Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Андрэй Макаёнак. “Зацюканы апостал”

Автор:   •  Январь 7, 2022  •  Лекция  •  2,230 Слов (9 Страниц)  •  1,833 Просмотры

Страница 1 из 9

11 клас

Тэма: Андрэй Макаёнак. “Зацюканы апостал”

Мэта і задачы: 1) пазнаёміць з жыццём і творчасцю Андрэя Макаёнка, жанравымі адметнасцямі п’есы “Зацюканы апостал”, вобразнай сістэмай, маральны-этычным зместам твора;

2) даць уяўленне пра жанр трагікамедыя і адметнасці моўнай характарыстыкі персанажаў:

3) удасканальваць навыкі аналізу драматычных твораў;

4) пашыраць кругагляд вучняў, садзейнічаць выхаванню актыўнай жыццёвай пазіцыі.

Тып урока: камбінаваны

Медаты і прыёмы: паведамленне настаўніка, эўрыстычная гутарка

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік “Беларуская літаратура. 11 клас”, эпіграф, прэзентацыя, дадатковы матэрыял па тэме, раздатачны матэрыял: карткі для рэфлексіі

Эпіграф: Сутнасцю жыцця і дзейнасці Андрэя Макаёнка была любоў. Любоў з вялікай літары. Любоў да жыцця. Жыццё любяць усе, аднак любяць па-рознаму. Андрэй любіў як змагар, даследчык, пераўтваральнік, нястомны барацьбіт за яго чысціню і прыгажосць.

                                                                                                                  І. Шамякін

Вы вашымі словамі падманеце дарослага, але не падманеце дзіця.      

                                                                                                       Ф. Адоеўскі

Вельмі карысна і нам самім вучыцца ў дзяцей.                              

                                                                                                                      М. Горкі

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

Добры дзень! Сядайце, калі ласка. Паглядзіце ўважліва на слайд і прачытайце выказванні старажытнарымскіх мудрацоў:

“Той ужо палову справы здзейсніў, хто пачаў” (Гарацый)

“Лепей не пачынаць, чым спыніцца на палове дарогі” (Пацеркул)

“Не ісці наперад –значыць ісці назад” (Цыцэрон)

Паспрабуйце расстлумачыць афарызмы. Які з іх кожны з вас возьме з сабой на ўрок? Чаму?

Пачынаем працаваць.

2. Паведамленне тэмы, вызначэнне мэт і задач урока

Сёння на ўроку мы з вамі пазнаёмімся з адным з лепшых прадстаўнікоў не толькі беларускай, але і еўрапейскай камедыяграфіі другой паловы ХХ стагоддзя Андрэям Макаёнкам. Правядзём аналіз твора “Зацюканы апостал”,  спынімся на яго жанравай адметнасці.

Я спадзяюся, што к канцу ўрока вы прыміце рашэнне і параіце: чытаць або не чытаць п’есу “Зацюканы апостал”?

3. Праверка дамашняга задання

Дома вы павінны былі прачытаць п’есу “Зацюканы апостал”. Прачыталі?

4. Вывучэнне новага матэрыялу

Зараз я засярожу вашу ўвагу на 5 фактах з жыцця Андрэя Макаёнка. А філасофію гэтых фактаў вызначаць вам.

1 факт. Адна з каметы драматурга мае назву “Лявоніха на арбіце”. А з чаго ж пачыналася арбіта пастушка з вёскі Борхаў, што на Гомельшчыне. Андрэю Макаёнку выпала нарадзіцца ў 1920 годзе ў маладой савецкай дзяржаве. Калі я сказала “пастушка”, то гэта ні ў якім разе не абазначае, што я штосьці абагуліла, або агаварылася.

Чаму ж сыну старшыні калгаса даводзілася пасвіць свіней, красці калгасную бульбу, галадаць? І ці не затаіў хлопчык, Андрэй Макаёнак, крыўду на свайго бацьку. Скажам так, такога безкампраміснага савецкага камуніста.

Прамога адказу на гэта пытанне падручнік вам не дась, але , калі вы прачытаеце другі і трэці абзац на с. 37, то самі зможаце зрабіць высновы з чаго ж пачыналася фарміраванне светапогляду драматурга. Вучань зачытвае абзацы.

2 факт. А. Макаёнак – франтавік. Атрымаў цяжкае раненне, папаў у шпіталь, затым пачуў няўмольны прысуд – ампутацыя абедзвюх ног. Але старэнькі фельдшар пашкадаваў асілка-беларуса і неяк прашаптаў: “Гангрэны яшчэ няма. Калі прыйдуць, не давайся ім, абы адрэзаць”. Калі па яго прыйшлі, каб завезці на аперацыю, А. Макаёнак выхапіў трафейны пісталет і ўпершыню наставіў на сваіх. Усе спалохаліся, здзівіліся. Здзівіліся рашучасці, духоўнай моцы беларуса, франтавіка, маладога чалавека. Рызыкоўна, згодна. Але свае ногі А. Макаёнак уратаваў.

...

Скачать:   txt (24.7 Kb)   pdf (169.2 Kb)   docx (18.6 Kb)  
Продолжить читать еще 8 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club