Трагічны лёс продкаў
Автор: Карина Катковская • Июнь 23, 2023 • Сочинение • 436 Слов (2 Страниц) • 105 Просмотры
Трагічны лёс продкаў
Вайна – як многа ў гэтым слове болю. Толькі адно яно нясе вялізны страх. Колькі дзетак вайна пакінула сіротамі, а жанчын удовамі з чорнымі хусткамі на галавах. Таму, гледзячы на ўсе гэтыя жудасныя падзеі, хацелася б крыху расказаць, што здарылася у вёсцы, якая знаходзілася непадалёк ад Мінску, пад Лагойскам. Гэта было неверагоднае ціхае месца. Пры ўездзе ў вёску толькі брэх сабак парушаў спакой нямой прыроды.
Мой дзядзька жыў у тыя часы ў маленькай, прыгожанькай вёсцы. Яна мела па-свойму “цёплую” назву – Хатынь. Гэта вёсачка налічвала ўсяго 26 двароў – а іменна 149 мірных жыхароў, у тым ліку 75 малых дзетак. У вёсцы кожны ведаў, што да радасці шлях няпросты, але чысты. Жыхары займаліся сваімі справамі: працавалі на зямлі і ў лесе, гадавалі жывёл. Ніхто нават і не думаў пра тое, што калісьці здарылася, павінна было здарыцца менавіта з імі, з мірнымі людзьмі. Але аб гэтым па-парадку…
1943 год. 21 сакавіка. Было цудоўнае вясенняе надвор’е. Прырода пакрысе абуджалася пасля зімы. На вуліцы з кожным днём станавілася больш цёпла і сонца цяпер садзілася не так рана. Вельмі прыгожы быў лес вакол вёскі. А паветра якое чыстае і свежае. Прыемнымі для слыху былі птушыныя спевы, якія давалі надзею на шчаслівае жыццё. Па вечарах, як заўсёды, збіраліся невялікія гурты моладзі. У гэты вечар жыхары вёскі, як і звычайна, скончылі ўсе свае справы і пайшлі адпачываць. Нічога не прадвяшчала бяды, але…
1943 год. 22 сакавіка ў гэтай невялікай вёсацчы раптам і назаўсёды спыніўся бег часу. Раніцай за 6 км ад яе партызаны абстралялі нямецкую калону, у выніку загінуў нямецкі афіцэр. Неўзабаве вёску акружылі нямецкія карацелі, якія прыйшлі помсціць за свойго афіцэра. У іх атрымалася знайсці на апошнім сакавіцкім снезе сляды партызан, па ім яны і прыйшлі ў гэтую маленькую вёсачку, абкружаную лесам і завязалі бой з партызанамі, якія знаходзіліся ў Хатыні. Пад вялікім націскам карацелей, партызаны вымушаны былі адступіць. Гэтыя страшэнныя зверы вырашылі не гнацца за партызанамі, а ўчынілі расправу над не ў чым непавіннымі жыхарамі Хатыні.
...