Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Падрабязны пераказ Гаспадар таёжных маліннікаў

Автор:   •  Январь 13, 2019  •  Эссе  •  7,780 Слов (32 Страниц)  •  955 Просмотры

Страница 1 из 32

11 КЛАС

                          НАВУЧАЛЬНЫЯ ПЕРАКАЗЫ

Падрабязны пераказ

Гаспадар таёжных маліннікаў

Я заблудзіўся ў тайзе. Ліпнёвае сонца ледзь прабівае лясны гушчар — змрочна, парна і вусцішна. Сінявата-зялёныя хвашчы з чорнымі падпалінамі на суставах выцягпуліся ў чалавечы рост, шастае і хапае за рукавы трава-разун, на колішніх выгарах раз- лапушыўся і ківае ружовымі султанамі скрыпень. Мітусіппа, гу- дзс і дзынкае мноства сьггых аваднёў. Нячутна прыліпаюць шэрыя сляпні і тупым болем працінаюць змакрэлыя плсчы. Замшэлыя вываратні гіазавальвалі ледзь прыкметныя лясныя сцежкі.

У такой гушчэчы апаноўвае страх. Нават самаму разважліваму чалавеку пачынаюць вярзціся' лесуны і страшыдлы: разгаты выва¬ране мь здаенпа ўчэпістым павуком, сухая галіна — яшчарам, струх- лелы пень — зеленабародым лесавіком. Тахкае, аж заходзіцца сэр- ца. Падыдзеш бліжэй, усміхнешся, а на цябе з таёжных завалаў ужо глядзяць новыя пачварныя прывіды.

Зноў лезу ў гушчар: няхай трохі пахвошча вецце ссечаную сляпнямі і аваднямі спіну. Перагіаўзаю цераз аслізлыя, замшэлыя вываратні. Он! Здаецца, наперадзе трошкі гіасвятлела. Прадзіраюся гіраз калючы шыпшыннік, густы падлесак, расхінаю вецце — і спыня- юся расчараваны. Над маленькім, зацягнутым слізкім жабурыннем  азярцом прабілася сонца, берагі абступіў густы сіняваты чарот, і, як змяіныя галоўкі, пагойдваюцца аксамітна-карычневыя таўкачыкі. У цёмную ваду плюхаюцца і крумкаюць спалоханыя рапухі. За азяр- цом густа сплёўся маліннік. Буйныя ягады згінаюць вецце і п’яняць салодкім духам. Тут, відаць, ніхто не сарваў ніводнае ягадзіны — пе-  

распее, асунецца і датлее на вільготнай зямлі. Л малін — аж чырвана. Жменямі сасмыкваю халаднаватыя замглёныя чашачкі, каб хоць трохі прагнаць смагу, адысці ад стомы і супакоіцца.

А можа, недзе побач, у потым малінніку, шастае іх спрадвечны га- сгіадар — мядзведзь? Куды тады дзецца, як ратавацца? Успамінаюцца таёжныя выпадкі і здарэнні, але нічым не магу суцешыцца. 1 Ірыгада- лася, як нядаўна наша селавая бабылка цётка Дуня пайшла ў маліны, убілася ў такі ягаднік — канца-краю не відно. Набрала вядзерца, а маліны, чым далей, тым буйнейшыя і спялейшыя. Прагны чалавек на дармаўшчыну. Ну як тут пакінеш? Брань няма куды, а яна ўсё ла- тошыць ды жменямі ў рот, у рот: дай, думае, хоць наемся уволю. Аж чуе, нехта шамель-шамель па малінніку. Толькі надумала: «Няўжо і сюды дапялі кардонаўскія ягадніцы?» — проста на яе прэцца не- шта вялізнае і калматае. Нагне лагіаю куст — сасмоктвае сабе яга- ды. Падхапіла баба вядзсрпа ды ходу. Ві>іперабілася з гушчэчы. Куды кінуцца? Аж тут, як на тое шчасце, стаіць сагнутая бярэзіна. Шко¬да кідаць вядзерца, а хіба ж з ім уздзярэшся? ГІаставіла каля кам- ля і спрытна, нібы каланок', узлезла на самую сярэдзіну. Адкуль тая і сіла ўзялася? Бярэзінка гойдаецца пад ёю, рукі дрыжаць, ледзь ліпіць цётка Дуня. А ён, крывалапы, валюхаецца з боку на бок і па- волыіа ідзе да яе. Задраў пысу, панюхаў, чмыхнуў, глядзіць, нібы ўхмыляеппа, маленькімі вочкамі, пакаціў вядзерца, лёг на траву і трушчыць сабе маліны на поўную зяпу, выграбас лапай і хрумстае. Мядзведзь аблізаўся і, не раўнуючы, як малое дзіця, пакаціў вядро, біў, біў лапаю па баках, пакуль не спляскаў у аладку. Зірнуў на баб¬ку і давай куляцца цераз галаву. Ляжа на спіну, йерабірае лапамі, пераваліцца з боку на бок, стане на заднія лапы і «служыць», як гое шчанё. Малады яшчэ, дурэць, відаць, любіў.

Рукі ў старой дранцвеюць, а сядзіць, трымаецца. Так да змяркан- ня пацяшаў бабку Дуню гаспадар таёжных маліннікаў. Потым устаў, атросся, иазяхнуу і падаўся ў гушчар.

Усё тэта ўспомнілася ў адну хвіліну. I я сабе нагледзеу сагнутую бярэзінку, пастаяў, прыслухаўся. Толькі шамаціць чарот над возерам ды крумкаюць жабы. Зырка смаліць сонца, соладка гіахне маліннікам і настоенай на леташнім лісці вадой азярынкі.

1 Каланбк, -нка, мн. -нкі, -нкоў, м. Драпежны пушны звярок сямейства куніцавых.

Але любавацца дзікай прыгажосцю няма калі: трэба неку- ды прабівацца, каб хоць завідна выйсці з гэтае гушчэчы (Паводле С. Грахоускага). (546 слоў)

...

Скачать:   txt (84.2 Kb)   pdf (507.7 Kb)   docx (39.8 Kb)  
Продолжить читать еще 31 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club