Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Савіцкі Аляксандр Ануфрыевіч

Автор:   •  Октябрь 12, 2018  •  Доклад  •  1,621 Слов (7 Страниц)  •  1,171 Просмотры

Страница 1 из 7

ДУА "Сярэдняя школа №13 г. Брэста імя В. І. Хована"

Праектная работа па тэме: « Савіцкі Аляксандр Ануфрыевіч »

Асобасная мэта:

♦ сфармаваць развіццё гутарковага навыка па дадзенай тэме;

♦ авалодаць інфармацыяй па дадзенай тэме;

♦ звярнуць увагу на асобу нашага земляка А. А. Савіцкага.

Мэта працы:

♦ прыцягнуць увагу чытачоў да жыцця і творчасці беларускага пісьменніка;

♦ сістэматызаваць сабраны матэрыял пра лёс Алеся Савіцкага;

♦ расказаць пра жыццё пісьменніка;

♦ падвесці вынік па дадзенай тэме.

Выканала работу

Пранько Дар'я Вячаславаўна,

вучаніца 11 «А» класа

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Багдановіч Л. М.

2018 г.

План:

♦ 1 ♦ Жыццёвы шлях Савіцкага Аляксандра Ануфрыевіча.

♦ 2 ♦ Творчасць.

♦ 3 ♦ Ўзнагароды.

♦ 4 ♦ Вывад.

♦ 5 ♦ Крыніцы, якія выкарыстоўваліся пры выкананні працы.

♦ УВОДЗІНЫ ♦

На Полацкай зямлі

вельмі многа помнікаў архітэктуры,

літаратуры, выяўленчага мастацтва,

але галоўнае багацце горада – гэта людзі.

Пра беларускага пісьменніка,

лёс якога непарыўна звязаны з Полацкам,

будзе дадзеная работа.

[pic 1]

Савіцкі Аляксандр Ануфрыевіч

♦ Жыццёвы шлях ♦

Пісьменнік-ветэран Алесь Савіцкі нарадзіўся 8 студзеня 1924 года ў старажытным Полацку, дзе паспеў скончыць 8 класаў СШ №12 (сёння ПДГ №1 імя Ф. Скарыны). Вайна заспела яго, нядаўняга васьмікласніка ў Гродне, куды сям’я пераехала ў канцы 1939г., дзе ягоны бацька, кадравы ваенны, служыў у штабе 3-й Арміі. Затым - эвакуацыя ў родны Полацк. А адтуль пачалася эвакуацыя сем’яў вайскоўцаў.

З 6 лістапада 1942 года Алесь Савіцкі - партызан атрада “Смерць фашызму”. Камандзір атрада Жараў (а сапраўднае яго прозвішча - Кісялёў) спачатку не хацеў браць Алеся ў атрад з-за яго маладога ўзросту. А ў 43-м на Віцебшчыне арганізоўваўся новы камсамольска-маладзёжны атрад “Бальшавік” брыгады імя Варашылава. У ім А. Савіцкі стаў камандзірам дыверсійнай падрыўной групы.

Удзельнічаў у баях за ўзяцце Берліна.

Алесь Ануфрыевіч нават не ведаў, што за тыя баі пад Шаўляем яго ўзнагародзілі ордэнам Славы. I толькі праз 55 гадоў, калі прыйшоў у новы Ленінскі райваенкамат Мінска, запрасілі дакументы з ваеннага архіва, і там адшукалі ўзнагародны ліст ад 1944-га. Акрамя гэтай запозненай узнагароды, Алесь Савіцкі ганараваны ордэнамі Чырвонай Зоркі, “Знак Пашаны”, Айчыннай вайны I ступені і медалямі.

У лістападзе 45-га, пасля першага загада аб дэмабілізацыі радавога і сяржанцкага складу, якія маюць тры раненні, Алесь Ануфрыевіч вярнуўся дахаты. 3 1 студзеня 1946 года пачаў працаваць у полацкай абласной газеце “Бальшавіцкі сцяг” (пазней – “Сцяг камунізму”). У “Балынавіцкам сцягу” ў 1948 годзе апублікавана першае апавяданне А. Савіцкага. А друкавацца ён пачаў з 1943-га ў газеце ветрынскага падпольнага райкама партыі “Чырвоная звязда”.

Пасля была вучоба ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага, які пісьменнік скончыў у 1958г., а ў 1961г. - аспірантуру пры гэтай навучальнай установе. У гэтым жа годзе ён стаў членам Саюза пісьменнікаў СССР.

У 1961 - 1962 гг. Алесь Ануфрыевіч - загадчык рэдакцыі выдавецтва “Ураджай”, у 1962 - 1969-гг. - вучоны сакратар Літаратурнага музея Якуба Коласа, у 1969 - 1973 гг. загадваў сектарам мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ.

Пачынаючы з 1942 года, першы свой раман пра вайну з трылогіі “Верай і праўдай”, “Літасці не чакай”, “Памерці заўсёды паспееш” напісаў толькі праз дваццаць гадоў пасля Перамогі. I першы раман “Верай і праўдай” выйшаў з друку ў 1976-м. Калі працаваў у рэдакцыі газеты  А. Савіцкі напісаў раман “Палын - зелле горкае” пра пасляваенную вёску. Потым пачаў пісаць для дзяцей: тры аповесці-казкі выйшлі адной кнігай пад назвай “Дзівосы Лысай Гары”. За што і  атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь у 2002 г.

...

Скачать:   txt (20.3 Kb)   pdf (156 Kb)   docx (361.6 Kb)  
Продолжить читать еще 6 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club