыведзена на мал).
[pic 1]
ЭКАНАМІЧНАЯ ТАБЛІЦА Г. СТРАЙНОФСКАГА.
Няхай у якой-небудзь дзяржаве штогадовы ўраджай складае 3000 талераў (мал. 3 і мал. 4). Гэты ўраджай падзяляецца на выручку земляробаў – 1500 талераў і чысты даход землеўладальнікаў – 1500 талераў. Пры такіх умовах абарачэнне грошаў пачынаецца наступным чынам: земляробы за 500 талераў набываюць вырабы ў прамыслоўцаў, а 1500 талераў плацяць землеўладальнікам за карыстанне зямлѐй і на першапачатковыя ўкладанні (750+750). Землеўладальнікі атрымаўшы грошы ад земляробаў, размяркоўваюць свой чысты даход так: 750 талераў вяртаюць земляробам за пастаўленыя імі прадукты харчавання, а за астатнія 750 талераў набываюць вырабы і паслугі ў прамыслоўцаў. Такім чынам, прамыслоўцы атрымалі ад земляробаў трэцюю частку іх выручкі – 500 талераў і ад землеўладальнікаў палову іх чыстага даходу – 750 талераў, г.зн. агулам выручка прамыслоўцаў склала 1250 талераў. Прамыслоўцы частку грошаў выдаткоўваюць на харчаванне, набываючы прадукты ў земляробаў – 625 талераў, а астатнія сродкі накіроўваюць на набыццѐ сыравіны і матэрыялаў для вытворчасці вырабаў, таксама ў земляробаў – 625 талераў. З гэтага відаць, што ў нашым прыкладзе абарачэнне грошаў складае 2000 талераў, якія земляробы выдаткоўваюць наступным чынам: 500 талераў прамыслоўцам за вырабы і 1500 талераў землеўладальнікам за арэнду і першапачатковыя ўкладанні, калісці зробленыя апошнімі. Выдадзеныя земляробамі 2000 талераў вяртаюцца да іх такімі шляхамі: ад землеўладальнікаў за прадукты харчавання – 750 талераў і ад прамыслоўцаў за прадукы харчавання і сыравіну – 1250 талераў. На харчаванневыдаткоўваецца: земляробамі – 1000 талераў, землеўладальнікамі – 750 талераў, прамыслоўцамі – 625 талераў. Агулам – 2375 талераў. Астатнія 625 талераў ідуць на выраб прамысловых рэчаў (на сродкі для вытворчасці і на перапрацоўку сыравіны і на перапрацоўчую прамысловасць).
...