Ускладнены сказ
Автор: Litvinko • Март 11, 2023 • Тест • 2,447 Слов (10 Страниц) • 2,703 Просмотры
Тэставая работа па тэме “Ускладнены сказ”
Варыянт 1
Частка А.
А1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску.
1) Чую тваю жаўруковую музыку ў скошаных_ мурожных травах.
2) Хутчэй бы прыйшла вясна з сонечнымі вадаспадамі_ з блакітнымі навальніцамі_з шалёным пахам чаромхі_ з салаўіным каханнем.
3) Успамінай мяне вясною ў светлы_ чысты_ ясны час.
4) Высокая_ дужая_ толькі заўжды ў адзіноце_ нязломная бяроза ратавала не толькі мяне.
5) Бэз у руках дзяўчыны буйны_ пахучы.
А2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі).
1) Сонца_ умытае ў росах_ нізка павісла над садам.
2) Нарэшце заўважаю над хвойкай_ прысыпаныя зямлёю_ каптуркі зялёнак.
3) І я_ захоплены_ стаю, абдожджаны кругам.
4) Крыху здзіўлены і астуджаны нечаканым выпадкам гэтага ціхага чалавека_ старшына не знайшоў што сказаць далей.
5) Восеньскія дзянькі стаяць_ на дзіва ясныя і цёплыя.
А3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі).
1) Ён быў такім магутным_ лівень, што мог, здавалася, скасіць луг.
2) Праўдзівасць_ як маральная якасць асобы_ патрабуе ад яе ў любых абставінах гаварыць ісціну.
3) Замест яго [бацькі]_ на рамонтныя работы хадзіла маці…
4) Чалавек няўрымслівага характару, паэт і рамантык_ Віталь Цвірка заўсёды ў творчым пошуку.
5) Апроч Ганусі_ больш тут людзей ужо не было.
А4. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна.
1) Цётка Марына хапае вёдры і, таўхануўшы нагой дзверы, выходзіць у сенцы.
2) У шэрай начной цемені, мільгаючы, сыпаў рэдкі дробненькі сняжок.
3) Ужо ноччу падняўся моцны вецер, гонячы па полі сухое лісце, і атрасаючы ў садах грушы і яблыкі.
4) Вецер спіць, не прымяўшы калосся, у жыце.
5) Дадому мы ішлі ўсе разам, яшчэ і яшчэ раз, прыгадваючы кожную драбніцу, кожную дэталь вечара.
А5. Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць дзве коскі:
1) Дзе ты часіна светлая надзей?
2) Сад у квецені садзе мой родны мне так цяжка з табой разлучацца!
3) Гэй ты церам-церамок адчыні свае нам дзверы адамкні хутчэй замок!
4) Плыві ў прастор сяброўская размова плыві ўспамінаў светлая рака!
5) Верасок верасок не хавай мой грыбок!
А6. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць працяжнікам або дужкамі.
1) Зіма як паведамляюць метэаролагі заўсёды прыходзіць у маю вобласць раней, чым куды.
2) Зося прыходзіла, клала на калені альбом яна вельмі доўга не магла прывыкнуць да мальберта, нізка схіляла галаву і малявала.
3) Яна думала да чаго толькі не дадумаецца ў доўгія бяссонныя ночы маці! калі прыедзе сюды, дык абавязкова знойдзе свайго сына.
4) Полацк старажытны, але невялікі па тым часе горад здаваўся мне казачным.
5) Як вядома шчасце – паняцце адноснае.
Частка В
Тэкст для заданняў В1 – В6
(1) У ціхім, засаджаным белымі і жоўтымі акацыямі завулку, што размясціўся на ўскраіне пасёлка, непадалёку ад мора, за невысокім парканам стаіць хата з прасторнай верандай. (2) Нярэдка надвячоркам, калі цішыня і паўзмрок запаўняюць ўвесь пасёлак, з веранды даносіцца дзівосная песня скрыпкі. (3) Мяккія, прыемныя гукі плывуць па завулку і доўга гойдаюцца між акацыямі.
(4)... (5) На стале перад ім, як заўсёды, ляжала скрыпка. (6) Міканор Іванавіч – музыкант. (7) Ён шмат дзе пабываў і шмат пабачыў на сваім вяку.
(8) Праз нейкі час Міканор Іванавіч узяў у рукі скрыпку – і лагодныя гукі зноў напоўнілі ўсё наваколле цеплынёй, пяшчотай, задушэўнасцю. (9) Якраз у гэты момант завулкам ішлі маладыя людзі. (10) Захапляльная мелодыя іх спаткала каля паркана і доўга не адпускала. (11) Пакуль іграла скрыпка, для моладзі нічога вакол не існавала: ні лёгкага шуму мора, ні салодкага паху акацый, ні зорнага вячэрняга неба. (13) Існавала толькі музыка, якую слухалі маладыя юнакі і дзяўчаты цэлую гадзіну і якая зрабіла на іх незабыўнае ўражанне. (13) Найбольш на Верачку (- ,) урача-практыканат.
...