Мисевичский ручник
Автор: valy-kotik • Октябрь 30, 2025 • Тест • 1,552 Слов (7 Страниц) • 30 Просмотры
Сцэнарый свята “Місявіцкага ручніка”
28.07. 2024 год тэрыторыя філіяла
На фоне беларускай музыкі гучыць верш пра ручнік,
адначасова з двух старон сцэны выходзяць 5 дзяўчат у беларускіх строях з ручнікамі, становяцца у круг, праходзяць 2 разы па кругу, становяцца тварам у круг і кланяюцца, выстраіваюцца на сцэне.
(верш чытаецца за сцэнай)
З каласкоў жытнёвых ён сатканы,
Наш ручнік, наш беларускі ўзор,
Васільком, пралескай вышываны,
Зіхаціць ручнік наш саматканы,
Родны, беларускі наш узор,
І глядзіш, глядзіш зачараваны
На дзівосны, казачны ўзор.
Ручнік бялюткі для дзіцяці,
Каб чалавек хутчэй акрэп.
І вытканы рукамі маці –
Накрыць гарачы з печы хлеб.
На покуці ў хаце – Бог
Ушанаваны светлы лік.
І адмыслова – у дарогу
І для нябожчыка ручнік.
І ёсць на гадавое свята,
Калі ў сэрцы весялосць.
З каймою – павязаць каб свата,
І з пеўнікамі – калі госць.
Дажынкі - і ў вёсцы гулі,
Там баль спраўляе хлебароб.
І ручніком, што ад бабулі,
Абвязаны апошні сноп.
І самы дарагі, адзіны,
Найпрыгажэйшы – на пасаг.
Каб быў шчаслівым у дзяўчыны
І замужам жыццёвы шлях.
На іх ад розных бед замовы,
Ва ўсе часы для нас яны –
Як сімвал матчынай любові,
Як знак людское дабрыні.
(Выхад вядучых)
ВЯДУЧЫ-1: Добры дзень, паважаныя сябры! Госці і спадары!
ВЯДУЧЫ-2: Добры дзень, даражэнькія! Сення ў Місявічах свята і гасцей, як тут багата!
ВЯДУЧЫ-1: Прыміце ад сэрца вітанне,
Паклон вам усім, землякі.
Хай песні і танцы, і гэта спатканне
Даруюць нам мір на вякі.
Паважаныя сябры, а якое ж свята без караваю, а каравай без ручніка, у народзе кажуць калі ёсць каравай, то будзе і свята, а гдзе свята там і пачастункі.
ВЯДУЧЫ-2: Мы звычай маці сваіх зберагаем,
Усіх гасцей хлебам- соллю вітаем.
Кожны з вас будзе ўсмешкай сагрэт,
Калі ласка, прыміце наш хлеб.
Частуйцеся госці караваем, які выпякалі нашы місявіцкія гаспадыні.
Выходзяць дзяўчынка з хлопчыкам у беларускім строі, падносяць каравай гледачам.
Дзяўчаты ў беларускіх строях з ручнікамі робяць 2 шагі ўперад, кланяюцца, ідуць за сцэну.
МУЗ.НУМАР – “Хлеб ды соль” - фальклорны гурт «Славяначка»
ВЯДУЧЫ-1: Сёння мы маем магчымасць, дакрануцца да сапраўднага скарба, які застаўся нам у спадчыну ад нашых продкаў. Палюбавацца яго прыгажосцю.
ВЯДУЧЫ-2: Беларускі ручнік – нястомны спадарожнік беларуса. Ён увабраў у сябе гісторыю краіны, яе духоўнасць, творчую рэалізацыю яе жыхароў, іх мастацкае бачанне рэчаіснасці. Гэты выраб беларускага народа аб’ядноўвае мінулае і будучае, выкарыстоўваючы пры гэтым сімвалізм узораў, загадкавасць арнаменту і інтрыгуючую магічную моц традыцыйных абрадаў.
Дарагія сябры! Сёння на свяце прысутнічаюць паважаныя госці:
__________________________________________________________
____________________________________________________________________________________________________________________
Калі ласка, запрашаем вас для прывітання!
(выступленне улады)
МУЗ.НУМАР: “Прывітальная” – Народны ансамбль “Зараніца”
ВЯДУЧЫ-1: Ручнік суправаджае нас ад нараджэння і да самага заканчэння жыцця, і пераходу у іншы мір. У значныя моманты жыцця беларуса выкарыстоўваюцца розныя іх віды, у залежнасці ад іх прызначэння і моманту звароту.
...